Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Кватэру маці палітвязня Дзяніса Івашына здымалі несанкцыянавана. Пракуратура не ўбачыла парушэнняў

MOST MOST
14 чэрвеня 2022, 09:02
Гісторыі
A A
івашын

Вольга і Дзяніс Івашыны. Фота: Volha Ivashyna / Facebook

Гродзенская пракуратура не бачыць праблем у выкарыстанні Беларускім тэлебачаннем фота, таемным чынам знятых падчас леташняга вобшуку ў кватэры Людмілы Івашынай-Добінай — маці палітвязня, гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына.

Кадры з выкарыстаннем невядома адкуль узятых фотаздымкаў тэлеканал «Беларусь 1» паказаў яшчэ 22 сакавіка 2022 года ў перадачы «Проект Ксении Лебедевой “Это другое”». У YouTube сюжэт мае назву «Сотрудники украинского посольства шпионили в Беларуси! ЭТО ДРУГОЕ».

На кадрах БТ можна пабачыць розныя электронныя носьбіты інфармацыі, кніжкі, мабільныя тэлефоны, фотаапарат, ключы, бэйджы. Не абышлося, як амаль заўсёды ў падобных сюжэтах, без дэманстрацыі долараў ЗША. Засяроджваць увагу на тэндэнцыйнасці прапагандысцкага расповеду не было б сэнсу, калі б не адна акалічнасць — паводле пратаколу вобшуку, які праходзіў у кватэры маці журналіста 12 сакавіка 2021 года, ніякіх навукова-тэхнічных сродкаў тады не прымянялася.

Маці журналіста паспрабавала высветліць, адкуль жа з’явіліся ў тэлеканала «Беларусь 1» фота з яе кватэры. Яна звярнулася да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта з пытаннем, ці вялі следчыя тады здымкі. Праўладнае СМІ настолькі доўга цягнула з адказам, што жанчына была вымушана звярнуцца ў пракуратуру, палічыўшы, што Белтэлерадыёкампанія парушае закон аб зваротах грамадзян. У хуткім часе адказ прыйшоў. У ім намеснік Эйсманта Андрэй Іванец, спаслаўшыся на закон аб СМІ, піша, што «журналіст сродку масавай інфармацыі не абавязаны называць крыніцу інфармацыі і не мае права раскрываць даныя аб фізічнай ці юрыдычнай асобе, якая дала звесткі». Цікава, што на напісанне вытрымкі з закона, а больш у адказе нічога па сутнасці звароту няма, галоўнай тэлерадыёкампаніі краіны спатрэбіліся дадатковае вывучэнне і праверка. Менавіта на гэтыя працэдуры патрабуецца да месяца часу, які ўзяў сабе прапагандысцкі тэлерадыёрупар.

Спадарыні Людміле не заставалася нічога, каб зноў звярнуцца ў пракуратуру. Цяпер ужо са скаргай на тое, што, па яе меркаванні, падчас вобшуку мела месца яўнае парушэнне следчых дзеянняў — здымкі вяліся, але пра іх нічога не гаворыцца ў пратаколе. Аднак пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў чаго-небудзь незаконнага ў несанкцыянаваных здымках падчас вобшуку не заўважыў і 3 чэрвеня 2022 года адказаў маці журналіста, што «якіх-кольвечы парушэнняў закона пры правядзенні вышэйназванага следчага дзеяння не ўстаноўлена».

Абскардзіць адказ начальніка гродзенскіх пракурораў маці палітвязня плануе ў Генеральнай пракуратуры, хаця, паводле яе, на аб’ектыўны адказ яна не спадзяецца.

Малюнак: Яраслаў Кірвель

Дзяніс Івашын — гродзенец, рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай расследавальнай супольнасці InformNapalm, а таксама пазаштатны карэспандэнт газеты «Новы час». Расследаваў уплыў «русского мира» на Беларусь і Сірыю, сітуацыю са скандальнай забудовай у Курапатах, а таксама пераход былых украінскіх «беркутаўцаў» у сілавыя структуры Беларусі.

12 сакавіка 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі КГБ за нібыта ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а праз тры дні 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

Акрамя абвінавачвання па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), Дзяніса Івашына абвінавачваюць таксама па арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Журналіста ўтрымліваюць у турме №1 у Гродне.

Беларускай праваабарончай супольнасцю Дзяніс Івашын прызнаны палітвязнем. Яго сімвалічным хросным з’яўляецца член Палаты прадстаўнікоў Ірландыі Шон Хогі.

Уладзімір Лапцэвіч.

Чытайце таксама

Вольга Івашына: «Ёсць тры варыянты вызвалення майго мужа»

Раман Ганчарэнка
12 красавіка 2022, 15:39
Івашына

Жонка журналіста і палітвязня Дзяніса Івашына расказвае пра ягоную крымінальную справу, умовы ўтрымання, варыянты вызвалення, а таксама —  чаму той...

Чытаць далейDetails

Журналіст Дзяніс Івашын ужо больш за год за кратамі. Яму працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай

MOST
15 сакавіка 2022, 17:27
Журналіст Дзяніс Івашын

Журналіст Дзяніс Івашын ужо больш за год знаходзіцца за кратамі, амаль палову тэрміну яму не прыходзяць лісты. Жонка Дзяніса Івашына...

Чытаць далейDetails

Гродзенскі суд адхіліў скаргу журналіста Дзяніса Івашына на змяненне меры ўтрымання

MOST
23 лютага 2022, 09:27
Журналіст Дзяніс Івашын

Кастрычніцкі суд Гродна адхіліў скаргу на змяненне меры ўтрымання журналісту Дзянісу Івашыну. Аб гэтым паведамляе яго жонка Вольга ў тэлеграм-канале...

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

пенсионерка в Италии

«Иметь такую опеку — счастье». Беларусская пенсионерка попала в итальянский дом престарелых — и удивилась

MOST
5 снежня 2025, 14:49

Пенсионерка Александра Ханевич, которая в последние годы живет в Польше, отправилась в Италию в рамках проекта «Бабушка на колесах». Там она встретилась с чиновниками, беларусскими и итальянскими пенсионерами...

Путь Сантьяго

Вдоль океана, без телефона, без сигарет. Беларуска прошла один из главных паломнических маршрутов и поделилась впечатлениями

MOST
5 снежня 2025, 13:33

Рюкзак — не тяжелее 10% собственного веса, ракушка и книжка для сбора печатей. Вот и все, с чем Мария в компании трех варшавских подруг отправилась покорять Путь Сантьяго...

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты