Пятніца, 12 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Я абавязкова вярнуся — нам з Беларуссю шмат яшчэ што трэба разруліць». Рэдактар MOST Ігар Палынскі — з нагоды гадавіны ад’езду з радзімы

MOST MOST
16 ліпеня 2022, 19:12
Гісторыі
A A
Ігар Палынскі

У цягніку ў апошні дзень на радзіме. Фота: архіў Ігара Палынскага

Рэдактар MOST, адзін з заснавальнікаў PALATNO і лідар гурта Sumarok Ігар Палынскі роўна год таму з’ехаў з Беларусі. У сваёй калонцы ён згадвае, якім быў той дзень.

***

Год таму ў Маладзечне было цёпла.

Збіраюся даволі хутка. Джынсы, пара маек і кашуль, шорты, бялізна і шкарпэткі. Паста, шчотка, тэчка з дакументамі. Пара пачак цыгарэт у запас — хто ведае, як і што будзе. Сумка з ноўтам і зарадка для тэлефона.

Ян махае рукой: «Пака, тата!». Міра на руках у Даркі. Плача: «Неее!». Я стрымліваюся, як магу — усе слёзы выплакаў за пару начэй да таго, калі атрымаў вельмі канкрэтную перасцярогу. Пасля былі пара дзён бягом: праца, ПЦР-тэст, білет, банкамат і абменнік — дзякуй сяброўцы Анхеле Эспіносе Руіс, якая без лішніх пытанняў прапанавала пазычыць грошай, бо ў кішэні меў усяго 20 рублёў.

Абдымаю Дарку, выходжу з дому, закідваю ў «Фарда» сумку і еду ў Маладзечна — там яшчэ колькі спраў. Чамусьці хочацца памыць машыну на развітанне. Заязджаю на мыйню. Шматпакутны, вараны-перавараны, фарбаваны-перафарбаваны ўніверсал блішчыць у прамянях сонца. Збіраюся выязджаць у Мінск — тут загараецца лямпачка зарадкі. «Бл…». Еду да гандлёвага цэнтра «Тройка», дзе месцілася рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты». Пакідаю машыну. Стаім з Насцяй Уткінай. «А я нікуды не паеду, пойдуць яны нах..», — кажа Насця.

Праз тыдзень мы сустрэліся ў Кіеве.

Забіраю сумку, лаўлю маршрутку, прыязджаю ў Мінск. Заязджаю ў кавярню, дзе працавала сяброўка — зараз яна жыве ў Польшчы. П’ём каву, курым, гутарым. Еду забіраць вынікі ПЦР-тэста. Па дарозе выпадкова сустракаю блогера Усяслава Пашкевіча, гутарым.

З ім у Кіеве мы сустрэліся праз два тыдні, а цяпер ён таксама ў Польшчы.

Той самы прывакзальны гатэль у Мінску. Фота: Ігар Палынскі

Еду на вакзал. Часу яшчэ процьма. Заходжу ў прывакзальны гатэль, прашу нумар — вольных няма. Дамаўляюся, што мне толькі да ночы. Плачу апошнія беларускія грошы. Спрабую паспаць — не атрымліваецца. Выходжу пакурыць. Вяртаюся, іду ў душ. З паўгадзіны проста сяджу пад струменямі вады.

Апранаюся, бяру сумку, вяртаю ключ, іду да вакзала. Сустракаю сяброў. Шмат гутарым, шмат курым. Пад’язджае яшчэ адзін сябар — аддаю яму ключы і дакументы на «Фарда», каб забраў машыну пры магчымасці.

Сябры праводзяць мяне на перон. Прыязджае цягнік. Паказваю білет, мямлю нешта, што не скануецца ПЦР-тэст у няшчаснай аплікацыі. Канешне, не скануецца — зрабіць тэст у лабараторыі, якая пасавала б для праграмы, можна было бліжэйшым часам у жніўні. «Ладна, — кажа правадніца, — праграма толькі пачала працаваць, бываюць касякі».

Сябры махаюць мне, фатаграфуюць у акне. 0:05. Цягнік адпраўляецца.

У ноч з 16 на 17 ліпеня я з’язджаю з Беларусі.

…У тую ноч заснуць так і не змог, ляжаў на паліцы некалькі гадзін з думкамі рознымі ўсялякімі. У чатыры з нечым раніцы, як толькі цягнік спыніўся ў Смаленску, выскачыў з яго яшчэ да таго, як у мой вагон зайшлі расійскія памежнікі.

Аўтавакзал у Смаленску. Фота: Ігар Палынскі

Пасля тусаваўся ля аўтавакзала, чакаў аўтобуса да Бранска, пасля быў пошук чалавека, які можа адвезці да Траябортнага — мяжы з Украінай. Апрануўся, каб схаваць татуіроўкі, як параілі дасведчаныя людзі, прыдумаў легенду для расійскіх памежнікаў — украінскім расказаў праўду. Экспрэс-тэст на кавід, чаканне вынікаў пад неверагодна гарачым сонцам.

Пара гадзін спатрэбілася, каб пешшу перайсці мяжу, яшчэ гадзіна — каб набыць грыўні, сімку і пераапрануцца ў прыбіральні прыдарожнай кавярні.

Ва Украіне быў упершыню ў жыцці.

Адразу пасля расійска-ўкраінскай мяжы. Фота: Ігар Палынскі
Квіток на першую ў жыцці паездку ў метро Кіева. Фота: Ігар Палынскі

Да Кіева даехаў аўтаспынам, быў каля 11 вечара. Тры краіны за суткі — не жарты. Там сустрэлі свае — беларусы, якія ўцяклі праз рэпрэсіі і часова жылі на калівінгу ад FreeBelarusCenter у вялікай трохпакаёвай кватэры на Маршала Цімашэнкі. З многімі з іх мы і зараз вельмі добра сябруем.

Ноч, каб адаспацца, дзень, каб прыйсці ў сябе. Раніцай у панядзелак прылятае навіна: ператрус у рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты». «Табой вельмі цікавіліся», — расказала потым Насця. Сумленная праца, песні, ініцыятыўная група Бабарыкі, яшчэ ўсялякія штукі — мяне было б за што закрыць на некалькі годзікаў у існай філасофіі рэжыму.

Акцыя беларусаў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Фота: Ігар Палынскі
Помнік Паўлу Шарамету ў Кіеве. Фота: Ігар Палынскі
Надпіс, які пакінуў на адмысловым стэндзе на Майдане Незалежнасці падчас адкрыцця выставы пра беларускія пратэсты — дарэчы, рыхтаваў адзін са стэндаў для яе. Фота: Ігар Палынскі

Праз тыдзень Насця і Зоя Хруцкая — мы працягваем працаваць разам, цяпер ужо ў MOST і новым медыя PALATNO — прыехалі ў Кіеў таксама. Мы паатрымлівалі польскія гуманітарныя візы, усляпую выбралі Беласток як канцавы пункт.

Незадоўга да перасячэння ўкраінска-польскай мяжы. Фота: Ігар Палынскі

Я паехаў у Польшчу прыканцы жніўня, дзяўчаты прыехалі пазней, у кастрычніку. Прыкладна тады ж удалося арганізаваць пераезд Даркі і дзяцей. Напэўна, гэта быў самы востры момант ва ўсведамленні, наколькі моцна іх люблю.

Год таму я правёў свой апошні дзень у Беларусі. Але я абавязкова вярнуся — нам з Беларуссю шмат яшчэ што трэба разруліць.

Чытайце таксама

Пратэсты ў Маладзечне і музыка ў эміграцыі. Руслан Кулевіч пагутарыў з журналістам, лідарам гурта Sumarok Ігарам Палынскім

Руслан Кулевіч
29 снежня 2021, 15:22
Палынскі

Пра падзеі ў беларускім Маладзечне пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе журналісту Руслану Кулевічу распавядае музыкант і журналіст Ігар Палынскі....

Чытаць далейDetails

«Мама, а тут не будуць лётаць ракеты?»

MOST
5 сакавіка 2022, 18:04
журналіст Ігар Палынскі

Лідар гурта Sumarok, журналіст Ігар Палынскі ў калонцы для MOST піша пра свае адчуванні пасля валанцёрскай паездкі на польска-ўкраінскую мяжу....

Чытаць далейDetails
Мнение авторов, высказанных в рубрике «Меркаванне», может не совпадать с позицией редакции.
Тэгі: ГалоўнаеМеркаванне

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты