Серада, 7 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Выставіць баяздольную каманду». Беларуская каманда «Зубры Падляшша» згуляе на турніры ў Варшаве

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
27 ліпеня 2022, 14:07
Гісторыі
A A
турнір

Фота: Настасся Уткіна / MOST

14 жніўня ў Варшаве пройдзе першы футбольны турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы. Дыяспару беларусаў Беластока прадставіць каманда «Зубры Падляшша».

Гета першае падобнае мерапрыемства ў Польшчы, дзе выступяць беларускія дыяспары з розных гарадоў і краін. Турнір пройдзе ў знак салідарнасці з палітычным вязнем, футбалістам і журналістам Аляксандрам Івуліным.

На турнір у Варшаве ўжо падалі заяўкі больш за 10 каманд. Адна з іх — «Зубры Падляшша», якая прадставіць беларускую дыяспару Беластока.

— У Беластоку ўжо некалькі месяцаў існуе чат аматараў футбола з Беларусі, — распавядае капітан каманды Аляксандр Каваленка. — Мы збіраемся з беларусамі і гуляем, добра праводзім час. У турніры дыяспар вырашылі ўдзельнічаць, бо хочам прадставіць беларусаў Беластока. Назву «Зубры Падляшша» выбралі шляхам галасавання. Зубр — сімвал Беларусі і Падляшша.

Аляксандр распавядае, што каманда беларускай дыяспары Беластока яшчэ фармуецца. Ствараецца дызайн формы.

— Нам хацелася б выставіць баяздольную каманду, бо на турнір збіраюцца сур’ёзныя банды. Свабодныя спартсмены выстаўляюць сваю дружыну, дзе ёсць прафесіяналы, добрая каманда ў Беларускага Дома, і нам трэба нешта баяздольнае. Пакуль у нас толькі аматары. Калі беларусы Беластока адчуваюць, што гатовыя нам дапамагчы, то хай пішуць. Раз на тыдзень мы збіраемся і гатовыя паглядзець на людзей, — распавёў Аляксандр.

Турнір у Варшаве пройдзе на футбольным полі ад Ursynowskie Centru sportu i rekreacja у Варшаве па адрасе: ul. Przy Bażantarni, 3. Памер поля — 26 на 56 метраў, пакрыццё — сінтэтычная трава, брамы — 5 на 2 метры.

Пераможцы і ўдзельнікі атрымаюць памятныя сувеніры і прызы ад Беларускага Дома.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

металлисты

Беларус снял квартиру в Варшаве, а потом захотел платить меньше из-за постоянных концертов под окнами. Дошло до удара в лицо

MOST
7 кастрычніка 2026, 16:00

Станислав Н. родом из Беларуси, но живет в Польше девять лет, у него польское гражданство. Он заявил, что после спора с владелицей съемной квартиры в Варшаве ему начали...

в Татрах

«Меня горы вылечили». Беларуске поставили редкий диагноз, но она вернулась в Татры

MOST
7 кастрычніка 2026, 13:53

Анастасия проснулась и не смогла встать с кровати: ее рвало, сильно кружилась голова, она не могла удержать равновесие. Это было в январе 2024 года. Позже врачи диагностировали у...

польский паспорт

Иностранец заработал 10 штрафов — и получил отказ в польском гражданстве. Что решил суд?

MOST
6 кастрычніка 2026, 20:21

В число польских граждан должны приниматься исключительно иностранцы с безупречной репутацией. Такой довод привел Воеводский административный суд в Варшаве, рассматривая жалобу иностранца Г.А. на отказ в признании польским...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты