Аўторак, 28 ліпеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

77 гадоў прайшло са дня Аўгустоўскай аблавы

MOST MOST
13 ліпеня 2022, 14:42
Навіны
A A
аблава

Супрацоўнікі НКВД. Ілюстрацыйнае фота: studentportal.pl

Некалькі тысяч загінулых падчас Аўгустоўскай аблавы — прайшло 77 гадоў са дня «аперацыі» Саветаў. Аб гэтым паведамляе Polskie Radio.

12 ліпеня 1945 года падраздзяленні Чырвонай Арміі, НКВД і савецкай контрразведкі СМЕРШ пачалі «аперацыю» на Сувальшчыне. Падчас аблавы былі забітыя сотні партызан падполля.

12 ліпеня ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр Аўгустоўскай аблавы.

«Аперацыя» адбывалася ў Аўгустоўскай пушчы і ваколіцах на польска-літоўскім памежжы. Польшча лічыць, што гэта было адно з буйнейшых пасляваенных злачынстваў савецкай улады супраць палякаў.

У ліпені 1945 года былі арыштаваныя больш за сем тысяч чалавек, частку якіх пасадзілі ў турмы. Каля 600 чалавек зніклі без вестак, іх лёс невядомы дагэтуль. Гісторыкі лічаць, што іх забілі на падставе рашэнняў савецкіх улад. Сапраўдная колькасць ахвяр можа складаць 2 000 чалавек.

Сведка Аўгустоўскай аблавы Антоні Лісецкі, які пазбег гібелі, расказваў пазней, што ахвяры былі пахаваныя ў Гродзенскіх фартах у Беларусі.

Сімвалічным месцам расстрэлу жыхароў Сувальшчыны лічыцца вёска Гібы ля Аўгустова. У 1991 годзе там быў адкрыты помнік-крыж. Расследаванне па справе Аўгустоўскай аблавы вядзе Інстытут нацыянальнай памяці. Інстытут на сваім сайце апублікаваў спіс ахвяр аблавы, ён яшчэ дапаўняецца. Мерапрыемствы да гадавіны будуць працягвацца некалькі дзён у Гібах, Аўгустове і Беластоку. У Аўгустове запланаваны першы Марш памяці ахвяр аблавы. У Беластоку запланаваны канцэрт «Ліпеньскія анёлы», арганізаваны Інстытутам нацыянальнай памяці.
Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

закрытая граница с Польшей

В Бресте в очереди на выезд в Польшу — больше 700 машин. Это рекорд с апреля

MOST
27 ліпеня 2026, 19:21

Выросла очередь на выезд из Беларуси в Польшу через пункт пропуска «Брест». По данным Госпогранкомитета Беларуси, по состоянию на 20.00 (по беларусскому времени) 27 июля в  электронной очереди...

буферная зона

Две польские велосипедистки слишком близко подъехали к беларусской границе. Каждая лишилась 500 злотых

MOST
27 ліпеня 2026, 13:50

Польские пограничники остановили двух женщин, которые въехали на велосипедах в буферную зону на границе с Беларусью. Каждой из них такой поход стоил 500 злотых штрафа. Об инциденте рассказали...

лес

Беларусь хочет возобновить диалог с Польшей по сохранению экосистем Беловежской пущи

MOST
27 ліпеня 2026, 11:07

Беларусь готова возобновить диалог с Польшей по вопросу сохранения экосистем Беловежской пущи и предлагает ЮНЕСКО выступить в роли посредника. Об этом заявил замначальника отдела международного сотрудничества Минприроды Евгений...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты