Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

ВІДЭА: Глядзіце, як праходзіў рэтра-матч у Беластоку з удзелам Руслана Кулевіча

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
2 чэрвеня 2022, 18:05
Навіны
A A
Руслан Кулевіч

Руслан Кулевіч у форме WKS Grodno

У новым выпуску «Мы вернёмся» MOST распавядае пра аўтара праграмы Руслана Кулевіча, які дэбютаваў у футболе. Яго запрасілі ў польскую каманду WKS Grodno, якую адрадзілі ў Польшчы. Гродзенская каманда перастала існаваць з пачаткам Другой сусветнай вайны, многія футбалісты сышлі на вайну і не вярнуліся. Журналіст Кулевіч дэбютаваў ў першым жа матчы пасля таго, як трапіў у каманду. Расказваем пра рэтра-футбол у Польшчы, каманду WKS і дэбют Кулевіча ў футболе.

Апошні раз каманды WKS (вайсковы клуб спартыўны) Гродна і Беластока сустракаліся восенню 1938 года, за год да пачатку Другой сусветнай вайны. Гродзенская каманда перастала існаваць у 1939 годзе: многія футбалісты адправіліся на вайну, толькі адзінкі пасля вайны працягнулі кар’еру ўжо ў савецкім Гродне.

Ужо некалькі гадоў у Казяніцах у рамках Казяніцкай асацыяцыі гістарычнай рэканструкцыі дзейнічае футбольная секцыя ў колерах Гродзенскага ваенна-спартыўнага клуба, які быў заснаваны ў 1921 годзе 76-м пяхотным палком. Каманда называецца WKS Grodno (вайсковы клуб спартыўны), як да вайны ў Гродне.

Матч паміж камандамі WKS Bialystok і WKS Grodno скончыўся з нулямі на табло. Унікальнасць рэтра-лігі ў тым, што ўсе футбалісты гуляюць у копіях формаў стогадовай даўніны. Буцы і мяч — у тым ліку.

Руслану Кулевічу трэнерскі штаб каманды Grodno даверыў месца ў старце на правым краі, але вось адзначыцца ў матчы ў гродзенскага журналіста не атрымалася. Ён меў адзін добры момант, але трохі не хапіла, каб замкнуць прастрэл.

— Я рады дэбютаваць за WKS, для мяне гэта вялікая падзея. Калісьці ў Гродне планаваў адрадзіць гэтую каманду, але не атрымалася. Рады, што гэта зрабілі ў Польшчы аматары гісторыі. Усе на вышэйшым узроўні, усё так, як расказвалі мае героі кніг — гродзенскія старажылы, — расказаў MOST Руслан Кулевіч.

 

 

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Анджей Почобут

Анджей Почобут вернулся в Беларусь. Потом поедет в США и Канаду

MOST
8 верасня 2026, 12:30

8 сентября экс-политзаключенный, активист и журналист Анджей Почобут пересек польско-беларусскую границу и направился в родной Гродно. Об этом сообщила польская газета Wyborcza. По данным издания, там он намерен...

Сколько иностранцев работает в Польше

В Польше снизилось число безработных иностранцев

MOST
7 верасня 2026, 17:08

18 тыс. безработных в Польше имеют гражданство, отличное от польского. Такую статистику на конец июля со ссылкой на данные Министерства семьи, труда и социальной политики приводит Dziennik Gazeta...

депортация

За неделю 29 беларусов покинули Польшу по предписаниям пограничников. За что иностранцев выдворяют из страны?

MOST
7 верасня 2026, 13:17

За неделю 29 граждан Беларуси добровольно покинули Польшу по выданным предписаниям о возвращении. Об этом сообщила Пограничная служба Польши. Всего с 31 августа по 6 сентября Польшу на...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты