Субота, 13 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Наступная справа магла быць крымінальнай. 20-гадовая беларуска, якая пераехала ў Беласток, расказала пра катаванні і ўмовы на Акрэсціна

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
4 жніўня 2022, 15:51
Гісторыі
A A
Акрэсціна

Ганна Морская на акцыі ў Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч / MOST

Мінчанка Ганна Морская прыехала ў Беласток у пачатку ліпеня 2022 года. У Беларусі па адміністрацыйных справах сілавікі затрымлівалі 20-гадовую дзяўчыну пяць разоў. Агулам за кратамі ў нечалавечых умовах Ганна адбыла 63 дні. Наступны арышт мог стаць для Морскай па крымінальнай справе. Каб працягнуць барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, Ганна выехала ў Польшу. Журналісты MOST запісалі гісторыю дзяўчыны пра барацьбу, збіццё, катаванні і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна.

Ганна працавала ў Мінску барыста, таксама вучылася ў каледжы. Яе адлічылі праз чарговы арышт, калі дзяўчына была на сутках.

Першы раз Ганну затрымалі ў студзені 2021 разам з сяброўкай каля метро ў Мінску. Яе прызналі вінаватай паводле артыкула 23.34 КаАП — несанкцыянаванае пікетаванне — і арыштавалі на 15 сутак. Наступным разам дзяўчыну затрымалі праз пяць месяцаў за акцыю пратэсту, але абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» (арт. 19.1 КаАП). Дзяўчыну асудзілі да чарговых 15 сутак арышту. Трэці раз Ганна была затрыманая на антываеннай акцыі ў Мінску, але выпадкова — яе затрымалі каля працы за тое, што яна здымала на тэлефон, як сілавікі цягнуць у бус мужчыну. Дзяўчыну схапілі ціхары за адмову паказаць тэлефон. Морскую ўтрымлівалі ў ЦІПе на Акрэсціна тры дні, а потым выпусцілі, бо скончыўся 72-гадзінны тэрмін з моманту затрымання. Праз два з паловай месяцы адміністрацыйную справу па артыкуле 24.23 КаАП спынілі праз сканчэнне тэрміну даўнасці.

У маі 2022-га да дзяўчыны прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКу, якія здзекаваліся з яе. У тэлеграме Ганна мела нік «лянівы губазік». У выніку Морскую двойчы запар асудзілі на 15 сутак за«несанкцыянаванае пікетаванне».

Пра затрыманне Ганны і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна — у відэа. А больш падрабязна пра сваю гісторыю Ганна будзе расказваць у аўтарскай калонцы на MOST.

 

Тэгі: ВідэаГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

таксист в Варшаве

«За мой счет катали не пойми кого». Беларуска заметила, что с ее польской карты списываются деньги за чужие поездки в такси по Тбилиси

MOST
11 снежня 2025, 18:48

Минус 12 злотых за поездку в такси по Тбилиси. Увидев такое оповещение в приложении польского банка, Марина (имя изменено) подумала, что произошла ошибка. Сама она живет в Белостоке...

дети

В соцсети женщина поинтересовалась, где комфортнее растить детей — в Беларуси или в Польше. Эмигранты ей ответили

MOST
11 снежня 2025, 17:45

«Если заводить детей, где вам было бы комфортнее их растить и почему?» — спросила в Threads автор аккаунта great.ekt, пояснив, что ее интересует сравнение Беларуси и Польши. В...

историческая реконструкция в Польше

«Безопаснее, но меньше адреналина». Беларус создал «наемную дружину» для польских клубов исторической реконструкции

MOST
11 снежня 2025, 15:53

Когда Юрий уезжал из Беларуси, думал, что оставляет на родине многолетнее хобби — занятия исторической реконструкцией: бои, фестивали, костюмы и экипировку. Но в Польше он вернулся к любимому...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты