Серада, 28 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Плот знясуць трактарам, а польскую сталь прададуць». Мігрантаў не спыняе жалезная заслона на мяжы

MOST MOST
23 чэрвеня 2022, 13:59
Навіны
A A
мігрантаў

Фота: Straż Graniczna / Twitter

Журналіст Філіп Гарцэр з чэшскага выдання Seznam Zprávy наведаў Беласточчыну і зрабіў рэпартаж пра нелегальных мігрантаў, які перасякаюць беларуска-польскую мяжу ва ўмовах жалезнай сцяны. Гэтую гісторыю расказвае Радыё Свабода.

Мясцовыя жыхары расказалі журналісту, што групы мігрантаў працягваюць пераходзіць мяжу нават пры пабудаванай жалезнай сцяне. Гэтую інфармацыю пацвердзілі і польскія памежнікі.

Польскі адвакат Каміль Сылер, што дапамагае нелегальным мігрантам, расказаў, што мігранты ходзяць групамі і спыняюцца на нейкі час ля сцяны. Некаторыя групы праводзяць у лесе па некалькі тыдняў. Сылер адзначыў, што мяжу пераходзяць больш паспяхова мігранты з Іраку, Сірыі, афрыканскіх краін, якія маюць сваякоў у краінах Еўрасаюза. Горш заўсёды атрымліваецца ў кубінцаў. Паводле адваката, кубінцы ходзяць вялікімі групамі і паводзяць сябе вельмі гучна, таму польскім памежнікам лёгка іх лавіць.

Жалезная сцяна на польска-беларускім памежжы не спыняе мігрантаў:

— Людзі ўжо капаюць пад плотам. Я бачыў фатаграфіі ў сябра, якія ён атрымаў ад уцекачоў. Не ведаю тэхнічныя параметры плоту, але ў яго павінны быць глыбокі падмурак. Па фотаздымках бачна, што падмуркі неглыбокі, сантыметраў на 70.

Чакаю, што сцяну знясуць трактарам. На знішчэнне адной часткі патрэбна некалькі хвілін. Беларускія сілавікі ўвесь час карыстаюцца мігрантамі, таму для іх не стаіць праблема знайсці трактар і знесці ўчастак сцяны, а потым яшчэ і прадаць польскую сталь, — кажа Сылер.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

суд по ВНЖ

В Польше суд признал незаконным затягивание сроков по делу о ВНЖ. Что это изменит?

MOST
28 студзеня 2026, 09:54

Воеводский административный суд польского города Гливице (Силезское воеводство) признал незаконной заморозку сроков рассмотрения дела о ВНЖ. О прецеденте рассказала юрист Ольга Винник. «Суд признал бездействие органа незаконным. Ни...

Освенцим

В Польше почтили память жертв Холокоста. Рассказываем о лагерях смерти, которые были в этой стране

MOST
27 студзеня 2026, 20:13

27 января в Польше отмечают День памяти жертв Холокоста. 81 год назад в этот день освободили Освенцим — крупнейший лагерь смерти. В годовщину освобождения узников на территории бывшего...

ликвидация ИП в Польше

В 2025 году 3,1 тысячи беларусов подали документы на регистрацию ИП в Польше

MOST
27 студзеня 2026, 18:05

3,1 тыс. граждан Беларуси подали документы на регистрацию индивидуального предпринимательства (JDG) в Польше в 2025 году. Из них у 430 есть не только беларусское, но и польское гражданство....

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты