Аўторак, 17 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Куды звяртацца беларусам, якія цяпер у Беларусі і хочуць з’ехаць

MOST MOST
26 лютага 2022, 15:00
Гісторыі
A A
BY_help Аляксей Лявончык

Фота: Alexey Leonchik / Facebook

Заснавальнік ініцыятывы BY_help Аляксей Лявончык расказаў MOST, куды звяртацца беларусам, якія цяпер у Беларусі і хочуць з’ехаць.

Вы ў Беларусі, не засвяціліся па палітыцы і не маеце віз

— Можна ляцець туды, куды яшчэ лятаюць самалёты: Турцыя, Грузія, Арменія — любая краіна, дзе няма абмежавання на авіяспалучэнне і дзе беларусам не трэба віза. Гэта магчыма пакуль што, але ўжо шэсць еўрапейскіх краін забаранілі паветраныя прасторы для расійскіх авіякампаній, а беларускія і так не ляталі, да таго ж вялікая зона «no fly» над паўночна-ўсходняй мяжой Украіны. 

Паветраную прастору для расійскіх самалётаў закрылі Чэхія, Балгарыя, Эстонія, Латвія, Брытанія, Румынія, Літва. То колькасць кірункаў, куды можна паляцець «Аэрафлотам», не такая вялікая. У Грузію расійскія авіякампаніі не лятаюць, туды можна дабрацца «Белавіяй». З Масквы можна вылецець у Арменію і Турцыю. 

Не думаю, што яшчэ доўга будзе магчымасць выляцець у Турцыю. Я разумею, што Эрдагану такі бардак на паўночнай мяжы не патрэбны, то з яго боку таксама могуць быць крокі ў адказ. 

Калі ўсё пойдзе яшчэ горш, то для беларусаў застанецца маршрут да Масквы, адтуль да Іркуцка, адтуль у Кітай, які для нас пакуль яшчэ без віз. Яшчэ і ў Казахстан можна.

Калі збіраецеся вылятаць, рыхтуйцеся, што гэта будзе доўга і дорага. Напрыклад, сёння з Мінска ёсць два рэйсы на Стамбул, і яны робяць вялікую дугу. Можна ляцець у Грузію — там вялікая беларуская дыяспара, шмат еўрапейскіх амбасадаў, і там можна находзіцца без візы 365 дзён. У Турцыі амбасады ёсць у некалькіх гарадах, пазіцыя Эрдагана наконт вайны зразумелая і прапуцінскіх крокаў чакаць ад яго не выпадае. Без візы ў Турцыі можна знаходзіцца 30 дзён, і там прасцей знайсці працу.

Ёсць віза і не прыцягваўся па палітыцы

— Наземным транспартам едзьце ў Польшчу ці Літву. Палякі вас пусцяць пры любых акалічнасцях. Патрэбна толькі пацвярджэнне, што чалавек нібыта працуе ў Польшчы. Рабіце рабочы кантракт — у Беларусі фірм, якія робяць такія паперы, шмат. Можна выехаць і на медыцынскіх падставах. 

Няма візы і прыцягваўся па палітыцы

— Хутчэй за ўсё вы ў чорным спісе і невыяздныя ні з Беларусі, ні з Расіі. Беларускія памежнікі вас арыштуюць за парушэнне падпіскі аб нявыездзе, а расійскія развернуць і адправяць разбірацца з міліцыяй. Мы праходзілі гэта кучу разоў. 

Але і з такіх сітуацый ёсць выйсце. Калі вы лічыце, што вам пагражае небяспека, звяртайцеся да BY_help. Калі вас патрэбна эвакуяваць з Беларусі і вы маеце пагрозу бяспецы, пішыце ў тэлеграм Аляксею Лявончыку: t.me/eolonir. Адразу ж апішыце сваю сітуацыю і патлумачце, чаму яна пільная.

Ёсць віза і вы невыяздны

— Для вас працуе тое самае, што ў папярэднім пункце. З Беларусі і Расіі вы не зможаце выехаць легальна. 

Аляксей Лявончык падкрэсліў, што не гарантуе, што змогуць дапамагчы ўсім.

— У першую чаргу дапамагаем тым, у каго рэальная перспектыва, што заграбуць або што сядуць больш чым на два гады, — тлумачыць Лявончык.

Кожную сітуацыю арганізацыя ацэньвае індывідуальна. 

Калі плануеце зрабіць візу

У Беларусі працуе літоўская і польская амбасады. Запісвайцеся і рабіце гуманітарныя візы. Калі маеце пагрозу і актывісцкі бэкграунд, можаце звярнуцца па дапамогу аб паскоранай выдачы праз Лявончыка (t.me/eolonir, у першым жа паведамленні апішыце сваю сітуацыю і патлумачце, чаму яна пільная).

— Упэўнены, што польская і літоўская амбасады ў Беларусі будуць працаваць да апошняга. Не выключаю, што іншыя краіны могуць свае амбасады закрыць, — кажа Аляксей Лявончык.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

наполеон

Беларуски открыли кондитерскую на границе Польши и Чехии — и приучили гостей к «картошке», «Наполеону» и утренней улыбке

MOST
17 сакавіка 2026, 14:17

У самой границы с Чехией, в польском городе Еленя-Гура, беларуски Ирина и Юлия открыли кондитерскую, где продают авторские десерты и выпечку. Туристов и местных жителей завлекают пирожным «картошка»,...

вопросы поляков

«Знаю ли я, что такое пылесос». Риелтор из Варшавы спросила иммигрантов, какие странные вопросы им задавали поляки

MOST
16 сакавіка 2026, 19:36

«Вопрос для эмигрантов: какой самый странный вопрос вам задавали поляки?» — написала в Threads риелтор Юлия (bogatko_julia). И собрала целую коллекцию забавных историй. MOST выбрал самые интересные. Сообщения...

штрафы для водителей в Польше

Беларусские водительские права — с дефектом, а сдать на польские — не разрешают. Разбираем очередную ловушку при замене удостоверения

MOST
16 сакавіка 2026, 17:26

С лицевой стороны водительское удостоверение Олега (имя изменено) в порядке, а вот сзади оно потерлось — не читается. Надо бы обменять, но беларус живет в Польше и вернуться...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты