Субота, 10 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку правялі першыя заняткі «Мова Нанова». Сустрэчу прысвяцілі гісторыі БНР і Дню Волі

MOST MOST
25 сакавіка 2022, 11:46
Гісторыі
A A
мова нанова

Спявачка Кацярына Ваданосава на «Мове Нанова» ў Беластоку. Фота: MOST

24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Беластоку стартавалі заняткі «Мова Нанова». Імпрэзу кожныя два тыдні будуць ладзіць Беларуская дыяспара Беластока, фонд Tutaka і Беларускі МедыяПорт.

«Мова Нанова» — гэта курсы беларускай мовы, якія ядналі аматараў беларускай культуры ў многіх гарадах Беларусі. Пасля таго, як правядзенне курсаў у Беларусі стала немагчымым, ініцыятыва актыўна пашыраецца за мяжой. Заняткі ўжо ладзяцца ў Варшаве, Гданьску, Уроцлаве, Вільні і іншых гарадах свету, дзе зараз жыве вялікая колькасць беларусаў.

Фота: MOST
Фота: MOST
Фота: MOST

На першую «Мову Нанова» ў прастору «Беларускі МедыяПорт», заснаваную рэдакцыяй MOST, 24 сакавіка прыйшлі больш за 50 чалавек. Сярод іх — як прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластока, так і беларускай меншасці Польшчы. Тэма заняткаў — Дзень Волі, гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Вядучыя Юлія Міхайлава і Ігар Палынскі расказалі гісторыю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, распавялі пра лёс аднаго з заснавальнікаў БНР, пісьменніка і гісторыка Вацлава Ластоўскага. Ластоўскі быў аўтарам «Падручнага расійска-крыўскага слоўніка», удзельнікі імпрэзы шукалі сучасныя адпаведнікі прапанаваным у ім словам.

Вядучая Юлія Міхайлава. Фота: MOST
Вядучы Ігар Палынскі. Фота: MOST

Госцем першай «Мовы Нанова» выступіў галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», дырэктар «Радыё Рацыя» Яўген Вапа. Ён казаў пра культурную і гістарычную лучнасць Падляшша з Беларуссю. Прыгадаў, што першы прэм’ер-міністр БНР Язэп Варонка паходзіў з Кузніцы Беластоцкай. Спадар Яўген заклікаў вучыцца беларускай мове ўвесь час: кожны дзень чытаць, пісаць, слухаць.

Мова — прамы шлях для абароны сваёй незалежнасці, сцвярджае Яўген Вапа.

Яўген Вапа. Фота: MOST

Музычным госцем першай «Мовы Нанова» сталі спявачка Кацярына Ваданосава і яе дачка Стэфанія. З пачаткам вайны ва Украіне Кацярына з сям’ёй пераехала з Кіева ў Беласток — дарэчы, за колькі дзён да расійскага ўварвання яна брала ўдзел у адкрыцці «Мовы Нанова» ва ўкраінскай сталіцы. Акрамя музычнага выступлення, Кацярына прачытала колькі ўласных вершаў.

Кацярына Ваданосава. Фота: MOST
Стэфанія. Фота: MOST

Арганізатары «Мовы Нанова» ў Беластоку плануюць праводзіць заняткі двойчы на месяц па чацвяргах. Наступная імпрэза ў Беларускім МедыяПорце (Sienkiewicza 44) мае адбыцца 7 красавіка.

Фота: MOST
Фота: MOST
Вядучыя Ігар Палынскі і Юлія Міхайлава. Фота: MOST
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Filip Swansky

«Приехал и посадил там Мицкевича». Беларус много лет зарабатывал на изделиях из металла, а теперь в Варшаве создает необычные скульптуры

MOST
9 кастрычніка 2026, 20:30

Филипп больше половины жизни посвятил созданию различных изделий из металла. В Беларуси он вел собственный бизнес, а теперь в Польше создает уникальные металлические скульптуры. Беларус работает под псевдонимом...

Как эмигранты прощаются с родными

«Последний чат с мамой сохранила в Telegram». Как беларусские эмигранты прощаются с родными, на похороны которых не могут приехать

MOST
9 кастрычніка 2026, 18:04

Священник предложил папе Ксении бросить на гроб жены три горсти земли, а потом еще три — за дочь, которая в этот момент была в Польше и не могла...

школа

«Что за кровавая пятница?» Беларуские родители рассказали, переживают ли за своих детей, которые учатся в польских школах

MOST
9 кастрычніка 2026, 15:03

В Польше полиция усилила охрану школ. Занятия в отдельных учреждениях образования отменили, но и в работающие школы некоторые дети не пошли: родители предпочли оставить их дома. После нескольких...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты