Чацвер, 16 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

На што натхніў «Твін Пікс» і дзе варта чытаць кнігі Толкіна. Таршэр з купалаўцам Міхасём Зуём

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
18 мая 2022, 13:16
Гісторыі
A A
Міхась Зуй

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

У чацвёрты выпуск праекта «Таршэр» мы запрасілі акцёра і музыканта Міхася Зуя.

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. У гэтым выпуску мы расказваем пра творы, якія абраў купалавец Міхась Зуй.

1. Анімэ: «Прывід у даспехах», Мамору Осіі

Разважанне на тэму «Што ёсць чалавек?» ва ўлюбёнай кіберпанкаўскай эстэтыцы. Вельмі лаканічнае, паэтычнае і маштабнае па думцы аніме. І музыка Кэндзі Каваі ўражвае бясконца.

2. Серыял: «Твін Пікс», Дэвід Лінч і Марк Фрост

Вігвамы, совы, кава, каханне, гумар і жах. Калісьці падлеткам я некалькі гадзін не мог адысці ад уражання пасля прагляду апошняй серыі другога сезону.

Для «ЧынЧынЧэнел» мы напісалі і амаль знялі сатырычны серыял «Тут быў Ленін» і шмат у чым натхняліся, як ні дзіўна, менавіта «Твін Піксам».

3. Кніга: «Уладар пярсцёнкаў», Джон Рональд Руэл Толкін

Цэлы сусвет. Упершыню прачытаў у далёкім 2010-м на Фарасе. Дарэчы, у нашай песні «Курортный романс» ёсць згадка пра гэты факт. Фарас, горы, мора — ідэальная чытальная зала для гэтай кнігі.

Сёння вельмі хочацца пачуць гэтае «Арлы! Арлы лятуць!», каб чароўнае выратаванне ад усёй цемры спусцілася проста з неба.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

4. Фільм: «Час цыганаў», Эмір Кустурыца

Ад фільмаў гэтага рэжысёра ў мяне заўсёды было адчуванне дэжавю. Падавалася, быццам бачу ў кадры чальцоў сям’і. Гэты фільм магічны і рэалістычны, родны і балючы.

5. Песня: «Exit Music», Radiohead

Мы шмат слухалі альбом «Ok Computer» на курсе ў Акадэміі мастацтваў, і мае аднакурснікі Раман Падаляка з Вольгай Скварцовай зрабілі танец на гэтую песню. Танец кранаў. І песня кранала. Кожны раз на 3:22 мне падавалася, што гэта найвышэйшая кропка музыкі наогул.

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

6. Верш: «Легенда», Віктар Цой

Чытаў гэтую песню як верш, паступаючы ў Акадэмію на акцёрскі. Апошнія радкі простыя і вялікія.

7. Камп’ютарная гульня: «Thomas was Alone», Майкл Бітэл

Гульня пра прыгоды некалькіх прастакутнікаў. Аднаго завуць Томас, астатніх — Джон, Сара і іншыя.

Здаецца, нічога асаблівага. Але праз гэтую гульню я зразумеў сутнасць мастацтва. Вось табе паказваюць прастакутнік, кажуць, што гэта Томас, і распавядаюць пра яго характар. І ты праз некалькі хвілін пачынаеш суперажываць Томасу. Суперажываць прастакутніку.

Іншыя выпускі «Таршэра»

«Смерць тонкімі пальцамі грае мне на віяланчэлі». Таршэр з Кацярынай Ваданосавай

MOST
27 красавіка 2022, 14:01
ваданосава

У кожнага з нас ёсць кнігі, песні і фільмы, уражанне ад якіх нібы стала адным з пазлаў, што складаюць нашу...

Чытаць далейDetails

«Ляжу тварам у падлогу і адчуваю поўны спакой». Таршэр з Уладам Боханам, дзверы ў галерэю з творамі якога заварылі сілавікі

Зоя Хруцкая
4 мая 2022, 12:05
таршэр

У другім выпуску праекта «Таршэр» — мастак Улад Бохан. Ён аўтар шэрагу палітычных акцый, напрыклад, «Гусеніцы лязгаюць» або перформансу каля...

Чытаць далейDetails

«Што вы гатовыя прабачаць з сімпатыі да харызматычнага галоўнага героя?». Таршэр з Анхелай Эспіносай Руіс

Зоя Хруцкая
11 мая 2022, 14:38
анхела

У трэцім выпуску праекта «Таршэр» — паэтка і даследчыца-славістка Анхела Эспіноса Руіс. Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Польше

Стоит ли писать жалобы, если дело о ВНЖ в Польше рассматривают слишком долго? Изучили с юристом кейсы беларусов

MOST
15 красавіка 2026, 15:57

Беларусы, которые легализуются в Польше, стали чаще подавать в административные суды жалобы на затягивание сроков рассмотрения дел о ВНЖ. И это позволяет ускорить вынесение решений. Специалистка по легализации...

серфинг в Португалии

В Португалии начинается сезон серфинга. Где ловить волну — от новичка до профи

Партнёрскі матэрыял
15 красавіка 2026, 12:35

Португалия каждый год притягивает серферов со всего мира — от новичков до профессионалов. Длинный сезон, стабильные волны и разнообразие спотов позволяют кататься почти круглый год. В мае начинается...

Что нельзя вывозить из Польши в Беларусь?

«Для многих это сопоставимо с зарплатой». Что сейчас везут из Польши в Беларусь и сколько на этом можно заработать?

MOST
15 красавіка 2026, 09:26

Немецкий кофе, электроинструменты и автозапчасти — все это беларусы по-прежнему заказывают из Польши. MOST поговорил с беларусским предпринимателем, который возит товары из Польши в Беларусь под заказ, о...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты