Субота, 7 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку з фільма Руслана Кулевіча пра Гродна 1930-40-х стартуе клуб Beer&History

MOST MOST
20 чэрвеня 2022, 17:42
Гісторыі
A A
Beer&History

Гераіня фільма Крыстына Мішчук і аўтар фільма Руслан Кулевіч. Фота: MOST

Клуб Beer&History, паводле стваральнікаў, будзе нефармальнай адкрытай пляцоўкай для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй. Сустрэчы будуць праходзіць ва ўжо вядомым беларусам беластоцкім бары Beer4U (Legionowa 14/16). Бліжэйшая — 22 чэрвеня а 19.00.

Лагатып клуба Beer&History

Увечары ў сераду ўдзельнікі змогуць убачыць прэм’еру дакументальнага фільма Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі старога Гродна». Гэта гісторыі карэнных гродзенак, пададзеныя ад першай асобы, пра 1930-я, савецкае «вызваленне» у 39-м, нямецкую акупацыю і вымушаны ад’езд на Захад.

Гераіні фільму — тры жанчыны, якія сталі сведкамі бурлівых падзей ХХ стагоддзя і сёння жывуць у Беластоку, Шчытне і Лодзі. Свае ўспаміны яны падаюць па-польску, але ў фільме ёсць беларускія субцітры. На сустрэчы Руслан распавядзе, як шукаў сваіх гераінь, пакажа арыгінальныя фота старога Гродна, падзеліцца думкамі пра эміграцыю 1940-х і 2020-х.

Гераіня фільма Станіслава Хацяноўская. Фота: MOST
Гераіня фільма Крыстына Мішчук. Фота: MOST
Гераіня фільма Крыстына Юроўская і Руслан Кулевіч. Фота: MOST

У планах Руслана — здымкі другой часткі фільма. Гэтым разам з героямі стануць мужчыны. Сярод іх будзе апошні абаронца Гродна 1939-га года, які жыве ў Дамброве-Беластоцкай. Больш амбіцыйная задума на будучыню — аформіць адзнятыя мемуары ў папяровую кнігу.

Як пройдзе сустрэча

Пасля кароткай прэзентацыі клуба і прагляду фільму (45 хвілін) будзе абмеркаванне, пытанні/адказы, а ў руках можна будзе патрымаць сапраўдныя артэфакты са старога Гродна!

Ніякіх тайм-лімітаў няма: пасля сканчэння ўмоўна афіцыйнай часткі ніхто не замінае камунікаваць далей за куфлем піва.

Уваход вольны, аніякай рэгістрацыі не патрэбна.

Алкаголь піць зусім не абавязкова: у бары ёсць безалкагольнае піва, гарбата і кава.

Чытайце таксама

#БеластокДляСамотных. Беластоцкі бар, які яднае

Дар'я Міхайлоўская
18 мая 2022, 11:04
бар

Што мясцовыя эмігранты маюць пад кодавай назвай «Беларускі бар»? Дзе гэтае месца і чаму яно адрознае ад іншых бараў? І...

Чытаць далейDetails
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

мурал в Познани

17-летняя беларуска организовала создание мурала в Познани. На нем девушки из Беларуси и Польши

MOST
6 лістапада 2026, 19:31

17-летняя беларуска Алиса живет в Польше почти год. За это время она успела организовать свой первый большой проект — создание польско-беларусского мурала в Познани. На рисунке две девушки...

Znieczulenie

В польском сериале, который вышел на Netflix, один из персонажей — беларусский врач. У него на спине выжжено «здраднік»

MOST
6 лістапада 2026, 18:57

История беларусского врача, вынужденно покинувшего родину после протестов, стала одной из сюжетных линий польского сериала «Анестезия» (Znieczulenie), который вышел на стриминговой платформе Netflix. Она показывает драму многих талантливых...

арест недвижимости эмигрантов

«Сколько же отнимать всего можно?» Беларус отказался возвращаться из Польши — теперь у него забирают имущество

MOST
6 лістапада 2026, 12:17

Дмитрий Банит уехал из Беларуси в Польшу в декабре 2020 года, после того как против него возбудили уголовное дело из-за комментариев в интернете. Весной 2026 года его заочно...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты