Пятніца, 23 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я буду жыць ТАМ!». Вайцюшкевіч пра Беласток, эміграцыю і «бульбасрач»

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
2 мая 2022, 10:07
Гісторыі
A A
вайцюшкевіч

Фота: Раман Ганчарэнка / MOST

28 красавіка ў кавярні LALKI пры беластоцкім тэатры лялек прайшоў канцэрт знакамітага беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча. У перапынках між песнямі спявак жартаваў, патлумачыў, скуль у яго мянушка «Шніцэль», а пасля канцэрта паразмаўляў з журналістам MOST.

У зале гучалі песні на вершы Танка, Барадуліна, Някляева, Ліпая, Рыжкова ды іншых. Словы некаторых хітоў Зміцер Вайцюшкевіч перарабляў падчас выступу: «Я нарадзіўся тут / А будуць жыць ТАМ!». Песню «Дзе мой край» на словы Караткевіча зал сустрэў стоячы і скончыў доўгімі авацыямі.

Сярод іншага, Вайцюшкевіч расказаў пра трансфармацыю свайго імя — Зміцер. Рускамоўныя яго перакручваюць на «Свіцер» ды «Твіцер». Лявон Вольскі прыдумаў некалі форму «Ізвініцер». Немцы вымаўляюць як «Шміцэр», але самая арыгінальная форма — гэта «Шніцэль».

Пасля канцэрту размаўляем з Вайцюшкевічам у курылцы. Для музыкі Беласток — асаблівае месца ў замежжы, бо тут ёсць сталая публіка не толькі з ліку беларусаў-эмігрантаў, але і мясцовых людзей. Гэта адрознівае горад ад Варшавы ці Познані:

— Мы разам з беластачанамі амаль 20 год ужо. Пары прыходзяць, асобныя людзі… Разам сталеем, сівеем. Часам людзям стае сумнавата на такіх канцэртах, бо ты для іх адзін з тых, хто можа перадаць прывет «з зямлі». Але такі мой жанр, які супадае з рытмам і характарам беларуса. Так натуральным спосабам атрымліваецца.

Фота: Раман Ганчарэнка / MOST

Пытаюся, ці не думае Вайцюшкевіч, што ільвіная частка яго аўдыторыі ўрэшце з’ездзе з Беларусі. Музыка кажа, што гэты феномен перажывае ўжо 20 гадоў, калі не больш. За спінай — канцэрты ў Нью-Ëрку, Парыжы, Антверпене, Таронта… Агулам у 40 краінах.

­— Гучыць на такім канцэрце «Я буду жыць тут», а дзе гэтае тут? Шмат для каго — у Нью-Ëрку ці Варшаве. Гэта тролінг такі спакойны. Ніхто не збіраецца раздзіраць старыя драпіны, нешта нагаворваць… Шмат людзей рэальна не можа вярнуцца. Мая жонка таксама. Гэта трагедыя і для яе, і для сям’і.

Пераходзім да тэмы падзеленасці беларусаў. Маўляў, і ў Беларусі, і за мяжой — нібы свае, суайчыннікі. Але паміж з’ехаўшымі і тым, хто застаўся, усё часцей прабягае халадок: хто здраднік, хто прадаўся і як правільна?

— Ёсць такая рэч — «бульбасрач». Што ў Беларусі могуць знайсці ахвяру і закляваць, што тут — без розніцы. Тут яно можа быць яшчэ і абвостранае. У людзей шмат праблем побытавых: знайсці кватэру, працу, сябе — у першую чаргу. І пры гэтым застацца беларусам. Гэта галоўная праблема, бо беларус — гэта ўніверсальны салдат, які можа стаць палякам, амерыканцам, немцам, рускім — без праблем.

Напрыканцы Вайцюшкевіч дзеліцца сваімі назіраннямі яшчэ з часоў каронавіруса. Маўляў, адчыняеш фэйсбук — а там суцэльная лента некралогаў: памёр, памёр, памёр, памёр… Кажа, што ўсё зыбка. І радавацца трэба звычайным рэчам: вясне, дажджу — ці ўдаламу канцэрту.

Тэгі: ГалоўнаеІнтэрв'юМузыка

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Kinder Joy

«Полки пустые». Перекупщики массово вывозят из Польши в Беларусь яйца Kinder одной серии

MOST
23 студзеня 2026, 17:54

Беларусы массово ищут в польских магазинах шоколадные яйца Kinder Joy из лимитированной коллекции — по сериалу «Очень странные дела». В Беларуси они не продаются. Спрос уже привел к...

гигиеническая чистка зубов в Польше

«Потеряю смысл жизни здесь». В Польше врача из Беларуси не взяли учиться на гигиенистку, потому что у нее нет апостиля школьного аттестата

MOST
23 студзеня 2026, 15:38

Мария по первому образованию врач профилактического профиля. В Польше девушка выучилась на ассистента стоматолога и планировала получить специальность гигиенистки. Но не вышло: не хватило апостиля на беларусском аттестате...

фото в Варшаве

«Идеальная фигура не обязательна». Беларус снимал моделей ню, а теперь открыл фотосудию в Варшаве

MOST
22 студзеня 2026, 17:49

Александр Кологрив увлекся фотографией с детства. Долгие годы работал с ню-моделями, затем стал организовывать туры фотосъемок как менеджер. Теперь в Варшаве он открыл свою студию. Зачем девушки обнажаются...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты