Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як склаўся лёс эпатажнага мастака з Гродна, якога затрымалі разам з Ціханоўскім

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
19 красавіка 2022, 11:29
Гісторыі
A A
мастака

Яраслаў Кірвель у Беластоку ў 2022 годзе і ў Гродне ў 2020-м. Фота: MOST / Hrodna.life

На момант затрымання Яраславу было 17 гадоў. Шмат хто запомніў яго праз вялікія акуляры, чырвоную феску і сцяг на тым самым мітынгу ў Гродне 29 мая 2020 года. Дзе ён зараз? Чым займаецца? Што малюе ў часы вайны?

З Яраславам (псеўданім — yar.vel) мы сустрэліся ў Беластоку. Ён жыве за горадам, але рэгулярна прыязджае — з тэчкай малюнкаў, мальбертам і фарбамі. Зараз яму 19. У Польшчу пераехаў 25 лютага гэтага года — праз дзень пасля пачатку вайны.

Мы вырашылі паразмаўляць пра затрыманне, мастацтва падчас пратэстаў, плакаты і прынты, а таксама — ці можа зарабляць малады беларускі мастак у Польшчы.

«Скажи мне по-человечески, зачем ты туда пошёл?..»

— Як ты апынуўся на легендарным мітынгу, калі быў затрыманы Ціханоўскі?

— Прыкладна тое самае ў мяне спытаў міліцыянт у Ленінскім РАУСе пасля затрымання: «Скажи мне по-человечески, зачем ты туда пошел?..». Насамрэч я сачыў за палітыкай яшчэ з канца 2018-га. У 2020-м мне было 17 гадоў, то бок галасаваць я не мог. А вось выйсці і падтрымаць, выказаць сваю пазіцыю — так.

Яраслаў на мітынгу ў Гродне ў дзень затрымання Сяргея Ціханоўскага. Фота: Руслан Кулевіч / Hrodna.life

29 мая разам з Сяргеем Ціханоўскім затрымалі з дзясятак чалавек. Зараз, наколькі ведаю, толькі пяцёра з іх на свабодзе. У тым ліку я. Апрануўся, напэўна, эпатажна. Вялікія акуляры, сцяг на плячах. Ну і феска — я яе набыў у Турцыі, вельмі спадабалася, пару разоў апранаў у каледж. Па прыколу. Але атрымаўся заўважным чалавекам, кідаўся ў вочы. У дадатак — побач з Ціханоўскім. Таму і затрымалі.

«Адказаў словамі Ціханоўскага»

— Што было пасля — у аддзяленні міліцыі?

— Мяне запіхнулі ў чырвоны бус — адзін з тых, якія штурхалі людзі. Гэтага я, зразумела, ужо не бачыў. Паехалі ў Ленінскі РАУС. Там сярод іншых затрыманых я зноў пабачыў Ціханоўскага. Кайданкаў не было на руках, не звязвалі, не білі — гэта быў яшчэ май 20-га.

Сядзім, чакаем. Пасля падышоў нейкі афіцэр да Ціханоўскага, кажа: «Прадстаўцеся!». Ціханоўскі яму: «Не, гэта вы прадстаўцеся!». Той маўчыць і падыходзіць да наступнага з тым жа пытаннем. Адказ той самы. Калі дайшоў да мяне, я таксама адказаў словамі Ціханоўскага.

Пасля мяне вадзілі ў нейкі кабінет, дзе распытвалі людзі ў цывільным. Казалі, што гэта не допыт, а так — размова. Я ўжо ведаў, што ім не трэба казаць лішняга, таму маўчаў. Прасіў толькі Канстытуцыю мне даць. Урэшце далі: «Чытай!».

Яраслаў у Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Яраслаў у Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST

— Табе было 17, значыць, як непаўнагадовага мелі адпусціць?

— Так, яны мелі патэлефанаваць маім бацькам. Зразумела, што не зрабілі так. Бацькі ўрэшце самі даведаліся і прыехалі забіраць. Быў яшчэ момант, што вялі ўніз некуды, а там — ляжыць вялізны тапак, які падарылі на мітынгу Ціханоўскаму. Мне аддалі рэчы: усё, апроч тэлефона. Ён і зараз недзе ў Мінску ляжыць.

«Рабіў тое, што мог як мастак»

— Пасля ўдзельнічаў у мітынгах ці адбілі ахвоту?

— Мяне затрымалі з Ціханоўскім увечары ў пятніцу, а выпусцілі ў суботу а 4-й ранку. І ўжо ў нядзелю была вялікая чарга ў цэнтры, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую. Я таксама прыйшоў і намаляваў гэтую чаргу. Не па фота, а з натуры, на Савецкай плошчы.

Яраслаў малюе на пікеце ў Гродне. Фота: Руслан Кулевіч / Hrodna.life

Пазней рабіў плакат з партрэтам Ціханоўскага і подпісам «I’ll be back!». Зрабіў серыю малюнкаў з партрэтамі палітвязняў — у тым ліку Ціханоўскага, Севярынца, Статкевіча, якія пасля надрукавалі на паштоўках. Зрабіў эскізы некалькіх прынтаў: напрыклад, з Ціханоўскім у вобразе OBEY.

Паштоўкі з малюнкамі Яраслава. Фота: Руслан Кулевіч / Hrodna.life

Калі ўжо ў Гродне была сустрэча з Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай, то я зрабіў трыпціх. Гэта тры плакаты з іх партрэтамі і лозунгам «Верым! Можам! Пераможам!». Тады Святлана запрасіла мяне на сцэну, мы зрабілі агульны здымак. Плакаты я ім падарыў. Рабіў тое, што мог як мастак.

Яраслаў на мітынгу ў Гродне разам з Веранікай Цапкалай, Святланай Ціханоўскай і Марыяй Калеснікавай. Фота: Руслан Кулевіч / Hrodna.life

— Не баяўся?

— Самае цікавае, што ўсё гэта вісела ў мяне ў сацыяльных сетках ажно да восені 2021-га. Тады, калі людзей «запакоўвалі» ўжо толькі за рэпосты і падпіскі. Мне таксама давялося ўсё гэта схаваць і толькі зараз, у Польшчы, аднавіць.

«Намаляваў Каліноўскага з байцамі батальёна яго імені»

— Як атрымалася, што ты трапіў у Польшчу?

— Насамрэч я хацеў пераехаць яшчэ вельмі даўно — да 2020-га. Я вучыўся ў польскай школе, пасля ў мастацкім каледжы, вышэйшую адукацыю хацеў атрымаць у Польшчы. У каледжы тры з паловай гады — паўгода да дыплому не хапіла. А з’ехаў, бо вайна пачалася. Халера яго ведае, што было б. Можа, і не выехаў бы пазней… Так супала.

Яраслаў у Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST

— Чым тут займаешся?

— Малюю для сябе. Вучуся ў нядзельнай школе. У маі буду здаваць польскую «матуру». Планую паступаць у ВНУ.

«Матура», Egzamin maturalny — дзяржаўны выпускны экзамен, экзамен на атэстат сталасці. Гэта праверка ведаў, атрыманых падчас навучання ў сярэдняй або сярэдняй прафесійнай навучальнай установе Польшчы. «Матура» неабходная для атрымання сярэдняй адукацыі. Атрыманыя балы залічваюцца ў якасці ўступных для паступлення ў ВНУ.

— А што малюеш?

— Яшчэ жывучы ў Гродна, шмат маляваў горад — з натуры (паказвае на тэчку, поўную малюнкаў — MOST). Нешта з гарадскіх сюжэтаў дамалёўваю зараз — па фота. Вось, намаляваў вялікі плакат з Каліноўскім і байцамі батальёна яго імя. Хацеў перадаць туды, але… паглядзім. У кожным разе гэта праца ў іх падтрымку.

Яраслаў піша малюе партрэт Кастуся Каліноўскага. Фота: Руслан Кулевіч / MOST
Партрэт Кастуся Каліноўскага аўтарства Яраслава Кірвеля.

Яшчэ маю праект «Годныя беларусы». Гэта партрэты нашых сучаснікаў, якія нешта зрабілі ў сваёй сферы, вызначыліся.

Я малюю толькі пры асабістай сустрэчы, не па фота. У гэтым сэнс: у працы ўдзельнічаюць абодва. Сярод герояў: Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Банцар, Алесь Дзянісаў, Маргарыта Ляўчук, Мікіта Бялевіч, Ганна Каспяровіч і іншыя.

У Беларусі яшчэ я намаляваў сем партрэтаў, зараз — яшчэ сем. Давялося трошкі паездзіць — Вільня, Беласток, Кракаў, Варшава… Не стаўлю сабе нейкай мэты па колькасці. Увосень 2022-га хачу зрабіць выставу, але пакуль не ведаю дзе.

Яраслаў у Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Яраслаў у Беластоку. Фота: Настасся Уткіна / MOST
Праца Яраслава. Фота: Настасся Уткіна / MOST

— Ці можа мастацтва тут прыносіць грошы?

— Так. Калі напрацаваць кліенцкую базу, калі рабіць на сваё імя, а не сядзець на дупе роўна, то канешне. Але я яшчэ не жыву цалкам самастойна, каб дакладна пралічыць, ці хопіць на жыццё. Шмат знаёмых мастакоў тут так зарабляюць — фрылансам. Пакуль я хачу зрабіць сваю першую выставу і займаюся гэтым. Таксама часам працую на замову.

— Якія цэннікі ў тваіх працаў?

— Пакуль таямніца. Пасля выставы будзем бачыць.

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты