Субота, 5 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

На выданне фотакнігі пра Плошчу Перамен збіраюць грошы

MOST MOST
11 ліпеня 2022, 09:19
Навіны
A A
плошча перамен

Людзі на Плошчы перамен 2 верасня 2020 года. Фота: арганізатары збору

На выданне кнігі пра Плошчу Перамен збіраюць грошы, сабрана 40% ад неабходнай сумы — і гэта толькі за два дні.

6 ліпеня на краўдфандынгавай платформе Kickstarter пачаўся збор грошаў на выданне фотакнігі пра дваравую супольнасць Плошчы Перамен. Аўтар ідэі праекта — фотажурналіст і жыхар знакамітага мінскага двара Яўген Аццецкі. 

Кніга пра Плошчу Перамен — гэта храналогія першых трох месяцаў барацьбы адной з самых знакамітых у Беларусі дваравых супольнасцей, якая сфарміравалася на хвалі пратэстаў 2020 года. Гэта гісторыя людзей, якія вырашылі выступіць супраць несправядлівасці: сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і вялікага ўзроўню гвалту з боку міліцыі.

У кнізе ёсць 70 рэпартажных і партрэтных фотаздымкаў Яўгена Аццецкага і 13 гісторый ад жыхароў Плошчы Перамен. Кніга прысвечаная Раману Бандарэнку, жыхару Плошчы Перамен, якога скралі невядомыя 11 лістапада 2020 года са свайго двара. 12 лістапада беларусы даведаліся пра яго смерць.

Праца над кнігай вялася міжнароднай камандай з Беларусі, Швейцарыі і Украіны.

Збор на платформе Kickstarter пройдзе да 16 жніўня 2022 года. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Варшаве (18 жніўня) і Вільні (23 жніўня).

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

гродна

У сеціве з’явіўся фільм «Orlęta. Grodno ’39» на беларускай мове

MOST
4 верасня 2026, 19:01

Агучваннем польскай карціны пра абарону Гродна ў верасні 1939 года займаўся праект «Кінакіпа». Фільм рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча выйшаў у польскі пракат у верасні 2022 года. Гэта першая мастацкая...

СДВГ в Польше

«Это польская скамейка». К началу учебного года в Польше выпустили доклад о ксенофобии в отношении детей и молодежи

MOST
4 верасня 2026, 09:40

В 2026 году в Польше выросло число случаев ксенофобии в отношении детей и молодежи. Это следует из доклада «Это польская скамейка», выпущенного к началу учебного года ассоциацией Nigdy...

Берестовица

В Беларуси изменят правила электронной очереди на границе. После оплаты будет 30 дней

MOST
3 верасня 2026, 18:07

С 1 октября в Беларуси изменятся правила регистрации физических лиц в системе электронной очереди на границе. После оплаты услуги договор будет действовать 30 календарных дней. Об этом сообщили...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты