Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Беларусаў замежжа запрашаюць у пешую пілігрымку

MOST MOST
28 чэрвеня 2022, 14:32
Навіны
A A
пілігрымка

Фота: Пілігрымка беларусаў замежжа / Facebook

Паломніцтва «Аб супакоі» адбудзецца ў апошні тыдзень ліпеня — з 24-га па 30-е. Удзельнікі пройдуць 200 кіламетраў за сем дзён — з Варшавы да беларускай мяжы.

— Гэта будзе тыповая беларуская пілігрымка — са спевамі, вечаровай гаманой, намётамі і малітвай. Будзем ісці праз палі, лясы, гарады і вёсачкі, — распавёў адзін з каардынатараў падзеі Арцём Ткачук. — Пілігрымы будуць разважаць пра асабісты, міжасабовы і грамадскі супакой. У нашым рэгіёне супакою сёння хочуць усе. Гэта падаецца так проста і так складана. Вайна скончыцца, рэпрэсіі ў Беларусі скончацца, але гэта яшчэ не азначае, што супакой вернецца. Наперадзе — шмат працы.

За духоўны бок пілігрымкі будзе адказваць ксёндз Вячаслаў Барок.

— Айцец адразу пагадзіўся далучыцца да нас і актыўна дапамагае з арганізацыяй. Вельмі рады, што з намі будзе святар, будзе адпраўляцца святая Імша, магчымасць споведзі і духоўнай размовы, — дадаюць арганізатары.

Пілігрымка выйдзе з Варшавы і праз сем дзён скончыцца ў Кастамлотах, уніяцкім храме святога Мікіты на беразе Буга. Там адбудзецца вечаровая праграма з канцэртам гурта Znak Stop, святой Імшой і іншымі падзеямі (план яшчэ дапрацоўваецца).

Усіх ахвочых паўдзельнічаць у паломніцтве запрашаюць на афіцыйныя старонкі ў Facebook і Instagram.

Каб запісацца ў пілігрымку трэба запоўніць кароткую форму.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гайд па Кракаве

Выйшаў першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве — з бінга, красвордам і дазволам праліць каву

MOST
28 ліпеня 2026, 09:05

Блогер і гід Глеб Ляпейка і дызайнерка Аляксандра выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве.  Гайд прапануе наведаць 44 месцы з сямі катэгорый: база, культура, ежа, кава, бары,...

закрытая граница с Польшей

В Бресте в очереди на выезд в Польшу — больше 700 машин. Это рекорд с апреля

MOST
27 ліпеня 2026, 19:21

Выросла очередь на выезд из Беларуси в Польшу через пункт пропуска «Брест». По данным Госпогранкомитета Беларуси, по состоянию на 20.00 (по беларусскому времени) 27 июля в  электронной очереди...

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты