Чацвер, 27 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Топ-5 герояў карцін Алеся Пушкіна, якога судзяць за «нацызм»

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
25 сакавіка 2022, 13:34
Гісторыі
A A
Герои картин Алеся Пушкина

Мастак Алесь Пушкін. Фота: Радыё Свабода

Амаль год у турме знаходзіцца мастак Алесь Пушкін, затрыманы 30 сакавіка 2021-га. Нядаўна яго пачалі судзіць — пасяджэнні закрытыя. Яму пагражае да 12 год турмы.

Калі чытаеш, што мастака судзяць за «рэабілітацыю нацызму» і не ведаеш кантэксту, можа падацца, што той маляваў партрэты Гітлера або сцэны масавых экзекуцый нацыстаў… Але не спяшайцеся з высновамі.

Мы паспрабавалі разабрацца ў творчасці Алеся Пушкіна. Чым вядомыя Юрка Моніч або Яўген Жыхар? Што такое БНП і да чаго тут Вайна ва Украіне 2014-га? Падаем партрэты аўтарства Алеся Пушкіна ды коратка распавядаем, хто ёсць хто.

Лукаш Семянюк

Лукаш Семянюк. Партрэт Алеся Пушкіна

Удзельнічаў у Першай Сусветнай вайне. Пасля краху імперыі вайсковы досвед хутка прыдаўся: Семянюк вярнуўся на родную Барысаўшчыну, увосень 1918-га арганізаваў мясцовых на паўстанне супраць акупацыйных нямецкіх войскаў. Ужо ў наступным, 1919-м, новая бальшавіцкая ўлада пасадзіла Семенюка ў турму, але той збег.

Бальшавікі аказаліся такімі ж акупантамі, як і немцы, таму Семянюк стварыў уласны партызанскі аддзел, які ваяваў у Барысаўскім і Мінскім паветах. Случчына для камуністаў сталася ці не найбольш складаным рэгіёнам — акурат тут у 1920-м выбухнула Слуцкае паўстанне. Семянюк тады камандаваў 2-м Грозаўскім палком.

З паразай паўстання вайна для Семянюка не скончылася — той далучўся да партызанскага падполля «Зялёны дуб». Атрады зялёнадубаўцаў рабілі рэйды на савецкую тэрыторыю, а пасля — калі заставаліся жывымі — вярталіся ў Польшчу. Дакладная дата гібелі невядомая, але паводле біёграфаў, гэта 1921 год. Лукаш Семянюк загінуў падчас аднаго з рэйдаў са зброяй у руках.

Юрка Моніч

Юрка Моніч. Партрэт Алеся Пушкіна

Моніч таксама ўдзельнічаў у Першай Сусветнай — атрымаў за мужнасць Георгіеўскі крыж. Пасля далучыўся да партызанскіх аддзелаў Лукаша Семенюка, быў ягоным паплечнікам. Пасля гібелі Семенюка Моніч перахапіў сцяг барацьбы, хоць шансаў на перамогу ўжо не было — ніякіх.

Пра Моніча пішуць як пра генія канспірацыі, а таксама — як пра чалавека з гумарам. Калі ягоныя партызаны спынілі цягнік «Берлін-Масква», то ў замежнікаў наўпрост пазабіралі грошы, а вось камуністаў публічна высеклі. Акурат у прысутнасці заходніх дыпламатаў.

Фішкай Моніча былі рабункі і налёты на савецкія ўстановы, а пасля — раздача нарабаванага сялянам. Пра яго і казалі як пра «робін гуда». Без падтрымкі мясцовых людзей яму наўпрост немагчыма было б хавацца ў лясах ажно да 1924 года — чатыры гады пасля вайны!

Выпадак з цягніком быў шокам для Масквы: на знішчэнне Моніча паслалі спецгрупу чэкістаў. Большасць паплечнікаў і нават каханая жанчына атамана — Соф’я Рыбак — былі схопленыя ды забітыя. Юрка Моніч загінуў 23 траўня 1924-га падчас бою з аддзелам ГПУ.

Яўген Жыхар

Яўген Жыхар. Партрэт Алеся Пушкіна

Акурат карціна з выявай Жыхара стала нагодай для ўзбуджэння справы супраць Алеся Пушкіна. Жыхар — асоба легендарная. Пры немцах у 1943-44-м Жыхар вучыўся ў настаўніцкай семінарыі. Там жа далучыўся да Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП) — таемнай арганізацыі, якая ставіла за мэту барацьбу як з нацыстамі, так і з бальшавікамі.

У самым канцы вайны Жыхар трапіў у нямецкі батальён «Дальвіц», які камплектаваўся з беларусаў. Пазней — загадкавым шляхам — далучыўся да савецкай арміі і нават паспеў паваяваць. Ужо па вайне, у 1946-м, Жыхара спрабавалі арыштаваць, але той уцёк у лес і ўзяўся за партызанку.

Група Жыхара дзейнічала на Пастаўшчыне. З 1946 па 1954 на іх рахунку — дзясяткі баявых сутыкненняў з міліцыяй і МДБ, а таксама налёты на партыйныя структуры. Жыхар любіў пасмяяцца з савецкіх актывістаў. Напрыклад, загадваў зладзіць вогнішча з партрэтаў савецкіх правадыроў і плакатаў, а палонных прымушаў вадзіць вакол карагод.

Бліжэй 1954-55 гадоў уся група Жыхара была разбітая, ён зноў аказаўся сам-насам з ворагам. Свой апошні бой Жыхар прыняў у студзені 1955 на хутары за пару вёрст ад Паставаў. Апошні набой жыхар пакінуў для сябе, жывым не здаўся.

Янка Філістовіч

Янка Філістовіч. Партрэт Алеся Пушкіна

Гісторыя Філістовіча — сумесць ахвярнасці і наіўнасці, якая часта мяжуе з гераізмам. У часы вайны Янка быў мабілізаваны ў адну з нямецкіх частак, але ў лютым 1945-га быў арыштаваны немцамі — за спробу перайсці да чэхаславацкіх партызан. З турмы быў вызвалены 8 траўня 1945-га.

Філістовіч перабраўся у Францыю, дзе вучыўся ў Сарбоне. Там пазнаёміўся з беларускай дыяспарай. Выдаваў часопіс «Моладзь», пасябраваў з Міколам Абрамчыкам, старшынёй Рады БНР. Так з’явіўся план вярнуцца ў Беларусь, каб падтрымаць сувязь паміж эміграцыяй і антысавецкім падполлем у БССР.

9 верасня 1951-га Філістовіч разам з іншымі чальцамі групы скочыў з парашутам над Вілейшчынай. З сабой у хлопцаў была зброя, радыё, савецкія грошы ды пашпарты БНР. Група дзейнічала амаль год, шукала выхады на антысавецкія аб’яднанні, але мела мала поспеху. Урэшце Філістовічу здрадзілі мясцовыя сяляне і здалі МДБ.

Філістовіча прысудзілі да смерці праз расстрэл. Доўгія гады пра яго пісалі як пра чалавека, які не словам, а справай спрабаваў уратаваць гонар БНР, кіраўніцтва якога знаходзілася ў бяспецы на эміграцыі.

Алесь Чаркашын

Алесь Чаркашын. Партрэт Алеся Пушкіна

Яшчэ адзін герой Пушкіна, але ўжо з найноўшай гісторыі, — гэта Алесь Чаркашын. Алесь паходзіў з Брэста, прымаў удзел у нацыянальным руху 2000-х гадоў. Быў сябрам «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Трымаўся пратэстанцкіх поглядаў, вёў спартовы лад жыцця.

Пазней вучыўся ў Херсоне, а ў 2014-м, пасля пачатку расейскай агрэсіі, далучыўся да «Тактычнай групы Беларусь» — фармавання беларускіх добраахвотнікаў у складзе «Правага Сектару». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт.

У жніўні 2015-га паблізу вёскі Белакаменка быў цяжка паранены, памёр у шпіталі праз некалькі тыдняў. Быў пахаваны каля роднага Брэста — на развітанне з ім прыйшлі сотні беларусаў.

Партрэт беларускага добраахвотніка Алесь Пушкін напісаў на пленэры ва Украіне пасля смерці апошняга.

Тэгі: Артыкулы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

работа врача в Польше

«Вопрос не в том, иностранец или нет». Беларусский врач — о работате в польской медицине «без языка» и трагедии во Вроцлаве

Хрысціна Гараніна
26 лістапада 2025, 17:30

В Польше разгорелся скандал: якобы во Вроцлаве пациент умер из-за того, что беларусско-украинская бригада медиков не знала польского языка. Прокуратура опровергла эту версию, но вопросы о том, как...

карта поляка

«Встретились две бюрократии». Внук ссыльной польки из Гродно месяцами доказывал, что имеет право на карту поляка

MOST
25 лістапада 2025, 21:06

Станислав Пшибыльский (все имена в материале изменены) родом из Гродно. Но его отец родился в Казахстане, куда советская власть депортировала всю семью. О судьбе предков Станислав знал, но...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты