Панядзелак, 5 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

«Гэта нашы продкі таксама». Беларусы і палякі Беластока выйшлі з пратэстам пад консульства Беларусі

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
22 ліпеня 2022, 20:57
Навіны
A A
беларусы і палякі

Акцыя пратэсту каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Фота: MOST

Вечарам 22 ліпеня беларусы і палякі Беластока выйшлі на акцыю пратэста пад Генеральнае консульства Беларусі. Выйшлі, каб выказаць свой пратэст у сувязі з чарговым разбурэннем могілак польскіх жаўнераў у Беларусі.

Чарговы акт вандалізму зафіксаваны быў у вёсцы Стрыеўка Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі. У Стрыеўцы быў знесены помнік жаўнерам Арміі Краёвай (АК), якія загінулі ў 1943 годзе ў баях з нямецкімі акупантамі.

Вечарам 22 ліпеня беларусы і палякі Беластока вырашылі выказаць свой пратэст супраць дзеянняў беларускага рэжыму і выйшлі пад Генеральнае консульства Беларусі.

— Гэта спантанная акцыя, бо гэтай ноччу прайшло яшчэ адно разбурэнне магілы недалёка ад Гродна. Вядомая ўсім Стрыеўка, дзе быў вялікі і прыгожы помнік жаўнерам Арміі Краёвай. Незразумела, якім чынам усё робіцца і для чаго. Чым замінаюць магілы продкаў? Гэта нашы продкі таксама, і чаму менавіта польскія магілы? І тут здарылася так, што гэтых людзей проста нішчаць, бураць астанкі. Гэта культура, якая сябе знішчыць сама. Не хапае слоў усё гэта выказаць, — распавёў беларускі актывіст у Беластоку Мечыслаў Навагродзкі.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by @raslkulevich

Сітуацыя ў Стрыеўцы — гэта ўжо пятае вядомае разбурэнне магіл жаўнераў Арміі Краёвай у гродзенскім рэгіёне. 1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, як кіраўнік рэгіёна, сітуацыю не каментуе. Ён наогул запрашае польскіх турыстаў скарыстацца бязвізавым рэжымам і наведаць Гродзеншчыну.

Акцыя пратэсту каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Фота: MOST
Акцыя пратэсту каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Фота: MOST
Акцыя пратэсту каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Фота: MOST
Акцыя пратэсту каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Фота: MOST
Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

купить топливо в Германии

Снижение цен на топливо и судьба референдума в Варшаве. Главные новости Польши за неделю

MOST
4 кастрычніка 2026, 18:26

Рассказываем, что случилось в Польше с 28 сентября по 4 октября 2026 года. Заработала новая программа снижения цен на бензин и дизтопливо — в рознице они подешевели более...

ВНЖ в Польше

Как часто в Польше беларусам отказывают в ВНЖ и почему после 2022 года число отказов выросло?

MOST
2 кастрычніка 2026, 17:25

В январе-августе 2026 года Польша предоставила беларусам 18,8 тыс. ВНЖ, а по 2,2 тыс. заявлений вынесены отказы, следует из статистики Управления по делам иностранцев. Чаще всего беларусы получают...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты