Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як захаваць беларускасць на Падляшшы? Што абмяркоўвалі на дыскусіі ў Беластоку

Дар'я Міхайлоўская Дар'я Міхайлоўская
27 красавіка 2022, 18:44
Гісторыі
A A
беларускасць

Фота: Дар'я Міхайлоўская / для MOST

Праз што жыхары Падляшша, якія пражылі тут усё жыццё, асэнсоўваюць сябе беларусамі? Што дапамагае, а што замінае захоўваць ідэнтычнасць? І ці ёсць нагода для аптымістычнай будучыні мясцовых беларусаў?

26 красавіка ў Беластоцкім Універсітэцкім цэнтры культуры адбылася адкрытая дыскусія па тэме «Самавызначэнне беларусаў Падляшша». Да размовы запрасілі выбітных беларусаў Падляшша: мастака Лявона Тарасевіча, журналістку і спявачку Ілону Карпюк, гісторыка Алега Латышонка, журналістку Анэту Прымака-Онішк і культурніцкага менеджара Паўла Станкевіча. Мадэравалі дыскусію літаратуразнаўца Катажына Савіцка-Межыньска і журналіст Мікола Ваўранюк. Сустрэчу транслявалі анлайн, а ахвотныя прысутныя задавалі пытанні.

Знайсці сваіх

Так складвалася ў гісторыі, што беларусы заўсёды былі і ёсць часткай Падляшша. Але што пра іх вядома, акрамя спецыфічнасці мясцовага дыялекту? Кім яны сябе лічаць? На чым будуюць самавызначэнне, да якога народу сябе адносяць? Ва ўсім гэтым і спрабавалі разбірацца на працягу амаль дзвюх гадзін.

Размова пачалася з разваг удзельнікаў пра вытокі самаасэнавання. Для кагосьці штуршком стала старэйшае пакаленне, для кагосьці царква ці літаратура, але амаль ва ўсіх — мова і гісторыя. Многія адзначылі, што значным этапам для ўсведамлення сваёй «іншасці» стала вучоба ці праца па-за межамі родных мясцін і пошук там «сваіх».

Лявон Тарасевіч згадаў агульнае развіццё беларускага руху ў краі і зазначыў дзейнасць такіх асоб, як Ежы Туронак, Сакрат Яновіч, Ежы Латышонак. Павел Станкевіч агучыў, што лічыць сябе на 100% беларусам і на 100% палякам, і задаўся пытаннем, чаму патрэбна гэта неяк падзяляць. Удзельнікі абмяркоўвалі, як разумеюць паняцце «самавызначэнне» і якія складнікі бачаць у ім.

Адкрыць культуру нанова

Пэўны дыспут разгарэўся на абмеркаванні ролі праваслаўнай царквы. Лявон Тарасевіч адзначыў, што праваслаўная царква хутчэй адштурхоўвае ад беларускасці, чым далучае, і атрымаў моцную падтрымку апладысментамі ад гледачоў. Размаўлялі пра мову рэгіёна, прагнозы на будучыню і свае назіранні за дзецьмі: як яны праходзяць падобны шлях, але ўжо ў зусім іншых умовах.

Удзельнікі дыскусіі некалькі разоў прыгадалі, што ў рэгіёне няма аніводнай беларускай школы. Дадалі, што веданне беларускай дапамагае вучыць і разумець іншыя славянскія мовы.

Напрыканцы сустрэчы Павел Станкевіч адзначыў, што пасля 2020 года «беларускія» беларусы нанова адкрываюць сваю культуру і, магчыма, змогуць станоўча паўплываць на станаўленне самасвядомасці беларусаў Падляшша.

Тэгі: Рэпартажы

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ДТП в Польше

В Польше в машину беларусок врезался водитель без страховки. Они надеялись на компенсацию из специального фонда, но не учли важный нюанс

MOST
8 верасня 2026, 16:12

Уже месяц семья Григория (имя изменено) не пользуется своей машиной. С того дня, как в нее влетел встречный автомобиль, водитель которого скрылся с места ДТП. Дело было в...

избили беларуса

«Сколько всего происходит, чего мы не знаем». Беларусские активисты создали карту ксенофобии в Польше

MOST
8 верасня 2026, 13:10

Беларусские активисты создали интерактивную карту ксенофобии. С помощью ресурса можно посмотреть, в каких городах Польши чаще всего происходят конфликты на почве национальности, а также заявить о происшествии, если...

Кавалерийский рынок

«Если хорошо спрячете, то провезете». Как и что покупают и продают беларусы на польском рынке недалеко от границы

MOST
8 верасня 2026, 10:41

Пожилой поляк бегает по парковке в поисках беларусских сигарет. В обменнике меняют доллары чуть выгоднее, если сдать сразу тысячу. А продавец в магазинчике бытовой химии учит, как незаметно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты