Панядзелак, 19 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Падарожжа па тэатрах Гродна і Беластока. Таршэр з рэжысёрам Антонам Ільіным

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
5 жніўня 2022, 15:47
Гісторыі
A A
тэатр

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Што рабіць, калі шлюб пераўтвараецца ў сумесную пакуту? Чым заварожвае першы трылер у рускай літаратуры? Як зазірнуць у дзённікі беларускага гастарбайтара ў Амерыцы і жанчыны, хворай на анарэксію?

Таршэр — гэта прастора, дзе пад утульным святлом лямпы — тыя творы, ад якіх дыханне перахапіла, розум узляцеў на новую вышыню, а іх адбітак назаўсёды застаўся ў сэрцы. Мы запрашаем герояў саміх напісаць пра такія творы і пра тое, чаму абралі менавіта іх. У гэтым выпуску мы расказваем пра творы, якія абраў рэжысёр Антон Ільін.


Я скончыў тэатральную акадэмію ў Беластоку па спецыяльнасці «Рэжысура тэатра лялек». Спадзяюся, што крыху разбіраюся ў тэатры, таму паспрабую параіць цікавыя спектаклі да прагляду. На выпадак, калі ў вас няма магчымасці ўбачыць пастаноўку ўжывую, прыгадаю твор, на базе якога гэты спектакль зроблены.

1. Спектакль: «Пікавая дама», рэжысёр Алег Жугжда

Пачнём з Гродна, з нашага любімага тэатра лялек. Самы знакаміты спектакль у рэпертуары гродзенскай «кукалкі» — гэта «Пікавая дама». Менавіта пасля гэтага знакавага спектакля рэжысёра Алега Жугжды наш тэатр стаў вядомы далёка за межамі горада, бадай што па ўсёй Еўропе.

Але справа нават не ў шматлікіх узнагародах, а ў тым, што дзякуючы яму змянілася стаўленне да тэатра лялек. Раней гэта было месца, куды прыходзілі бацькі з дзеткамі ў нядзелю на дзіцячы спектакль альбо на навагоднія ялінкі. Цяпер гэта адзін з культурных цэнтраў горада, дзе можна пабачыць пастаноўкі класікі (Шэкспір, Гётэ, Лермантаў, Пушкін), спектаклі для дарослых. Менавіта пасля прагляду «Пікавай дамы» я вырашыў заняцца вывучэннем тэатральнай справы.

Спектакль нікога не пакіне раўнадушным. У ім можна пабачыць спалучэнне класічнага тэатру лялек з сучасным. Пазіраць за магчымасцямі тэатра лялек, наватарскімі эфектамі, нечаканымі паваротамі сюжэту. Гледачы смяюцца, зачаравана сочаць за дзействам, спрабуюць зразумець, счытаць зашыфраваныя знакі, коды, укладзеныя рэжысёрам. Спектакль на адным уздыху глядзіцца і потым доўга не адпускае. Дзеля яго варта было б наведаць гродзенскі тэатр лялек. На жаль, акцёры, што выконваюць мужчынскія ролі, вымушаныя былі пакінуць тэатр. Але неверагодная Ларыса Мікуліч, што іграе і старую даму, і маладзенькую Лізаньку, і цяпер на сцэне.

Калі ў вас няма магчымасці наведаць гродзенскую «кукалку» і калі раптам знакаміты твор Пушкіна «Пікавая дама» раней не трапіўся вам у рукі, то няцяжка яго знайсці і варта прачытаць. Гэта ж першы трылер у рускай літаратуры! Пушкін хацеў напісаць нешта лёгкае, каб прыемна чыталася і каб за заробленыя грошы разлічыцца з картачнымі даўгамі. Атрымалася актуальная і цяпер гісторыя, дзе есць усё, што цікавіць людзей — містыка, магія карт, таямнічыя знакі лёсу, іронія лёсу, а таксама зазіранне па той бок жыцця і смерці.

2. П’еса: «Малыя шлюбныя злачынствы», Эрык-Эманюэль Шміт

А цяпер Гродзенскі драматычны тэатр і спектакль «Малыя шлюбныя злачынствы». Творам Эрыка- Эманюэля Шміта я захапляўся падчас вучобы ў акадэміі і выбраў яго на свой рэжысёрскі экзамен. Калі пабачыў на афішы Гродзенскай драмы гэтую назву, пайшоў зірнуць, як яны паставілі твор. Аднак калі стану сцвярджаць, што спадабалася, то падману. Было шумна, голасна, акцёры больш крычалі, гарланілі, а не гралі. Сцэнаграфія перагружаная і крыху бессэнсоўная. Пры гэтым, як ні дзіўна, вартасць твору яны перадалі, але не сэнс.

Негатыўны водгук часам бывае больш прывабным, чым пазітыўны. Людзям хочацца даведацца, за што ж там так хаяць нейкі твор. Так што, можа, варта схадзіць і самому спраўдзіць, але трэба пачакаць, калі зноў будуць граць гэты спектакль. Бо на сёння ў рэпертуары яго няма.

А твор Эрыка-Эманюэля Шміта, вядомага сучаснага французскага пісьменніка, што жыве ў Бруселі, вельмі тонкі, псіхалагічна выбудаваны. Гэта дыялог жонкі і мужа, які вяртаецца са шпіталя і нічога не памятае. Здаецца, гутараць ні аб чым, так звычайна. А потым выпадкова гутарка чапляецца за адзін момант з іх жыцця, другі, трэці, і разумеем, што ўсё тут не так проста. Людзі пакутуюць разам, і нашы сімпатыі то на адным баку, то на другім. Кожны тут пазнае сам сябе ці прыгадае штосьці альбо кагосьці.

3. Спектакль: «Казка пра рыбака і рыбку», Ігар Казакоў

Цяпер Беласток і Беластоцкі тэатр лялек. І зноў Пушкін, неяк так вось атрымалася.

Шчыра раю ўсім бацькам разам з дзеткамі паглядзець і атрымаць асалоду ад новага бачання ўсім вядомай гісторыі пра Рыбака і Рыбку. Спектакль паставіў беларускі рэжысёр Ігар Казакоў.

Не варта шмат расказваць пра тое, што сказала спадарыня Рыбка і пра што сам спектакль. Адзначу толькі, што гэта сучасная інтэрпрэтацыя класікі сродкамі менавіта польскага тэатра лялек. На сцэне бачым ансамбль класічных драўляных лялек у спалучэнні з сучаснымі сродкамі тэатра формы, ценяў, новых сродкаў выказвання. Усё гэта яскрава, маляўніча, тэатральна. Сумна не будзе, і да таго ж не будзе перашкоды з моўным бар’ерам — змест казкі добра вядомы нам з вамі.

4. Спектакль: Historia Księcia H., Яцэк Маліноўскі

Для дарослых аматараў творчасці Шэкспіра раю монадраматычны спектакль Historia Księcia H. Надзвычай цікавая інтэрпрэтацыя «Гамлета», якую зрабіў дырэктар Беластоцкага тэатра лялек Яцэк Маліноўскі. Мы як гледачы нібыта падглядаем праз замочную свідравіну за тым, як акцёр у сваёй грымёрнай рыхтуецца да ролі Гарацыя перад выхадам на сцэну. Майстэрства акцёра Блажэя Пятроўскага сапраўды ўражвае. Узор, як адна асоба на сцэне можа трымаць публіку ў напружанні і зачараванні на працягу цэлай гадзіны, і гэта без доўгіх маналогаў, песень ці скокаў.

5. Фарсы і камедыі Драматычага тэатра імя Венгеркі

Драматычны тэатр імя Венгеркі ў Беластоку — яшчэ адно месца для беластоцкага гледача, дзе ёсць выбар сярод лёгкіх фарсаў і камедый, сапраўды вельмі папулярных. Так што выбірайце на свой густ, свой погляд.

Не бяруся параіць штосьці канкрэтнае. На мой погляд, яны не вартыя часу, але гэта на маю думку. Вы ж можаце там знайсці нешта значнае альбо проста паглядзець на публіку, завесці знаёмствы. Ва ўсякім разе, назаўтра шчыра распавесці калегам, што хадзілі ў тэатр.

6. Кніга: Bóg Mordu, Ясміна Рэза

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Я шчыра параіў бы шаноўным чытачам пры выпадку наведаць спектакль Bóg Mordu. Альбо прачытаць кнігу «Бог разні» аўтаркі Ясміны Рэза, альбо знайсці ў інтэрнэце іншыя пастаноўкі гэтай камедыі, якіх было шмат у розных тэатрах свету.

Гэта гісторыя аб сустрэчы чатырох галоўных герояў — бацькоў і іх дзяцей. На падворку дзеці пасварыліся і пабіліся, і гэта стала нагодай паразважаць пра нас, нашу істотнасць, нашы праблемы, комплексы, недахопы. Нібыта спадаюць маскі і брутальная праўда вылазіць з элегантных, добра выхаваных, адукаваных прадстаўнікоў сярэдняга класу.

7. Кнігі: «Ветравае шкло» і On-Off, Стась Ільін

Ілюстрацыя: Вольга Белазаровіч / MOST

Згадзіцеся, было б дзіўна, каб мяне не захаплялі кніжкі майго старэйшага брата Стася Ільіна. Усім раю «Ветравае шкло» і On-Off. Першая — нататкі кіроўцы грузавіка ў Амерыцы. Па-за ветравым шклом далягляды, гарады, мінакі, спадарожнікі і міражы роднай Беларусі.

Другая кніжка, як сам аўтар кажа, выйшла пралетарская. Усё пра працу. Не проста быць беларускім гастарбайтарам, а дзённікавыя запісы дапамаглі, нават выратавалі.

8. Кніга: Biel Kości, Маліка Томкель

Ну а для тых, хто разумее і чытае па-польску, хацеў бы параіць кніжку Малікі Томкель Biel Kości. Гэта біяграфічная гісторыя, практычна дзённік аўтаркі, у якім піша пра сваю барацьбу з анарэксіяй. Думаю, з гэтага твору можна пачаць знаёмства з сучаснай польскай літаратурай.

Чытайце таксама

Прыручы сцэну і раскрый сваю творчасць напоўніцу. Як уладкаваная Pracownia Teatralna у Беластоку

Зоя Хруцкая
20 чэрвеня 2022, 10:18
театр белосток

Калі вы самі або вашы дзеці хочуць навучыцца танцаваць, спяваць, выступаць на сцэне і наогул адчуць у сабе сілу паказацца...

Чытаць далей

А з самой Малікай, як і са мной, можна пазнаёміцца на занятках у Тэатральнай Працоўні Юстыны Гадлеўскай. Шчыра запрашаем, будзе магчымасць пагутарыць пра тэатр і літаратуру асабіста.

Яшчэ «Таршэр»

Падарожжа па тэатрах Гродна і Беластока. Таршэр з рэжысёрам Антонам Ільіным

Зоя Хруцкая
5 жніўня 2022, 15:47
тэатр

Што рабіць, калі шлюб пераўтвараецца ў сумесную пакуту? Чым заварожвае першы трылер у рускай літаратуры? Як зазірнуць у дзённікі беларускага...

Чытаць далей

Скінуць патрыярхальнае ярмо і зразумець сваю самасць. Таршэр з супрацоўніцай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Валянцінай Лаеўскай

Зоя Хруцкая
21 ліпеня 2022, 10:49
падляшша

Што мы даведаемся пра гістарычныя падзеі, калі будзем даследаваць іх па непрыфарбаваных гісторыях людзей? Як жанчыны змагаюцца за сваё месца...

Чытаць далей

Якія творы мастацтва выбірае комік? Таршэр са стэндаперам Міхасём Ільіным

Зоя Хруцкая
15 ліпеня 2022, 12:12
Міхась Ільін

Палітычная сатыра, беларускія «пасхалкі» ў відэагульні пра Ведзьмара і крыніца такога часам патрэбнага гумару. Таршэр — гэта прастора, дзе пад...

Чытаць далей
Тэгі: ГалоўнаеТаршэр

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

кольцо

Беларусы отмечали в Польше годовщину и потеряли кольцо. Переживали всем Инстаграмом, а помог один поляк, который знает, как звенит золото

MOST
16 мая 2025, 15:40

Беларусы Анна и Артем четвертый год живут в польском Белостоке. Здесь они задумали отметить десятую годовщину знакомства, но она оказалась омрачена: девушка случайно обронила золотое кольцо, а отыскать...

Беларуса не пустили на самолёт с польским проездным документом

«Это просто бумажка». Беларуса с польским проездным документом не пустили на самолет в Грузию

MOST
16 мая 2025, 10:14

Беларус Ян Таяновский должен был вылететь 3 мая рейсом авиакомпании WizzAir из польского города Познань в Кутаиси (Грузия). Однако в тот день он так и не смог попасть...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты