Серада, 10 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Дэпартацыі. Як без следства і суда 82 гады таму нашых землякоў вывозілі ў Сібір

MOST MOST
29 чэрвеня 2022, 17:27
Гісторыі
A A
дэпартацыя

У ноч з 28 на 29 чэрвеня 1940 года пачалася трэцяя хваля масавых дэпартацыі, у выніку якой саветы вывезлі ў Сібір амаль 23 тыс. жыхароў Заходняй Беларусі. Фота: t.me/horadnia

29 чэрвеня мінула восемдзесят два гады з дня, калі саветы пачалі трэцюю хвалю дэпартацыі насельніцтва з акупаваных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Тым разам у чэрвені 1940 года на Сібір вывозілі людзей, якія ўцяклі з акупаванай немцамі часткі Польшчы.

Захапіўшы ў верасні 1939 года ў паразуменні з Гітлерам усходнія абшары міжваеннай Польскай Рэспублікі, саветы распачалі там масавы тэрор. Следчыя турмы былі перапоўненыя, «тройкі» мелі шмат работы, але гэтых магутнасцяў карнай сістэмы не хапала, каб расправіцца з тымі, хто патэнцыйна мог быць нязгодны са сталінскім таталітарным ладам.

Таму саветы прымянілі да насельніцтва захопленых тэрыторый дэпартацыі. Сотням тысячам людзей не былі прад’яўленыя абвінавачанні, яны не былі пастаўленыя перад судом — а адміністрацыйным парадкам, паводле падрыхтаваных спісаў, былі вывезеныя ў аддаленыя раёны СССР: на Сібір, на Поўнач і ў Казахстан.

Цягнікі смерці

Першая дэпартацыя пачалася 10 лютага 1940 года. Саветаў не спыніла тое, што ў гэтыя дні стаялі 40-градусныя маразы. Таму яна захавалася ў памяці людзей як самая бесчалавечная. Малыя дзеці замярзалі насмерць у грузавых вагонах, якімі на ўсход везлі іх сем’і. Падчас той дэпартацыі было вывезена каля 140 тысяч чалавек. Вывозілі вайсковых і цывільных асаднікаў і леснікоў разам з сем’ямі. Леснікі сталі ахвярамі дэпартацыі толькі з той прычыны, што яны добра ведалі лес — а значыць, патэнцыйна маглі дапамагаць укрывацца антысавецкім збройным фармаванням.

«Жаўнеры крычаць: “Побыстрей, давай в вагон!” Трэба было загрузіцца, а ў цемры ўсё губляецца. Крык, лямант жанчын, плач дзяцей. Закінулі нас у халодныя і цёмныя вагоны, якія адразу замкнулі. Кожнай сям’і дасталіся адны нары, дзе трэба было пакласці багаж і спаць. Мы прамерзлі да мозгу касцей. Пасярэдзіне стаяла жалезная печка, але не было ні дрэва, ні вугалю, каб яе распаліць. Дзеці плачуць, хочуць есці і піць. Гэта немагчыма апісаць…» — успамінала былая жыхарка Даўгінава пачатак падарожжа ўглыб СССР, якое цягнулася тры тыдні.

Праз два месяцы, 13 красавіка 1940 года, пачалася наступная дэпартацыя. Гэтым разам вывозілі чыноўнікаў, настаўнікаў, паліцыянтаў, палітычных актывістаў, а таксама сем’і афіцэраў. Тысячы чыноўнікаў і настаўнікаў трапілі ў турмы і былі адпраўленыя ў ГУЛАГ за выдуманыя «контррэвалюцыйныя злачынствы». На каго не змаглі знайсці артыкул з крымінальнага кодэкса — адправілі на Сібір адміністрацыйным рашэннем. Ахвярамі другой хвалі дэпартацыі сталі прыкладна 61 тысяча чалавек. Асабліва драматычнай была гісторыя сем’яў інтэрнаваных афіцэраў Польскага Войска — у тыя дні, калі мужоў забівалі ў Катыні, іх жонак з дзецьмі везлі на ўсход.

Дэпартацыя ў Сібір. Фота: slowopolskie.org

Уцяклі ад Гітлера — трапілі ў лапы Сталіна

Яшчэ праз два месяцы, 29 чэрвеня 1940 года, пачалася трэцяя хваля дэпартацыі. На гэты раз вывозілі пераважна людзей, якія з акупаванай немцамі часткі Польскай Рэспублікі ўцяклі ў зону савецкай акупацыі. Саветы разглядалі як сваіх патэнцыйных ворагаў яўрэяў, якія ўцякалі ад Гітлера. Зрэшты, нічога дзіўнага, бо тады СССР быў саюзнікам гітлераўскай Нямеччыны. Таксама ў трэцюю хвалю працягвалі вывозіць інтэлігенцыю. Былі вывезеныя каля 80 тысяч чалавек.

Апошняя, чацвёртая хваля дэпартацыі, адбывалася перад самым нападам Гітлера на свайго саюзніка. Яна пачалася 20 чэрвеня 1941 года. Гэтая вывазка ахапіла не толькі Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, але і акупаваныя саветамі Літву, Латвію, Эстонію, Малдову. Тая дэпартацыя была часткова сарваная нападам немцаў, але ўсё ж саветы здолелі вывезці каля 90 тысяч чалавек.

У 1941 годзе, пасля падпісання дамовы паміж польскім урадам на эміграцыі і саветамі, частцы ссыльных далі магчымасць далучыцца да арміі Андэрса, якая ў 1942 годзе пакінула СССР праз Іран і потым далучылася да баёў на заходнім фронце. Многія ж заставаліся ў Сібіры да 40-х, а нават і да 1956 года, калі былыя польскія грамадзяне запісваліся на выезд у Польшчу, каб не жыць у СССР. У родныя мясціны ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне вярнулася малая частка дэпартаваных.

Мемарыял у Новай Вільні (Літва). Фота: Вікіпедыя

У Польшчы — музей, у Беларусі — замоўчванне

Савецкім дэпартацыям прысвечаны Музей памяці Сібіры ў Беластоку (ul. Węglowa, 1). Экспазіцыя зробленая на месцы чыгуначнай рампы, дзе дэпартаваных грузілі ў вагоны. Сучасная мультымедыйная экспазіцыя паказвае ўсе пакуты дэпартваных — ад таварнага вагона, якім везлі людзей, да іх быту ў Сібіры і вяртання (тых, хто не загінуў) у Польшчу.

У Літве штогод адзначаецца дзень жалобы і надзеі ў гадавіну чэрвеньскай дэпартацыі 1941 года. Пры станцыі Новая Вільня, адкуль вывозілі жыхароў Вільні, зроблены мемарыял.

У лукашэнкаўскай Беларусі савецкую акупацыю 1939 года прадстаўляюць там як «вызваленне» і «дзень народнага адзінства». Калі пра рэпрэсіі 30-х гадоў ва Усходняй Беларусі хоць крыху кажуць у публічнай прасторы — то савецкія злачынствы ў Заходняй Беларусі татальна замоўчваюцца.

Той факт, што беларускія ўлады выбралі 17 верасня 1939 года на свята «народнага адзінства», паказвае, якім яны бачаць гэтае адзінства. Падпарадкаванне ўсіх жорсткай таталітарнай уладзе і ізаляцыя ад грамадства нязгодных — такое «адзінства» спаткала нашых продкаў у 1939 годзе і сучаснікаў у абвешчаным «годам народнага адзінства» 2021-м. Шчасце, што ў сучаснай Рэспублікі Беларусь няма Сібіры і няма куды адпраўляць цягнікі з патэнцыйна нелаяльнымі грамадзянамі. Зрэшты, яны самі масава выязджаюць з краіны, каб не жыць у «народным адзінстве».

Ян Рамэйка.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок в Белостоке

«Польша уже не та». Беларусы, которые долго не ездили «на закупы», удивились ценам и новым правилам

MOST
10 снежня 2025, 16:24

После открытия пунктов пропуска «Берестовица — Бобровники» и «Брузги — Кузница» поездки из Беларуси в Польшу упростились. И некоторые беларусы, которые прежде не отваживались на изматывающее путешествие, решились посетить...

скандинавская ходьба

Чемпион Беларуси по скандинавской ходьбе организует в Польше свой клуб

MOST
10 снежня 2025, 14:18

Людей с палками для скандинавской ходьбы все чаще можно встретить в городских парках и живописных местах. Но для некоторых это не только приятный вид фитнес-активности, но и спорт...

ювелир

«Людей я уже чинил, почему бы и монеты не починить?» Хирург из Бреста открыл ювелирную мастерскую в Польше

MOST
9 снежня 2025, 20:19

Владислав Абрамович говорит спокойно и точно — так обычно говорят люди, чьи профессии требуют уверенности рук. Когда-то он оперировал детей в Брестской областной больнице. Сегодня — сидит за...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты