Серада, 12 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Брэсцкі сайт заблакавалі ў Беларусі па патрабаванні… Раскамнагляду

MOST MOST
6 красавіка 2022, 07:57
Навіны
A A
сайт заблакавалі

Скрыншот сайта brestnote.by

Брэсцкі сайт brestnote.by быў заблакаваны беларускім правайдарам па патрабаванні Раскамнагляду з-за асвятлення вайны Расіі з Украінай. Аб гэтым паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Рэдактарка сайту Наталля Грынчак распавяла, што 3 красавіка атрымала ліст ад інтэрнэт-правайдара, які абслугоўвае сайт, з патрабаваннем выдаліць артыкул з хронікай вайны Расіі з Украінай. У лісце паведамлялася, што Раскамнагляд унёс сайт у рэестр інтэрнэт-старонак, што змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забароне ў Расійскай Федэрацыі. Таксама вядома, што з такім патрабаваннем аб выдаленні артыкула звярнулася Генеральная пракуратура РФ.

Раскамнагляд — федэральная служба ў Расіі, якая займаецца наглядам у сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый. Гэты орган у свой час блакаваў Telegram у Расіі, а пасля ўварвання расійскіх войскаў па патрабаванні Раскамнагляду заблакавалі Facebook і Instagram.

Грынчак звярнулася да правайдара з запытам аб тым, як Раскамнагляд можа паўплываць на блакіроўку ў Беларусі беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

— Адказ мяне здзівіў. Аказваецца, што Раскамнагляд, які з’яўляецца арганізацыяй, што рэгулюе парадак доступу да інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, мае паўнамоцтвы загадваць інтэрнэт-правайдэрам блакаваць доступ да сайта як па імені дамену, так і па IP-адрасу — у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, — распавяла рэдактарка.

Сайт brestnote.by прыбраў артыкул, які не спадабаўся Раскамнагляду, пасля чаго яго разблакавалі.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

украли велосипед

На границе с Германией задержали беларуса с крадеными велосипедами. Его могут депортировать

MOST
12 жніўня 2026, 13:18

Польские пограничники задержали 35-летнего беларуса, который въезжал в страну из Германии на фургоне с 24 велосипедами. Семь из них, как подтвердила немецкая сторона, были украдены. В отношении мужчины...

солнечное затмение

Сначала затмение, потом звездопад. Что можно увидеть в небе над Польшей и Беларусью 12 августа

MOST
12 жніўня 2026, 10:30

Вечером 12 августа жители Польши и Беларуси смогут наблюдать частное солнечное затмение. Лучше всего в Беларуси оно будет заметно на западе страны, в том числе в Гродно. В...

ВНЖ в Польше

Внедрения системы MOS недостаточно. Омбудсмен по правам человека обратился в МВД Польши по поводу долгой легализации иностранцев

MOST
12 жніўня 2026, 09:28

Запуск системы MOS не решит проблему слишком долгой легализации иностранцев, особенно если она связана с дефицитом кадров. Такую позицию занял офис омбудсмена по правам человека Польши, который обратился...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты