Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

У Гродне ўсталявалі памятную шыльду Рэнальду Кнышу, які выхаваў алімпійскую чэмпіёнку Вольгу Корбут

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
31 сакавіка 2022, 17:54
Навіны
A A
шыльду Рэнальду Кнышу

Фота: MOST

На сцяне дома №4 па вуліцы Кірава ў Гродне ўсталявалі шыльду ў гонар трэнера Рэнальда Кныша, які выхаваў алімпійскую чэмпіёнку Вольгу Корбут. У гэтым доме ў цэнтры горада Кныш жыў з 1944 па 1971 гады.

За час сваёй працы Рэнальд Кныш вынайшаў каля 30 новых элементаў у спартыўнай гімнастыцы, за што быў уганараваны званнем «Заслужаны трэнер СССР» у 1964 годзе.

З 1953 года Кныш працаваў трэнерам у Гродзенскай дзіцячай спартыўнай школе №3 у секцыі спартыўнай гімнастыкі. Быў трэнерам алімпійскіх чэмпіёнак Алены Валчэцкай і Вольгі Корбут, а таксама чэмпіёнкі СССР Тамары Аляксеевай. Заслужаны трэнер у 1972 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Гродна, а ў 1974 годзе атрымаў званне «Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР».

У 2018 годзе Корбут заявіла ў ток-шоу на расійскім тэлебачанні, што калі ёй было 17, Кныш яе згвалціў. Той абвяргаў усе абвінавачванні.

Рэнальд Кныш памёр у 2019 годзе, яму было 88 год.

Шыльда на доме па вуліцы Кірава зроблена Уладзімірам Панцялеевым — скульптарам, ганаровым грамадзянінам Гродна.

Фота: MOST
Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся в Беларусь. Потом поедет в США и Канаду

MOST
8 верасня 2026, 12:30

8 сентября экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут пересек польско-беларусскую границу и направился в родной Гродно. Об этом сообщила польская газета Wyborcza. По данным издания, там он намерен...

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты