Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Гэтая вайна нам неабыякавая». Беларусы ў Польшчы пачалі збіраць грошы на «Байрактар»

MOST MOST
4 ліпеня 2022, 14:22
Навіны
A A
байрактар

Фота: onedio.com

Беларусы ў Польшчы далучыліся да збору сродкаў на ўдарны беспілотнік «Байрактар» для Узброеных сіл Украіны. Асобную скарбонку менавіта для беларусаў, куды збіраюцца ахвяраванні, стварыў жыхар Падляшша, журналіст Томаш Суліма.

Асноўны збор сродкаў у Польшчы на «Байрактар» на сайце Zrzutka.pl запусціў польскі журналіст Славамір Серакоўскі. На беспілотнік хочуць сабраць 22,5 млн злотых ($5 млн даляраў), ужо ёсць больш за 5,2 млн злотых. Томаш Суліма дадаў да збору палякаў асобную беларускую скарбонку. За два дні беларусы праз скарбонку сабралі больш за 32 000 злотых ($7 200).

Пад зборам маецца такі запіс: «Беларусы, якія жывуць у Польшчы, не могуць і не хочуць бяздзейнічаць перад жахлівай вайной ва Украіне. Таму падтрымліваем грашовы збор на «Байрактар» праз скарбонку! Памятаем падтрымку палякаў і ўкраінцаў пасля 2020 года. Мы не згодныя з палітыкай Рэспублікі Беларусь, акупаванай рэжымам Лукашэнкі. Мы не хочам асацыявацца з ім. Мы на баку Украіны да пераможнага канца».

MOST каротка пагутарыў з Томашам Сулімам.

— Чаму вы вырашылі стварыць менавіта асобную скарбонку і вылучыць менавіта беларускі ўнёсак у гэтую справу?

— Ну а чаму не? Гэтая вайна беларусам неабыякавая. Я маю на ўвазе і нашу меншасць у Польшчы, як і нашу дыяспару. Усё ж такі ў Польшчы тэма вайны ўжо трохі сціхла. А я заўважыў на польска-беларускай мяжы, што яна пагражае паўзучай катастрофай. Людзі проста адмаўляюцца ад беларускасці, бо ў Польшчы беларускасць атаясамліваецца амаль выключна з Лукашэнкам. Акрамя гэтага, Слава Серакоўскі, ініцыятар гэтых збораў, запрапанаваў, і я адгукнуўся: так, давайце зробім, як беларусы, пакажам салідарнасць з Украінай. Зараз ужо гэта 5 мільёнаў, гэта грандыёзная сума, якую ўдалося атрымаць, але гэтага пакуль яшчэ мала, бо патрэбна 22 мільёны. Нашая беларуская суполка за тры дні сабрала 30 000 злотых, і я лічу, што ў наступныя дні таксама падлучацца наступныя беларусы, да чаго я сардэчна запрашаю.

Што такое «Байрактар»?

«Байрактар» (Bayraktar) — гэта беспілотны ўдарны аператыўна-тактычны лятальны апарат (БПЛА). Ён быў распрацаваны ў Турцыі, і зараз у гэтых дронаў ёсць украінскія рухавікі. «Байрактары» выдатна зарэкамендавалі сябе ў баях супраць расійскіх акупантаў ва Украіне, і, мяркуючы з перахопленых размоў, захопнікі вельмі моцна іх баяцца.

Хто збірае грошы на «Байрактары»

Украінцы сабралі 600 млн грыўняў ($20 310 498) на турэцкія баявыя беспілотнікі, але кампанія Baykar вырашыла падарыць УСУ тры дроны. Сабраныя грошы перадалі на патрэбы вайскоўцаў. Літоўцы таксама далучыліся да збору на «Байрактар» і за тры дні сабралі 6 млн еўра на баявыя дроны для Украіны.

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты