Чацвер, 15 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Вольга Івашына: «Ёсць тры варыянты вызвалення майго мужа»

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
12 красавіка 2022, 15:39
Гісторыі
A A
Івашына

Дзяніс і Вольга Івашыны. Фота: архіў Вольгі Івашынай.

Жонка журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына расказвае пра ягоную крымінальную справу, умовы ўтрымання, варыянты вызвалення, а таксама —  чаму той не з’ехаў, нягледзячы на трывожныя сігналы.

Дзяніс Івашын — журналіст з Гродна, які займаўся рэзананснымі журналісцкімі расследаваннямі ў Беларусі. Напрыклад, выкрываў былых байцоў «Беркута», якія пасля Майдана перабраліся ў Беларусь і служылі ў сілавых структурах. Увесну 2021 года яго затрымалі. А ў верасні прад’явілі абвінавачванне ў «здрадзе дзяржаве» —  ад 7 да 15 гадоў.

Мы знайшлі жонку Дзяніса Вольгу Івашыну, якая цяпер жыве ў Беластоку і займаецца валанцёрствам — дапамагае ўкраінскім уцекачам. Паразмаўлялі з Вольгай пра крымінальную справу мужа, умовы яго ўтрымання і «шпіёнскі артыкул».

Вольга Івашына. Фота: Настасся Уткіна / MOST

«Па дому хадзілі КДБ-шнікі, цікавіліся нашай сям’ёй»

Дзяніс амаль 400 дзён за кратамі. Вольга добра памятае затрыманне: 12 сакавіка 2021 года, 17:40. Ён ехаў да хворай бабулі. У прапагандысцкім фільме «Шпион, выйди вон» трое невядомых вядуць журналіста, ў руках якога невялікі пакунак з лекамі.

В.І. «Дзяніс прагаворваў варыянт затрымання прыкладна ад жніўня 2020 года. Калі па доме, дзе мы жылі, хадзілі невядомыя і цікавіліся нашай сям’ёй. Ясна, КДБ-шнікі. Але мы не хацелі з’язджаць. А тады ў яго яшчэ бабуля хворая была —  акурат ехаў да яе».

Затрыманне Івашына. Фота: кадр з сюжэту АТН.

Сама Вольга з’ехала з Беларусі ў лютым 2022-га. Муж настойваў, каб выязджала раней. Апошняй кропляй стаў выклік у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе. Тады Вольга прыняла хуткае і цяжкае рашэнне —  ад’езд.

В.І. «Тут, у Беластоку, шукаю спробы дапамагчы ўкраінцам, якія мусілі ўцякаць ад вайны. Сама як уцякачка (смяецца), але нібы ў нармальным стане, уцякала не ад вайны. Іншым яшчэ цяжэй».

«Яго лісты выкідаюць ці падшываюць да справы»

Ад затрымання Дзяніса ўтрымліваюць у гарадзенскай турме. За гэты час сем разоў трапляў у карцар, звычайна на святы, агулам правёў там 50 сутак. У камеры з ім сядзіць некалькі чалавек, у карцары —  ён адзін. Адваката пускаюць,  гэта адзіны спосаб даведацца пра стан Дзяніса. Паводле Вольгі, муж шмат чытае, раней яшчэ і маляваў,  пакуль лісты прапускалі.

В.І. «Паўгода прыкладна ад яго няма лістоў. Гэта дзіва нават для палітвязняў. Ведаем, што ён дасылаў. Раней хоць раз на месяц прапускалі ліст мне ці маці, цяпер — не. Можа не прымаюць ад яго лісты, а можа ён піша, аддае, а іх выкідаюць ці падшываюць да справы. Не ведаю. У турме кажуць, каб звярталіся ў следчыя органы, а там — што «нас гэта не тычыцца», бо мы не ўдзельнікі крымінальнага працэсу».

Згодна словам Вольгі, са здароўем у Дзяніса цяпер нармальна: «настолькі, наколькі можа быць у тых умовах». Былі праблемы з сэрцам — скардзіўся на збой сардэчнага рытму. Прасіў, каб выклікалі доктара. Аднойчы было зусім дрэнна, пасля чаго журналісту выпісалі лекі. Эмацыйны стан стабільны.

«Нішто так не выдавала Штырліца, як парашут за спіной…»

Адразу па затрыманні Дзянісу інкрымінавалі 365 артыкул Крымінальнага кодэкса («умяшальніцтва ў справы супрацоўнікаў унутраных органаў»). Абвінавачанне тычылася яго расследавання пра «беркутаўцаў». Але па законе па гэтым артыкуле нельга трымаць да суду больш за паўгода.

У верасні 2021-га з’явіўся новы артыкул —  356-ы («Здрада дзяржаве»). Падобная сітуацыя з раптоўным з’яўленнем шпіёнскага артыкула адбылася з палітвязнем і журналістам Андрэем Аляксандравым. Нядаўна да спісу «журналістаў-шпіёнаў» дадалася Кацярына Андрэева.

В.І. «Пра новы артыкул даведаліся яшчэ ўвосень, але адвакат не мог адказаць, у чым там справа. Цяпер, пасля з’яўлення фільма, дзе і Дзяніс фігураваў, пра нібыта рэзідэнтуру з ліку украінскіх дыпламатаў, усё стала на месцы. Гэта частка істэрыі, скіраванай супраць Украіны. І ўсё гэта планавалася загадзя — і арышт, і новае абвінавачанне. Бо ведалі, што хутка вайна».

Вольга Івашына. Фота: Настасся Уткіна / MOST

Дзяніс нібыта збіраў нейкую «сакрэтную» інфармацыю. Але парадокс у тым, што браў яе з адкрытых крыніцаў і заўсёды выступаў публічна.

В.І. «Магчыма, нешта з таго, што яны знайшлі ў ягоным камп’ютары акурат і аб’явілі «дзяржтаямніцай». Але дзе ён мог яе ўзяць? Назваць «дзяржтаямніцай» цяпер можна ўсё, што заўгодна! Уявіце сабе шпіёна, які актыўна пісаў, ладзіў прэс-канферэнцыі, ніколі не хаваў імя. Як кажуць, нішто так не выдавала Штырліца, як парашут за спіной».

Краіна «Белукрыя» і сапраўднае прозвішча

Дзяніс —  грамадзянін Беларусі, але мае статус «замежнага ўкраінца». Паводле Вольгі, гэта нешта накшталт украінскай «карты паляка». Так чалавек фармальна становіцца часткай дыяспары і мае права на пазачарговае атрыманне грамадзянства. Статус ніяк не дапамагае, консул да яго не прыходзіць, ды і не мае права.

В.І. «Ідэнтычнасць у Дзяніса па палове беларуская і ўкраінская. Яго тата ўкраінец з Дняпра, маці — беларуска. Само прозвішча нібы ад пачатку гучала як «ІвашЫна» (націск на перадапошні склад), але пасля было русіфікаванае —  «Івашын». Ён разважаў, ці варта вяртаць старое. У дзяцінстве, як распавядаў сам Дзяніс, ён намаляваў мапу вялікай дзяржавы двух народаў са сваім сцягам. Здаецца, яна называлася «Белукрыя»… Яму моцна баліць і за Беларусь, і за Украіну».

Вольга Івашына. Фота: Настасся Уткіна / MOST

«Што там рабіць, ва Украіне? Не, толькі Беларусь»

Ці ёсць украінцам наогул справа да Івашына?

В.І. «Толькі тым, з кім ён супрацоўнічаў як журналіст. Яны спрабуюць падняць свае сувязі, магчыма, каб Дзяніса ўключылі ў спіс на абмен вайсковапалоннымі. У нас цяпер мала іншых варыянтаў».

Вольга кажа, былі намёкі на суд увесну, але вось яна, вясна, а Дзянісу працягваюць тэрмін утрымання на два месяцы. Івашын сядзіць, але ніякіх следчых дзеянняў ці допытаў не адбываецца: «Такое ўражанне, што проста чакаюць, чым вайна скончыцца», —  дадае жонка.

В.І. «Варыянтаў на будучыню шмат, але толькі некалькі з іх добрыя. Першы —  гэта абмен Дзяніса як вайсковапалоннага. Другі — калі ў Беларусі ўбачаць паражэнне Расіі ды пачнуць гандлявацца з Украінай на тэму аднаўлення эканамічных сувязяў і пад гэта выпускаць палітвязняў. Ну і трэці… вызваленне Беларусі. Тады ўсе вернуцца дадому».

Пытаемся, ці бачыць Вольга перспектыву пераезду ва Украіну, калі ўсё скончыцца.

«Што там рабіць, ва Украіне? Асабліва мне. Не, толькі Беларусь» —  рэзюмуе Вольга Івашына.

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

рейв в Варшаве

«Только силуэты, звук и дым». Беларусский проект Šuma устраивает гипно-рейв в Варшаве

MOST
15 мая 2025, 16:27

Беларусский этно-электронный проект Šuma презентует в Варшаве виниловый альбом Bahna. Мероприятие пройдет 23 мая в театре Mała Warszawa, который располагается в здании бывшей ткацкой фабрики. В преддверии события...

Израильский паспорт

Беларусы с польским ВНЖ получили израильское гражданство — теперь ищут способ легализоваться в Польше как израильтяне. Так можно?

MOST
14 мая 2025, 13:10

Влад и Анна (имена изменены) уехали из Беларуси в Польшу три года назад. Получили Blue Card — разрешение на пребывание для специалистов высокой квалификации. А потом на время...

фермеры в Польше

Ставка на фермеров или поддержка колхозов на плаву? Сравнили сельское хозяйство в Польше и Беларуси

Максім Шульц
13 мая 2025, 19:54

В Беларуси на самом высоком уровне обсуждается дефицит картофеля. Лукашенко поручил дополнительно посеять семенной, а Комитету госконтроля — разобраться с ценами на эту продукцию. В целом это соответствуют...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты