Панядзелак, 19 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Ноч музеяў у Беластоку: што і калі можна будзе паглядзець

MOST MOST
11 мая 2022, 12:42
Навіны
A A
ноч

Фота: Настасся Уткіна

Ноч музеяў пройдзе ў Беластоку з 14 па 15 мая. Аб гэтым паведамляе рэсурс Historia.org.pl. У рамках гэтай акцыі можна бясплатна ці за сімвалічную плату наведаць музеі і іншыя культурныя ўстановы, якія далучыліся і падрыхтавалі для наведвальнікаў адмысловую праграму.

Ратуша

Дзе? Rynek Kościuszki 10.

Калі? Ад 18:00 да 00:00.

У беластоцкай Ратушы будзе створана адмысловая арт-прастора.

У 18:00, 20:00 і 22:00 будуць ладзіць экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі «Галерэя польскага жывапісу». У экспазіцыі пакажуць і раскажуць пра польскі жывапіс ад другой паловы XVII да першай паловы XX стагоддзя.

У гэты ж час будзе працаваць выстава «Кветкі Еўропы» — у ёй пакажуць творы польскіх мастакоў, што захоўваюцца ў Музеі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. У першую чаргу, гэта творы Яна Матэйкі, Пятра Міхалоўскага, Уладзіміра Татмаера, Яцака і Рафала Мальчэўскіх, Юзафа Хельмонскага і Станіслава Камоцкага. Разам з імі можна будзе пабачыць творы прадстаўнікоў італьянскага, фламандскага, галандскага і нямецкага мастацтва.

Музей войска

Дзе? Kilińskiego 7 і Węglowa 3.

Калі? Ад 16:00 да 00:00.

Вайсковы музей Беластока запрашае на дзве імпрэзы. У самім музеі на Kilińskiego 7 будуць працаваць экспазіцыі, а на Węglowa 3 адбудзецца выстава вайсковай тэхнікі з калекцый музея. Беластоцкаму музею з рэканструкцыяй будуць дапамагаць вайскоўцы 16-й Паморскай механізаванай дывізіі, 18-га Беластоцкага разведвальнага палка і ўдзельнікі падляскага клуба Harley-Davidson.

Музей памяці Сібіры

Дзе? Węglowa 1.

Калі? Ад 19:00 да 01:00.

Наведвальнікам у прасторы музея дапамогуць арыентавацца экскурсаводы. Спецыяльна да Ночы музеяў будзе падрыхтавана экскурсія «У савецкім пекле». Яна будзе даступная толькі падчас Ночы музеяў.

Гістарычны музей

Дзе? Warszawska 37.

Калі? Ад 18:00 да 00:00.

Гістарычны музей ладзіць мультымедыйнае шоу, якое дапаможа пазнаёміцца бліжэй з Беластокам. У ім раскажуць пра барочную архітэктуру горада, пакажуць, як жылі заможныя жыхары Беластока. Яго будуць паказваць кожныя паўгадзіны.

Супрацоўнікі музею пакажуць, як гатаваць традыцыйны кактэйль Падляшша — бузу. Гэты напой гатуюць з крупы і звычайна падаецца з халвой. Дэманстрацыі з прыгатаваннем адбудуцца ў 18:30, 20:30 і 22:00.

Музей скульптуры Альфонса Карнага

Дзе? Świętojańska 17

Калі? Ад 18:00 да 22:00.

У 18:00 і 20:00 можна будзе папрацаваць у скульптурнай майстэрні разам са скульптаркай Патрысіяй Менье. У групе можа быць да 10 удзельнікаў, узростам ад 12 год. Зарэгістравацца можна па нумары +48 509 336 862.

У 19:00 пройдзе экскурсія па пастаяннай экспазіцыі найбуйнейшага польскага скульптара XX стагоддзя Альфонса Карнага. Рэпрэзентатыўнай часткай выставы будзе галерэя выбітных палякаў, у якой прадстаўлены скульптурныя партрэты.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Бобровники

«Только жесткая реакция будет понята». Польский политик предложил снова закрыть «Бобровники» и «Кузницу»

MOST
19 студзеня 2026, 11:21

Председатель фонда «Институт национальной безопасности» Станислав Жарын предложил закрыть недавно открытые погранпереходы на границе с Беларусью в ответ на массовый прилет метеозондов с контрабандными беларусскими сигаретами. «Очередная наглая...

номера

Беларус на фуре с двумя польскими номерами пытался ввезти 6 млн сигарет в Великобританию — попал в тюрьму

MOST
19 студзеня 2026, 08:30

Суд в Великобритании приговорил к двум годам и семи месяцам лишения свободы гражданина Беларуси Андрея С. В июне прошлого года он, управляя грузовиком с польскими номерами, пытался ввезти...

Кароль Навроцкий

Прием у Навроцкого и миллион злотых на генераторы для Киева. Главные новости Польши за неделю

MOST
18 студзеня 2026, 17:50

Президент Польши Кароль Навроцкий встретился во дворце Бельведер со Светланой Тихановской, представителями демсил и беларусской диаспоры в Польше. Среди приглашенных бывшие политзаключенные, освобожденные 13 декабря 2025 года, в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты