Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Беластоку хочуць перайменаваць частку вуліцы, дзе месціцца беларускае консульства, у вуліцу Вольнай Украіны

Латушка у адказ прапанаваў назваць «Вольнай Беларусі і Украіны» — Трускаляскі сказаў, што вуліцу можна падзяліць на дзве часткі і даць ім назвы Вольнай Беларусі і Вольнай Украіны

MOST MOST
4 сакавіка 2022, 14:57
Навіны
A A
перайменаваць вуліцу

Акцыя беларусаў на вуліцы Электрычнай у Беластоку. Фота: MOST

Улады Беластока хочуць перайменаваць фрагмент вуліцы, дзе месціцца консульства Беларусі. Цяпер вуліца называецца Электрычнай, а па прапанове мясцовага ўраду яе частка можа быць перайменаваная ў вуліцу Вольнай Украіны. MOST запытаўся ў прадстаўнікоў беларускай і ўкраінскай дыяспар, што яны думаюць на гэты конт.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі прапанаваў перайменаваць частку вуліцы Электрычнай, дзе месціцца беларускае консульства, у вуліцу Вольнай Украіны. Гаворка пра фрагмент вуліцы ад Варшаўскай да Браніцкага. Трускаляскі ўпэўнены, што жыхары Беластока ўхваляць гэту прапанову.

Chcemy, żeby fragment ul. Elektrycznej #Białystok, od ul. Warszawskiej do ul. Branickiego, gdzie mieści się https://t.co/GhEf6ePOHL. Konsulat Białorusi, nosił nazwę Wolnej Ukrainy. Liczę, że zameldowani przy tej ulicy białostoczanie zaakceptują ten pomysł #SolidarniZUkraina???? pic.twitter.com/DbCOkb98iV

— Tadeusz Truskolaski (@TTruskolaski) March 4, 2022

Украінскі айцішнік Антон, які жыве ў Беластоку, лічыць перайменаванне вуліцы добрым знакам:

— Гэта паказвае ўзровень салідарнасці Польшчы і Украіны. Таксама ўвесь свет убачыў, які народ насамрэч з’яўляецца брацкім. Няхай гэта будзе пастаянным напамінам супрацоўнікам беларускага МЗС, калі яны адпраўляюць ці атрымліваюць карэспандэнцыю.

Прадстаўнік беларускай дыяспары Ян Абадоўскі падтрымлівае ідэю перайменавання вуліцы.

— Лічу гэта вельмі вялікім жэстам салідарнасці з народам Украіны, які сёння змагаецца з расійскай агрэсіяй. Гэта добра ў кантэксце, што вольныя беларусы Беластока заўсёды каля консульства Беларусі выказвалі сваю салідарнасць з народам Украіны, выступалі супраць ваеннай агрэсіі Расіі і вайны. Мы б хацелі, каб вуліца мела назву вольных Беларусі і Украіны.

Абноўлена ў 20.25. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў адказ на ініцыятыву Тадэвуша Трускаляскага прапанаваў даць вуліцы назву Вольнай Беларусі і Украіны. Прэзідэнт Беластока адказаў Латушку ў твітары: «Гэта занадта доўгая назва, але вуліца Электрычная мае два адрэзкі, можна яе падзяліць. Той частцы, што пры консульстве, даць назву Вольнай Беларусі, a той, што паміж Браніцкага і Міцкевіча, — Вольнай Украіны».

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

рождественская ярмарка

В Польше беларус собирал на улице деньги на благотворительность. Теперь может сесть на три года

MOST
11 снежня 2025, 19:51

В Познани задержали 25-летнего беларуса, который собирал на улице деньги на благотворительность. Оказалось, сбор не был зарегистрирован. Но арестовали мужчину не за это, а за то, что он...

ВНЖ в Польше

Заморозку сроков выдачи ВНЖ в Польше хотят продлить до марта 2027 года. Но зато могут пролонгировать действие виз и других документов

MOST
11 снежня 2025, 13:22

Сроки рассмотрения дел, связанных с легализацией пребывания иностранцев в Польше, могут заморозить до 4 марта 2027 года. Это следует из проекта закона, который должен прийти на смену действующим...

пікет

«Адправіў яго ў Маскву». Ва Уроцлаве беларус выйшаў на пікет супраць крайне правага палітыка

Руслан Кулевіч
11 снежня 2025, 10:51

Беларус Віталь далучыўся да групы польскіх актывістаў, якія 10 снежня пратэставалі супраць прысутнасці правага палітыка Гжэгажа Браўна на кінафестывалі ва Уроцлаве. Ён кажа, што не мог застацца ўбаку,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты