Нядзеля, 18 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Што вы гатовыя прабачаць з сімпатыі да харызматычнага галоўнага героя?». Таршэр з Анхелай Эспіносай Руіс

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
11 мая 2022, 14:38
Гісторыі
A A
анхела

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

У трэцім выпуску праекта «Таршэр» — паэтка і даследчыца-славістка Анхела Эспіноса Руіс.

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. Вось якія творы абрала Анхела.

Менавіта з прычыны таго, што ў мяне літаратуразнаўчы акадэмічны бэкграўнд, я не хацела абмяжоўвацца літаратурай пры складанні спісу. Наадварот, хацелася паказаць мастацкія якасці зусім розных падыходаў да творчасці, можа быць, пераканаць некаторых чытачоў у вартасці адрозных відаў мастацтва.

Я выбрала сем, можа, не зусім лагічных катэгорый, а далей вылучыла ў кожнай з іх па адным творы, які не абавязкова найлепшы, на маю думку, з тэхнічнага пункту гледжання, або нават з перспектывы падабаецца/не падабаецца, аднак наймацней адгукаецца ўнутры сёння, найбольш дакладна адпавядае цяперашняму настрою. І самае галоўнае — яны ўсе здольныя, як я гэта бачу, прымусіць нас задумацца, сфармаваць меркаванне, нават спрачацца з аўтар(к)амі.

1. Кніга (проза): «Маленькі прынц», Антуан дэ Сент-Экзюперы

Магчыма, банальны выбар, які ўсё ж такі заўжды актуальны. Малы скарб сучаснай класікі плённа чытаецца не толькі ў кожную эпоху найноўшай гісторыі, але і ў кожным узросце ўмоўнага або канкрэтнага чытача. Я, напрыклад, прачытала гэтую кнігу ўпершыню ў сем гадоў — тады спадабаліся прыгоды прынца. З таго часу перачытваю яе як мінімум раз на год.

Аповесць пранікае ў жыццё Маленькага прынца, наіўнага, чыстага сэрцам дзіцяці, якое паходзіць з астэроіда В-612, паказвае чытачам яго вандроўкі па космасе і кароткі час на Зямлі. На нашай планеце прынц сустракаецца з авіятарам, які захрас у пустыні і які ператвараецца ў наратара і пераказвае нам гісторыю галоўнага героя. Кніжка чытаецца як казка, якая раскрывае філасофію жыцця аўтара элегантнымі алегорыямі.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

2. Фільм: «Святло навокал» (рэжысёр Леў Шрайбер)

Сцэнарый напісаны на аснове рамана Джонатана Сафрана Фоэра, або, дакладней, на палове яго. Вельмі раю прачытаць арыгінальны тэкст, дарэчы. Амерыканскі яўрэй з украінскімі каранямі адпраўляецца ў падарожжа праз палову краіны свайго дзядулі, каб знайсці жанчыну, якая яго выратавала ад нацыстаў. Мяркую, не абавязкова тлумачыць, чаму тэма актуальная сёння. Да таго ж, погляд на саму Украіну цікавы тым, што адтуль паходзяць сем’і пісьменніка і рэжысёра. Фільм радуе прыгажосцю ўкраінскіх пейзажаў, сумессю розных моў і культур. Абавязкова паглядзіце ў арыгінале, каб насалоджвацца інглішам Яўгенія Гудзя з гурта Gogol Bordello.

Фільм ідэальны з эстэтычнага пункту гледжання — каляровыя здымкі, цудоўная музыка да кожнай сцэны, прыгожыя дэталі, якія даводзяць фільм да іншага, вышэйшага ўзроўню. Ён спрыяе медытатыўнаму стану, як і ўсе road movies, якія дазваляюць пранікнуць у прадстаўлены свет, вандраваць з героямі і часова забыць пра знешнія праблемы.

3. Камп’ютарная гульня: «Што засталося ад Эдыт Фінч»

Ведаю, што многія не лічаць камп’ютарныя і кансольныя гульні творамі мастацтва, і мне вельмі шкада. Можа, хтосьці скажа, што не ўсе гульні маюць мастацкі элемент, але… Ці ёсць ён ва ўсіх фільмах і кнігах? Такім жа чынам не кожны раман адносіцца да высокай мастацкай літаратуры, дык і бываюць гульні, створаныя проста «каб павесяліцца», а ёсць і здольныя змяніць светапогляд.

«Што засталося ад Эдыт Фінч» уводзіць у сусвет 17-гадовай Эдыт, якая прыязджае ў сямейны дом, які дастаўся ў спадчыну пасля смерці маці. Справа ў тым, што ўсе члены сям’і Фінчаў паміралі, акрамя аднаго зніклага брата Эдыт, рана і… трагічна, арыгінальна, нават лірычна. Гульня дазваляе нам вольна шпацыраваць па доме і зямлі — такі жанр называецца па-англійску walking simulator. Мы адкрываем гісторыі смерці кожнага родзіча Эдыт. Сцэны гэтыя, канешне, часта выціраюць і так тонкую лінію паміж фантазіяй і жыццём, рэальнасцю і сямейнай легендай — нам вырашыць, колькі праўды ў іх і як успрымаць прысутныя метафары.

Гульня «чытаецца», як зборнік паэзіі, дзе кожная гісторыя ператвараецца ў інтэрактыўны верш на тэму любові, прыгажосці і смерці. Ну і, натуральна, — механіка гульні цікавая і прыемная сама па сабе. Паспрабуйце спампаваць і запусціць, дык і пагаворым яшчэ пра тое, ці гульні ёсць відам мастацтва.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

4. Песня: «Паветраны шар» (Лявон Вольскі)

Я ведала, што на гэты пункт выберу менавіта беларускую песню — музыка Беларусі занадта файная, каб яе ігнараваць, і часам варта нагадваць вам пра гэта. Надзвычай цяжка было выбраць адзін канкрэтны твор.

Вядома, цяпер выходзіць безліч новых песень, і яны вельмі адрозныя: ваяўнічыя, рэвалюцыйныя, балючыя, лірычныя, радасныя, салідарныя. Аднак, мяркую, нам трэба памятаць і цаніць тых, хто падтрымліваў і развіваў беларускую культуру тады, калі не было ні віральнасці Ютуба, ні аж такіх масавых рухаў за дэмакратыю, у стане ўнутранай эміграцыі, якую так геніяльна ілюструе песня. Дзякуй, спадар Лявон!

5. Серыял: «Ва ўсе цяжкія» (рэж. Вінс Гіліган)

Мяркую, амаль усе аматары серыялаў ведаюць, пра што мегапапулярны «Ва ўсе цяжкія»: настаўнік хіміі атрымлівае трагічны анкалагічны дыягназ у ЗША, дзе страхоўка не пакрывае лячэнне. Гэта прыводзіць да свету гатавання і продажу наркотыкаў. Серыял эпічны, інтрыгуючы — у свой час ператвараў тыдні ў месяцы чакання, калі выходзіў.

Ён вучыць нас больш пра нас саміх, чым пра герояў і антыгерояў апавядання. Ці сапраўды ва Уолтара не было іншых варыянтаў? Ці такія людзі — прадукт гнілой сістэмы, а можа, наадварот? І самае галоўнае: каго мы падтрымліваем напрыканцы серыяла? Каму спачуваем і за каго хвалюемся?

З філасофска-маральнага гледзішча серыял можна параўнаць з найлепшымі творамі сусветнага рэалізму і натуралізму — і не факт, што кнігі заўжды перамогуць. Пераглядзіце і падумайце, што вы гатовыя прабачаць з сімпатыі і спачування да харызматычнага галоўнага героя. Дзе мяжа? Ці існуе яна ўвогуле?

6. Анімэ: «З эпохі Генроку да Шова: падвойнае самагубства з ракуго» (стваральніца Харуко Кумота, рэж. Мамору Хатакэяма)

Вырашыла аддзяліць серыялы японскай анімацыі ад звычайных серыялаў калектыўнага захаду з увагі на тое, наколькі жанр адрозны ад мультфільмаў, да якіх мы прывыклі ў Беларусі, а таксама на ўплывовасць анімэ на сусветную культуру за апошнія гады, асабліва — сярод малодшых пакаленняў.

Тут, аднак, маем справу не з моладзевым серыялам, а з гістарычнай драмай, якая далікатна адлюстроўвае чалавечыя праблемы — гендарныя, творчыя, любоўныя і маральныя — на фоне традыцыйнай культуры Японіі. «Падвойнае самагубства з ракуго» апавядае гісторыю жыцця пажылога тэатральнага акцёра, цяпер жывой легенды краіны, які выступаў менавіта ў жанры ракуго — гумарыстычных або страшных маналогаў, дзе адзін акцёр гуляе ўсіх персанажаў сюжэту, седзячы.

Стандартныя класічныя тэксты змешваюцца з жыццёвым досведам герояў, пакуль навокал развіваюцца сацыяльныя змены, войны і пераасэнсоўванне японскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Серыял паказвае светлыя і цёмныя бакі чалавечай натуры, спрыяе развагам пра тое, што значыць быць чалавекам і быць сабою. Усе гэтыя падзеі і пачуцці суправаджаюцца надзвычай прыгожымі малюнкамі і традыцыйнай музыкай. Не прапусціце.

7. Верш: «Сумесь Бураціна з Аэлітай…» (Уладзімір Караткевіч)

Мы ўсе цэнім і любім Караткевіча як празаіка, некаторыя ўзгадаюць яшчэ патрыятычныя вершы — а-ля «Беларуская песня», асабліва ў музычным выкананні Зміцера Вайцюшкевіча. Такое адчуванне, аднак, быццам не ўсе ўсведамляюць, наколькі ён геніяльны версіфікатар, асабліва — у любоўнай лірыцы. Пакіну тут проста поўны верш замест аргументацыі:

Сумесь Бураціна з Аэлітай,
Зорка незгасальная ў акне,
Сумная, прыгожая, забытая,
Ўвечар ты прыходзіш да мяне.
Смешная і нібыта заспаная,
Пад пяшчотаю маёй маўчыш,
А пасля аддана і рахмана
Засынаеш на маім плячы.
І малю я сонца, неба, корсту:
Хай яны палаюць над табой,
Над тваёй былою крыўдай жорсткай,
Вечныя — пяшчота і любоў.
Хай не будуць да цябе суровыя,
На ласкавы пакладуць пясок,
Горы вечныя ўзнясуць ў галовах,
Ўспеняць мора добрае ля ног,
Нагадуюць цёплай ласкі хлебам,
Сцішаць успамінаў злых прыбой.
І тады я стану вечным небам,
Сінім вечным небам над табой.

Таршэр

«Смерць тонкімі пальцамі грае мне на віяланчэлі». Таршэр з Кацярынай Ваданосавай

MOST
27 красавіка 2022, 14:01
ваданосава

У кожнага з нас ёсць кнігі, песні і фільмы, уражанне ад якіх нібы стала адным з пазлаў, што складаюць нашу...

Чытаць далей

«Ляжу тварам у падлогу і адчуваю поўны спакой». Таршэр з Уладам Боханам, дзверы ў галерэю з творамі якога заварылі сілавікі

Зоя Хруцкая
4 мая 2022, 12:05
таршэр

У другім выпуску праекта «Таршэр» — мастак Улад Бохан. Ён аўтар шэрагу палітычных акцый, напрыклад, «Гусеніцы лязгаюць» або перформансу каля...

Чытаць далей
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты