Серада, 19 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларускі бунтарскі дух і чаму нам не хапае Гары Потэра. Таршэр з Аляксандрам Каваленкам

MOST MOST
17 чэрвеня 2022, 10:54
Гісторыі
A A
гары потэр

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Што пачытаць і паглядзець, каб акунуцца ў настальгію? Якія творы дакладна захопяць падлеткаў на канікулах? І што варта зірнуць тым, хто працягвае крычаць «Можем повторить»?

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. У гэтым выпуску мы расказваем пра творы, якія абраў менеджар па продажах з Магілёва, які цяпер жыве ў Беластоку і з’яўляецца актывістам беларускай дыяспары, Аляксандр Каваленка.

1. Серыя кніг пра Гары Потэра, Джоан Роўлінг

Усю серыю я чытаў разоў дзесяць. І кожны раз заходзіць, знаходзіцца нешта новае. Чытаў спачатку ў рускім перакладзе, а цяпер чытаю ў польскім. Яшчэ да канца не дабіў. Усё разумею, бо столькі ўжо разоў перачытаў, а заадно і мову падвучваю. Глядзеў і фільмы паводле кніг, але гэта зусім іншы твор, я раю менавіта кнігі.

Кнігі захапілі мяне адразу ж. Калі яны сталі папулярнымі ў нас, мне было гадоў 20. Тады інтэнсіўна развіваліся лічбавыя тэхналогіі — тэлефоны, камп’ютары, усе былі ў гэтым. А тут з’яўляецца проста кніга, якая так прыцягвае. Я чытаў і не мог асэнсаваць, як жа можна прыдумаць такі сусвет і апісаць яго так, што немагчыма адарвацца.

А ў 2020 годзе ўбачыў, як шмат паралеляў у гісторыі Гары Потэра з тым, што адбываецца ў Беларусі. Воланд-дэ-Морт відавочны ўсім, на жаль, няма Гары Потэра. Рэкамендую пачаць першую кнігу ў гадоў 10-12.

Падзеі серыі кніг пра Гары Потэра нагадваюць герою тое, што адбываецца ў Беларусі. Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

2. Кніга «Два капітаны», Веніямін Каверын, і аднаіменныя фільмы

На летнія канікулы я ездзіў у вёску да дзядзькі і цёткі, а ў іх была такая вялікая бібліятэка! Вось там знайшоў кнігу Каверына. Вельмі зачапіў у ёй дэвіз «змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца», я ім і цяпер кіруюся ў жыцці. Па кнізе выйшла два фільмы. Такое нячаста бывае, але фільмы таксама някепскія, іх таксама раю паглядзець.

У творы — аповед пра хлопца, які застаўся сіратой, яго прыгоды, вайну, сяброўства і каханне. Упершыню прачытаў у гадоў 12. Думаю, для юнакоў такога ўзросту гэта якраз тое, што трэба пачытаць ці паглядзець!

3. Кніга: «Ледакол», Уладзімір Сувораў

Чытаў некалькі твораў гэтага аўтара, «Ледакол» уразіў найбольш. Кнігу напісаў былы савецкі разведчык, па ягоных словах, завочна асуджаны на смяротнае пакаранне. Ён даводзіць сваё бачанне, як так усё склалася, што адбылася Другая сусветная вайна. Як прачытаў кнігу, для мяне ўсё склалася, і я зразумеў, што СССР — гэта зусім не тое, што нам расказвалі гадамі.

У кнізе аўтар даводзіць сваё бачанне, чаму савецкія войскі неслі страты і мелі няўдачы на вайне. Пасля кнігі ніяк не мог зразумець, як можна казаць «Можем повторить», бо для мяне зразумела: 9 Мая — гэта не свята і радасць, а трагедыя.

На гэтую ж тэму ёсць серыял з Аляксеем Серабраковым, які таксама раю — «Штрафбат».

4. Прыгодніцкія кнігі Жуля Верна

«Пятнаццацігадовы капітан», «Дваццаць тысяч лье пад вадой», «Таямнічы востраў» і ўсе кнігі пра капітана Нэма. Гэта якраз тое, што трэба юнакам. Некаторыя з кніг экранізавалі, але я раю спярша чытаць, пасля глядзець.

5. Кніга: «Каласы пад сярпом тваім», Уладзімір Караткевіч

Гэтую кнігу, лічу, павінен прачытаць кожны беларус. Чытаў раман столькі ж разоў, колькі і Гары Потэра. Караткевіча мне падабаюцца таксама «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха» і іншае, але «Каласы» ўразілі найбольш. Увесь гэты бунтарскі дух, які ажыў у нас у 2020 годзе, — ён жа ёсць і там.

Некаторыя мае аднагодкі амаль нічога не ведалі пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. А для мяне гэта ўсё было так знаёма. Як нашы моцныя землякі дамагаліся, каб Беларусь была вольнай.

Па меркаванні Аляксандра, кожнаму беларусу варта прачытаць «Каласы пад сярпом тваім». Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

6. Фільм: «Прыгоды Электроніка»

Памятаю, што кожны год вельмі чакаў канікул, таму што на іх заўсёды паказвалі Электроніка і іншыя сапраўды добрыя падлеткавыя фільмы. Прапаную ўсім, каму цяпер за 30, паглядзець «Прыгоды Электроніка» і ўспомніць юнацтва.

Любіў таксама «Гардэмарыны, наперад!», «Д’Артаньян і тры мушкецёры». У гэтых карцінах было шчырае сяброўства, гонар, годнасць. А ў 90-я гады гэтага так не хапала, вакол было столькі падману і хлусні. У такіх фільмах было радасна ўбачыць іншае жыццё.

7. Фільм: «Форэст Гамп»

Мы вельмі доўга думаем, як і што сказаць, з чаго пачаць. Часам трэба менш думаць, а проста рабіць. У гэтым фільме мы бачым гісторыю чалавека, які ні ў чым сябе не стрымліваў, не разважаў, навошта рабіць тое і тое. Ён бег, таму што хацеў бегчы, і дасягнуў поспеху.

Пакуль не паспрабуеш, не даведаешся, ці атрымаецца.

Яшчэ «Таршэр»

Скінуць патрыярхальнае ярмо і зразумець сваю самасць. Таршэр з супрацоўніцай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Валянцінай Лаеўскай

Зоя Хруцкая
21 ліпеня 2022, 10:49
падляшша

Што мы даведаемся пра гістарычныя падзеі, калі будзем даследаваць іх па непрыфарбаваных гісторыях людзей? Як жанчыны змагаюцца за сваё месца...

Чытаць далейDetails

Якія творы мастацтва выбірае комік? Таршэр са стэндаперам Міхасём Ільіным

Зоя Хруцкая
15 ліпеня 2022, 12:12
Міхась Ільін

Палітычная сатыра, беларускія «пасхалкі» ў відэагульні пра Ведзьмара і крыніца такога часам патрэбнага гумару. Таршэр — гэта прастора, дзе пад...

Чытаць далейDetails

Як не перашкодзіць людзям быць шчаслівымі. Таршэр з арганізатаркай кніжных клубаў у Беластоку Аляксандрай Сытай

Зоя Хруцкая
8 ліпеня 2022, 12:21
Такарчук

Што можа здарыцца, калі дзеці ўвасабляюць у жыццё мары бацькоў? Колькі любові аддаваць радзіме і ці можна наогул яе, радзіму,...

Чытаць далейDetails
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Степан Попов

«Поляк прослезился, увидев мое фото с Дудой». Чемпион мира из Беларуси два года таксовал во Вроцлаве, а теперь открыл свой бойцовский клуб

MOST
18 лістапада 2025, 19:03

Степан Попов — титулованный беларусский самбист — сегодня живет в польском Вроцлаве. В начале ноября чемпион мира, двукратный чемпион Европы и обладатель Кубка мира объявил об открытии клуба единоборств. После...

Żnivień

Амерыканская мадэль сказала пра іх «супер», а брэнд Levi’s паскардзіўся. Як беларусы прадаюць у Польшчы успаміны пра жнівень 2020 года

MOST
18 лістапада 2025, 14:16

Павел і Уладзімір — сябры дзяцінства. Яны з Мінска, ім за 30, абодва захапляюцца футболам і падарожжамі, а яшчэ іх аб’ядноўвае агульная справа — анлайн-крама, дзе можна замовіць...

Кузница

«Праздник прям!» Как в польскую «Кузницу» снова повалили беларусы — за товаром, кебабами и на разведку

MOST
17 лістапада 2025, 20:43

«Как доехать до границы?» — этот вопрос на подъезде к Кузнице то и дело задают растерянные водители. За те четыре года, что пункт пропуска на границе с Беларусью...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты