Субота, 14 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

77 гадоў прайшло са дня Аўгустоўскай аблавы

MOST MOST
13 ліпеня 2022, 14:42
Навіны
A A
аблава

Супрацоўнікі НКВД. Ілюстрацыйнае фота: studentportal.pl

Некалькі тысяч загінулых падчас Аўгустоўскай аблавы — прайшло 77 гадоў са дня «аперацыі» Саветаў. Аб гэтым паведамляе Polskie Radio.

12 ліпеня 1945 года падраздзяленні Чырвонай Арміі, НКВД і савецкай контрразведкі СМЕРШ пачалі «аперацыю» на Сувальшчыне. Падчас аблавы былі забітыя сотні партызан падполля.

12 ліпеня ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Аўгустоўскай аблавы.

«Аперацыя» адбывалася ў Аўгустоўскай пушчы і ваколіцах на польска-літоўскім памежжы. Польшча лічыць, што гэта было адно з буйнейшых пасляваенных злачынстваў савецкай улады супраць палякаў.

У ліпені 1945 года былі арыштаваныя больш за сем тысяч чалавек, частку якіх пасадзілі ў турмы. Каля 600 чалавек зніклі без вестак, іх лёс невядомы дагэтуль. Гісторыкі лічаць, што іх забілі на падставе рашэнняў савецкіх улад. Сапраўдная колькасць ахвяр можа складаць 2 000 чалавек.

Сведка Аўгустоўскай аблавы Антоні Лісецкі, які пазбег гібелі, расказваў пазней, што ахвяры былі пахаваныя ў Гродзенскіх фартах у Беларусі.

Сімвалічным месцам расстрэлу жыхароў Сувальшчыны лічыцца вёска Гібы ля Аўгустова. У 1991 годзе там быў адкрыты помнік-крыж. Расследаванне па справе Аўгустоўскай аблавы вядзе Інстытут нацыянальнай памяці. Інстытут на сваім сайце апублікаваў спіс ахвяр аблавы, ён яшчэ дапаўняецца. Мерапрыемствы да гадавіны будуць працягвацца некалькі дзён у Гібах, Аўгустове і Беластоку. У Аўгустове запланаваны першы Марш памяці ахвяр аблавы. У Беластоку запланаваны канцэрт «Ліпеньскія анёлы», арганізаваны Інстытутам нацыянальнай памяці.
Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

виза PBH

Беларус напал на таможенника в Тересполе. В его машине нашли тайники с сигаретами

MOST
13 сакавіка 2026, 15:17

Гражданин Беларуси, перевозивший контрабандные сигареты, напал на сотрудника таможенно-налоговой службы на погранпереходе «Тересполь». Полиция задержала мужчину, автомобиль изъят, а Пограничной службе направлено ходатайство о его депортации. Как сообщает...

День Воли в Варшаве

У Варшаве збіраюць грошы на святкаванне Дня Волі

MOST
13 сакавіка 2026, 11:40

Беларусы Варшавы абвясцілі збор сродкаў на арганізацыю святкавання Дня Волі. Мерапрыемствы, прысвечаныя 108-й гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, запланаваныя на 28 сакавіка. Арганізатарам святкавання Дня Волі выступае Беларуская...

банки в ЕС

Комиссия финансового надзора Польши изучает проблемы беларусов с открытием счетов в польских банках

MOST
13 сакавіка 2026, 09:59

Комиссия финансового надзора Польши изучает проблемы, с которыми граждане Беларуси, ожидающие международной защиты, сталкиваются при попытке открыть счета в польских банках. Об этом говорится в ответе замглавы Комиссии...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты