Субота, 17 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
    slide 12 to 17 of 9
    подать налоговую декларацию PIT в Польше

    Подача налоговых деклараций закончена. Что нужно знать плательщикам в Польше?

    гражданские инициативы в Польше

    Сцена под «Дожинки» vs скорая помощь на мотоцикле. Сравнили, как в Беларуси и Польше поддерживают инициативы граждан

    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    юристы

    Центр беларусской солидарности прекращает правовую помощь. Куда теперь обращаться?

    домашнее насилие в Польше

    «Голубая карта» и защитный ордер. Изучили опыт борьбы с домашним насилием в Беларуси и Польше и нашли что позаимствовать у соседей

    приют для животных в Польше

    В Беларуси — имущество, в Польше — живые существа. Сравнили, как в двух странах решают проблему бездомных животных

    срок польского проездного документа иностранца

    Личный опыт: как получить международную защиту в Польше?

    как попасть к врачу по NFZ в Польше

    В Польше заработала новая бесплатная программа проверки здоровья. Рассказываем, как ей воспользоваться

    подать налоговую декларацию PIT в Польше

    Подача налоговых деклараций закончена. Что нужно знать плательщикам в Польше?

    гражданские инициативы в Польше

    Сцена под «Дожинки» vs скорая помощь на мотоцикле. Сравнили, как в Беларуси и Польше поддерживают инициативы граждан

    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    юристы

    Центр беларусской солидарности прекращает правовую помощь. Куда теперь обращаться?

    домашнее насилие в Польше

    «Голубая карта» и защитный ордер. Изучили опыт борьбы с домашним насилием в Беларуси и Польше и нашли что позаимствовать у соседей

    приют для животных в Польше

    В Беларуси — имущество, в Польше — живые существа. Сравнили, как в двух странах решают проблему бездомных животных

    срок польского проездного документа иностранца

    Личный опыт: как получить международную защиту в Польше?

    как попасть к врачу по NFZ в Польше

    В Польше заработала новая бесплатная программа проверки здоровья. Рассказываем, как ей воспользоваться

    подать налоговую декларацию PIT в Польше

    Подача налоговых деклараций закончена. Что нужно знать плательщикам в Польше?

    гражданские инициативы в Польше

    Сцена под «Дожинки» vs скорая помощь на мотоцикле. Сравнили, как в Беларуси и Польше поддерживают инициативы граждан

    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

    юристы

    Центр беларусской солидарности прекращает правовую помощь. Куда теперь обращаться?

    домашнее насилие в Польше

    «Голубая карта» и защитный ордер. Изучили опыт борьбы с домашним насилием в Беларуси и Польше и нашли что позаимствовать у соседей

    приют для животных в Польше

    В Беларуси — имущество, в Польше — живые существа. Сравнили, как в двух странах решают проблему бездомных животных

    срок польского проездного документа иностранца

    Личный опыт: как получить международную защиту в Польше?

    как попасть к врачу по NFZ в Польше

    В Польше заработала новая бесплатная программа проверки здоровья. Рассказываем, как ей воспользоваться

    подать налоговую декларацию PIT в Польше

    Подача налоговых деклараций закончена. Что нужно знать плательщикам в Польше?

    гражданские инициативы в Польше

    Сцена под «Дожинки» vs скорая помощь на мотоцикле. Сравнили, как в Беларуси и Польше поддерживают инициативы граждан

    инфолиния налоговой в Польше

    Все еще не разобрались с возвратом подоходного налога? Рассказываем, что такое telePIN и зачем он вам в Польше

    тест на ВИЧ в Польше

    «Это нестрашно. Главное — знать». Как в Польше и Беларуси анонимно пройти тест на ВИЧ и сколько это стоит

  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Ляжу тварам у падлогу і адчуваю поўны спакой». Таршэр з Уладам Боханам, дзверы ў галерэю з творамі якога заварылі сілавікі

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
4 мая 2022, 12:05
Гісторыі
A A
таршэр

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

У другім выпуску праекта «Таршэр» — мастак Улад Бохан. Ён аўтар шэрагу палітычных акцый, напрыклад, «Гусеніцы лязгаюць» або перформансу каля консульства Беларусі ў Беластоку. Менавіта ён разыграў былых калег-настаўнікаў нібыта заданнем ад чыноўніка, якое тыя паслухмяна выканалі. 

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. Вось якія творы абраў Улад Бохан.

Літаратура

Раней чытаў многа як мастацкую літаратуру, так і філасофію, тэорыю. Гэта па каліве фармавала мой светапогляд, таму вылучу толькі тыя творы, што аказалі найбольшы ўплыў ці нават мелі вырашальнае значэнне на лёс.

1. «Час Быка», Іван Яфрэмаў

Першае, што прыходзіць на памяць, — «Час Быка» савецкага пісьменніка Івана Яфрэмава. Гэта і ўтопія, і антыўтопія адначасова. Там супрацьпастаўляецца ўтапічная Зямля, дзе пабудавалі камунізм — такі, як мае быць у тэорыі, — і антыўтапічная планета Торманс з «мураўіным сацыялізмам». Яфрэмаў — палеантолаг, і як навукоўца ў сваім рамане спрабуе вынайсці, растлумачыць і асэнсаваць прычыны, з якіх чалавецтва прыходзіць да таго ці іншага стану.

Усхваляў ён такі камунізм, што не спадабаўся камуністычнай партыі. У «мураўіным сацыялізме», мабыць, яны пазналі савецкую сістэму, таму раман трапіў пад забарону. Сам Яфрэмаў сцвярджаў, што меў на ўвазе Кітай таго часу. Сумная іронія. Цэнзура — яна такая.

Утопія, міжпланетныя палёты, гуманізм — гэты раман дае надзею на тое, што магчымасці чалавека бясконцыя. Усё магчыма. Магчымы свет без эксплуатацыі, межаў, войнаў, забабонаў. Гэты твор дапамагае шукаць нейкі рух, здавалася б, у рэгрэсе, ён падштурхнуў мяне разважаць больш глабальна.

«Ди пхи юй чхоу — Земля рождена в час Быка (иначе — Демона, два часа ночи)». Цяпер сапраўды час цемры, быць можа, гэта і ёсць нараджэнне лепшага свету?

2. «Еду ў Магадан», Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч напісаў гэтую аповесць, калі сядзеў у «амерыканцы». Яна была выдадзеная, яшчэ калі ён адбываў пакаранне. Ты проста сядзіш і чытаеш словы чалавека, які сядзіць цяпер у нечалавечых умовах і захоўвае чалавечнасць. Словы, дзе няма шкадавання свайго лёсу. Словы, якія даюць доказ, што ідэя мацней за матэрыяльныя каштоўнасці. Ты бачыш чалавека, які за кратамі больш свабодны, чым большасць з тых, што на волі.

Ігар даказвае гэта і сёння.

3. «Фарбы паралельнага свету», Мікола Дзядок

Калі я казаў пра значэнне на лёс, то гэта той самы выпадак. Мікола Дзядок. «Фарбы паралельнага свету». Кніга аб турэмнай бытнасці.

Чытаў вясною мінулага году. Тады ўжо да мяне стала прыходзіць разуменне, што рэвалюцыя прайграная. Усе нечага чакалі, нейкага трыгеру, а рэакцыя тым часам не чакала і наступала. Разгром СМІ, самалёт з Пратасевічам, паступова пайшлі па актывах. Стала відавочна, што дойдуць да ўсіх.

Не ведаю, чаму ўзяўся тады менавіта за гэты твор. А там пра тое, як «апера» фактычна становяцца гаспадарамі лёсу для зняволеных, пра ПКТ, ШІЗА. Ды ўсё так дэталёва, атмасферна.

«Не каб пачытаць зараз нешта больш пазітыўнае», — думаў я тады. Але гэты аповед, магчыма, адыграў найбольшую ролю ў той час. Пасля яго я пачаў маральна рыхтавацца да найгоршага, да тых умоў, пра якія распавядаў Мікола. Прыняў думку, што калі прыйдуць па мяне, то трэба выкінуць з галавы марныя надзеі на лепшае, а проста быць тут і зараз.

І ў «гадзіну Ч» гэта рэальна дапамагло. Ведаеце, на самай справе аператыўная праца ў ГУБАЗіКу амаль ніякая. Яны проста ідуць да ўсіх, хто неяк засвяціўся, нават элементарна. А там чалавек ужо ў паніцы: дае паказанні, агаворвае сябе, сазнаецца, і яны яго раскручваюць. Гэта як сіта, праз якое прасейваюць муку. Тыкаюць у неба, «а раптам патрапім». Менавіта так яны «вылічваюць» адмінаў каналаў і чатаў, а не таму што такія суперагенты. «Мы ўсё ведаем і ніхто не схаваецца» — гэта проста блеф. Самае страшнае ў такі момант — паніка, тады ты гуляеш супраць сябе.

А я тады ляжу тварам у падлогу і адчуваю поўны спакой, гармонію і ціхамірнасць. Я сам, шчыра кажучы, такой рэакцыі ад сябе не чакаў. Але менавіта гэта дапамагло захаваць канцэнтрацыю, услухоўвацца на допыце ў кожнае слова, сачыць за мімікай, старанна падбіраць адказы, вадзіць іх вакол пальца, аналізаваць, што яны на самай справе ведаюць. Як правіла, амаль нічога, калі ты клапаціўся пра бяспеку і канспірацыю, і проста бяруць, як кажуць, «на понт». Як аказалася, я быў гатовы да гэтага. Магчыма, дзякуючы аповесці Міколы. Дзякуючы ёй размаўляю цяпер з вамі, а не з сукамернікам.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

4. Псалом 22

Не ведаю, ці можна гэта аднесці да літаратуры, але на допыце пракручваў у думках Псалом 22. «Ты уготовил предо мною трапезу в виду врагов моих…». Я атэіст, але гэты тэкст эмацыйна вельмі моцны.

5. Рэмарк, Хэмінгуэй, Малевіч

Калі быў прызваны ў войска, то, каб не прымаць гэты вычварны іерархічны побыт, чытаў антываенную літаратуру: Рэмарк, Хэмінгуэй. Дапамагло.

Люблю таксама чытаць допісы Казіміра Малевіча ў часопіс «Анархія».

Ну і, без сумневу, анархісцкая тэорыя, у многім менавіта гэта вызначыла маё бачанне свету.

Кінематограф

6. «Дурань», Юры Быкаў

Моцная стужка пра чалавека, які прабіваецца праз карупцыю, бюракратыю і апатыю людзей, каб выратаваць іх са шматпавярховіка, які, на яго думку, павінен хутка абрынуцца. А яго пытаюцца: «Ты дурак?» і ў канцы наогул забіваюць. Фільм дае разуменне, што «нармальны чалавек» не ёсць добры. «Нармальны» — гэта ці карупцыянер, які пойдзе па галавах, ці апатычнае быдла з поўным жыццёвым нігілізмам да сябе. У дэградаваўшым постсавецкім грамадстве «норма» — гэта дэгенерат, а сумленны чалавек — «дурань», бо мае мэты, вышэйшыя за найбольш нізкія ступені піраміды Маслоў. Ім гэта незразумела і варожа, таму ён дурань і вораг.

Цікавая дэталь: у фільме дом так і не абрынуўся, але на постары да стужкі ён разбураны. Тонкі сімвалізм.

7. «За Маркса…»

Цікавы напаўпрафесійны расійскі арт-хаус. Карціна поўная бяссілля і адчаю, аб нікчэмнасці чалавека ў крыважэрнай сістэме. Фінал велічны — чалавек на вяршыні вежы, ён крычыць, але гуку няма. Моцнае ўражанне.

8. «Брат-2»

Ведаю, што гэты фільм асацыююць з «рускім светам», стужка стала нейкім культам, яе рамантызуюць. Але я разумею гэты фільм іначай. Для мяне Даніла Багроў — гэта і ёсць тыповы прадстаўнік таго страшэннага глыбіннага народу, які, на жаль, у Расіі складае большасць. Гэта антыгерой.

Чалавек, які кажа, што «сила в правде», а сам заўжды хлусіць: то ён у штабе адсядзеўся, то ён доктар, то студэнт. Ідэя без ідэі. Гэта чалавек, які не мае ніякага крытычнага мыслення, жыве, як яго ў школе навучылі: «в Африке негры», і няважна, што ты ў Амерыцы. Вобраз брата ў стужцы для мяне — гэта алюзія на дзяржаву: галоўны герой дзеля яе ідзе па крыві, а ў адказ «Там долларов 250-300 осталось». Не думаю, што Балабанаў разлічваў, што яго герой стане прыкладам для пераймання. Але як ёсць.

9. «Байцоўскі клуб»

Прыгажосць. Барацьба супраць «зоны камфорту». Для нас вельмі актуальна. Фільм больш моцны, чым кніга.

10. «Случай з пацаном»

Аматарская беларуская стужка з удзельнікамі легендарных «Навінак». Годная іронія з беларускай палітыкі.

Канешне, антыўтопіі. Страшна, але я бачу, што ўвесь свет рушыць у гэтым напрамку. Узмацненне правых ідэалогій, мілітарызацыя, абмежаванні, новая цэнзура, якая ўводзіцца пад маркай талерантнасці.

На самой справе, калі расказваць пра ўсё, то гэта будзе на гадзіны, таму: «Сальвадор» (пра каталонскага анархіста часоў рэжыму Франка), «Шчаслівых Калядаў» (пра Першую сусветную, 2006 года), «Выхавацелі», «Чорнае люстэрка», «Чалавек з Зямлі», «Маніфеста» (усе ролі адыграла адна акторка, вельмі цікавы эксперымент), «Містар Робат», «Утопія», «Цемра».

Музыка

11. Панк, рускі рок, сучасная класіка

Тут мой светапогляд фарміраваўся панк-культурай: панк-рок, стрыт-панк. Бунт, барацьба з сістэмай, сацыяльная тэма. Вылучу: французскі гурт «Brigada Flores Magon», расіяне з «Бригадир» і гарадзенскі «Mister X».

Віктар Цой, канешне. Проста цытаты замест слоў: «Мне говорят, что жить вот так, как я живу, нельзя. Но почему? Ведь я живу…». Сёння, калі ўсё часцей чуваць пра ядзерную зброю, максімальна актуальна «Мы будем делать всё, что мы захотим, пока вы не угробили весь этот мир». Гэта голас свабоды.

Калі асэнсоўваць рускі рок, то гэта цудоўная і глыбокая паэзія. Вось «Акварыум», напрыклад: «Мы ведем войну уже 70 лет, нас учили, что жизнь — это боль, но по новым данным разведки, мы воевали сами с собой». Гэта б у вушы зараз большасці расіян.

Калі працую над палотнамі, то слухаю сучасную класіку. November ад Макса Рыхтара — гэта проста мурашкі па скуры. Таксама lo-fi накшталт LXST CXNTURY.

https://youtu.be/2Bb0k9HgQxc

Выяўленчае мастацтва

12. «Рока з патэфонам», Рэната Гутуза

Гэта з оперы «як я стаў мастаком».

На гістфаку ў БДУ ў нас была «Гісторыя мастацтваў». На экзамен, акрамя білетаў, патрэбна было вывучыць і карцінкі. Табе паказваюць фота палатна/скульптуры/будынку/іншага, а табе трэба было назваць назву твора, аўтара, жанр.

Я заўжды лічыў, што рыхтавацца загадзя нецікава, няма адрэналіну. І вось сяджу за дзень да экзамену, злы ўжо, вучу, пакутую. Гляджу я на гэтага Рока, і тут неяк «шчоўк» — і да мяне прыходзіць думка: «Дык і я ж так змагу!». Ну вось. Змог, мабыць.

Але эксперымент мог застацца эксперыментам, калі б не адзін «перформанс» ад маскоўскіх паліцэйскіх. Ёсць такая «Ассоциация худших художников» — першапачаткова гэта быў проста паблік «Укантакце», дзе публікавалі працы мастакі розных напрамкаў і ўзроўню. Агульным было тое, што тэматыка прац была жорстка палітычнай, сацыяльнай ці такой брудна-бытавой.

У 2019 годзе мяне ўзялі на выставу ў Маскву. Першая выстава з маім удзелам як-ніяк, паехаў асабіста. 7 кастрычніка, дзень нараджэння Пуціна, выстава «Осень пахана». Скончылася ўсё тым, што там пабывалі мясцовыя чыноўнікі з управы, ФСБ, пажарныя, паліцэйскія. Нарэшце дзверы ў галерэю заварылі ў прамым сэнсе. Вось такі перформанс. На наступны дзень гэтая выстава ва ўсіх незалежных расійскіх СМІ, і не толькі расійскіх.

Тады я зразумеў, што сістэму гэта пужае, мы ўвасабляем для яе пагрозу. І я такі: «Ваў. Хачу быць мастаком». Вось так мой эксперымент выйшаў з-пад кантролю.

Яшчэ заўважыў такую рэч. «Заходняе» мастацтва сёння развіваецца ў цяплічных умовах, яно пачынае адрывацца ад людзей, ад дэградацыі імітаваць складанасць. Гэта нейкае пакаленне мастакоў-даследчыкаў: яны ўсё даследуюць нейкія ўзаемадзеянні ўзаемадзеяння ўзаемадзеянняў, ці проста гуляюць на трэндах. На ўсходзе ж мастацтва сёння — гэта перманентная барацьба з цэнзурай, сістэмай, рэжымам. Яно тут не проста жыве насуперак, але і спрабуе наступаць. У нас яно больш рэзкае і шчырае, сапраўднае, ад таго і актуальнае. Мне здаецца, што калі гэтыя рэжымы ў Беларусі, Расіі, Казахстане разбурацца, то ў нашых краінах адбудзецца сапраўдны Рэнесанс.

Большасць ставіцца да мастацтва несур’ёзна, як да хобі, забавы. Мастакоў не ўспрымаюць як прафесію. «Кідай дурноту — ідзі на завод». Але ж мы цяпер абмяркоўваем, як мастацкія творы фармуюць цэлы чалавечы светапогляд. Відавочна, што наша роля ў грамадскім жыцці ўсё ж такі куды больш значная, чым падаецца на першы погляд.

Таршэр на MOST

«Смерць тонкімі пальцамі грае мне на віяланчэлі». Таршэр з Кацярынай Ваданосавай

MOST
27 красавіка 2022, 14:01
ваданосава

У кожнага з нас ёсць кнігі, песні і фільмы, уражанне ад якіх нібы стала адным з пазлаў, што складаюць нашу...

Чытаць далей
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты