Чацвер, 29 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Пончык на ўдачу. У Польшчы — тлусты чацвер

MOST MOST
24 лютага 2022, 09:25
Гісторыі
A A
тлусты чацвер

Фота: Anastasiia Chepinska / Unsplash

Тлусты чацвер (tłusty czwartek) — традыцыйнае польскае свята, якое заўсёды прыпадае на апошні чацвер перад Вялікім постам. Сёлета, у 2022-м, гэты дзень — 24 лютага. MOST расказвае пра гісторыю свята і звычаі, з ім звязаныя.

Адкуль узялася традыцыя

Традыцыя спажывання тлустай ежы ў гэтыя дні мае язычніцкія карані. Бо якраз у гэты перыяд, піша кулінарны партал Strona kuchni, развітваліся з зімой і віталі вясну.

Гэтыя падзеі адзначаліся выстаўленнем віна, хлеба і мяса, а таксама розных закусак да алкаголю.

Запусты, Масленіца, пончыкі-пампухі

З распаўсюджаннем хрысціянства традыцыя адаптавалася ў свята напярэдадні Вялікага посту. У былой Рэчы Паспалітай гэтыя дні называлі Запустамі, а ў праваслаўнай традыцыі — Масленіцай. Каб устрыманне ў ежы і напоях падчас посту прайшло паспяхова, напярэдадні трэба было «наесціся ў запас». Акрамя мясных страў (вяндліны, каўбас, смажаніны) адным з сімвалаў у Тлусты чацвер былі пончыкі. Да XVIII стагоддзя іх называлі пампухамі, хрустамі або фаворкамі. У Беларусі, напрыклад, быў «тлусты аўторак» — у гэты дзень было прынята аб’ядацца блінамі.

Якімі былі пончыкі і дзе іх шукаць цяпер

Ад пачатку пончыкі выпякалі з хлебнага цеста, а ў начынку бралі саланіну і мяса. Пасля XVI стагоддзя з’явіліся гатункі пончыкаў з міндалем ці арэшкамі. Гэта былі пончыкі-сюрпрызы — калі патрапіў на такі, можаш спадзявацца на дастатак і поспех. Сёння ледзьве не ў любой краме можна набыць самыя розныя гатункі пончыкаў, з любымі варыянтамі пасыпкі і начыння.

Радыё Eska падрыхтавала свой рэйтынг з пяці месцаў, дзе ў Беластоку можна пакаштаваць лепшыя пончыкі, а таксама падлічыла розніцу ў коштах пончыкаў у крамах Biedronka, Lidl (спойлер: менавіта там можна набыць самыя танныя пончыкі, але ёсць нюансы) i Auchan.

Тлусты чацвер у Польшчы нават мае показку: «Jeśli ktoś w tłusty czwartek nie zje ani jednego pączka — w dalszym życiu nie będzie mu się wiodło». Яе можна перакласці прыкладна так: «Хто ў тлусты чацвер не з’есць аніводнага пончыка, не будзе мець удачы»).

Смачнага тлустага чацвярга!

Тэгі: Гісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

полицеальные школы в Польше

Помните врача из Беларуси, которую в Польше не взяли учиться без апостиля школьного аттестата? Она нашла выход

MOST
28 студзеня 2026, 12:25

Мария планировала получить в Польше специальность гигиенистки — медицинского работника, который делает гигиеническую чистку зубов. Но для поступления ей не хватило апостиля на беларусском аттестате о школьном образовании....

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты