Аўторак, 11 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларуская дыяспара Беластока едзе на акцыю на беларуска-польскую мяжу

MOST MOST
2 сакавіка 2022, 10:07
Навіны
A A
антываенная акцыя

Фота: MOST

Сёння на пагранічным пераходзе «Варшаўскі мост» каля Тэрэспаля мае адбыцца антываенная акцыя беларусаў, якія цяпер жывуць у Польшчы. Да гэтага ўчора заклікаў прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі адзначыў:

— Вырашылі падтрымаць прапанову, таму што лічым, што сёння галоўная рэч — гэта салідарнасць. Беларуская дыяспара Беластоку за некалькі гадзін сабрала каманду тых, хто едзе на мяжу, каб падтрымаць украінскі народ. А таксама паказаць, што мы пратэстуем супраць вайны. Для нас цяпер самае галоўнае — паказаць, што беларусы не пагаджаюцца з вайной, якая адбываецца з тэрыторыі Беларусі ў тым ліку. Таму вырашылі далучыцца да закліку Латушкі.

Фота: MOST

На пытанне, чаго актывісты чакаюць ад беларускіх дэмакратычных лідараў, Абадоўскі адказаў:

— Больш радыкальных крокаў. Цяпер беларуская супольнасць павінна паказаць, што мы ўсе разам супраць вайны. Ужо мы заўважаем некаторыя рэчы супраць беларусаў — а як інакш, з тэрыторыі Беларусі ў тым ліку едуць расійскія войскі. Беларускі рэжым даў тэрыторыю для наступу. Калі б Беларусь была нейтральнай дзяржавай, расійскаму войску не было б так лёгка зайсці ва Украіну з нашага боку.

Ян Абадоўскі. Фота: MOST

Калі беларусы замежжа маюць шмат магчымасцяў для антываенных выступаў, то як могуць паказваць пазіцыю тыя, хто цяпер унутры краіны?

— Беларусы ў Беларусі, якія лічаць важным паказаць, што супраць вайны, могуць знайсці спосабы, якія падыходзяць ім, — лічыць актывіст. — Хтосьці займаецца партызаншчынай – раскідвае ўлёткі, робіць надпісы, паказвае як можа, што мы супраць вайны. Выйсці на вуліцы ў Беларусі вельмі цяжка. Спадзяюся, што бліжэйшым часам адбудзецца страйк, людзі застануцца дома — і гэта пакажа, што яны пратэстуюць супраць вайны.

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

польский проездной документ иностранца

Что делать, если в Варшаве нет талонов для личной подачи на проездной документ иностранца? Воевода ответил

MOST
11 жніўня 2026, 16:45

В Мазовецком воеводстве растет число заявлений на польский проездной документ иностранца. За первые шесть месяцев 2026 года поступило 2105 заявок, преимущественно от граждан Беларуси. Об этом говорится в...

злотые

Минимальная зарплата в Польше в 2027 году вырастет до 4950 злотых

MOST
11 жніўня 2026, 11:30

С 1 января 2027 года минимальная зарплата в Польше должна составить 4950 злотых брутто, а ставка в час — минимум 32,3 злотого. Это предусмотрено проектом постановления Совета министров....

Аляксандр Мілінкевіч

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

MOST
11 жніўня 2026, 10:24

Раніцай 11 жніўня памёр палітык Аляксандр Мілінкевіч, дэмакратычны кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Пра гэта паведамляе ягоная сям’я. У 1990-ыя Аляксандр Мілінкевіч быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты