Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Паўсюль і ўсім варта заставацца людзьмі». Як прайшла пілігрымка беларусаў замежжа ў Польшчы

MOST MOST
12 жніўня 2022, 10:46
Гісторыі
A A
пілігрымка

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

У Польшчы лета — час не толькі адпачынку на моры, але і розных пілігрымак, калі жыхары краіны з ліку вернікаў наведваюць святыя і значныя для палякаў месцы — напрыклад, Чэнстахову. Беларусы Польшчы, якіх за апошнія два гады значна паболела, вырашылі зладзіць сваю — беларускую пілігрымку па маршруце, звязаным з гісторыяй Беларусі. Вернікі 24 ліпеня рушылі з Варшавы ў бок беларуска-польскай мяжы, да мястэчка Кастамлоты, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы.

У арганізацыі пілігрымкі прымалі вядомыя на Радзіме беларусы: ксёндз Вячаслаў Барок, Арцём Ткачук, Павел Бельскі і іншыя. У першы дзень рушыла з Варшавы больш за два дзясяткі чалавек. Хтосьці з’язджаў дадому на будні і далучаўся ўвечары ў пятніцу ці ранкам у суботу. Напрыклад, у другі дзень, у панядзелак, далучыўся ксёндз Анджэй Бульчак, які шмат гадоў працаваў на Віцебшчыне.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Збольшага пілігрымы ночылі ў дамах мясцовых вернікаў.

Вячаслаў Барок пра адзін з дзён пілігрымкі: «Шмат аповедаў пра Беларусь, наш боль і мары»

— Прайшлі 32 кіламетры. Паўсюль сустракаюць, кормяць і пояць, просяць аб малітве. У Алексіне ночылі па дамах парафіян. Шмат аповедаў пра Беларусь, наш боль і мары.

Дарога сустракае пілігрымаў рознымі «сюрпрызамі»: то спёка, то дождж. Таму гэты час дапамагае максімальна кожнаму раскрыць сябе як чалавека, які стаіць перад выпрабаваннямі і складанасцямі. Як напісаў пазней адзін беларус: «Чым бліжэй да Беларусі, тым болей краявіды робяцца раднейшымі».

Цікава, што чым бліжэй да беларускай мяжы, то больш сустракаюцца ўніяцкія цэрквы, якія з першых часоў існавання захоўвалі пісьмовую беларускую мову сярод мясцовых сялян.

У апошняй кропцы ўвечары быў дадатковы падарунак — канцэрт беларускага гурта Znak Stop.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Пагутарылі з удзельнікамі пілігрымкі.

Вольга: «Трэба дапамагаць людзям малітвай і справай»

— Я прыехала у Польшчу з Украіны пасля таго, як пачалася вайна. Ва Украіну з’ехала з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. У пілігрымку пайшла таму, што гэта магчымасць разам памаліцца, паразмаўляць, пабыць у беларускамоўным асяроддзі і пабачыць Беларусь хаця б здалёк. Зараз беларускім хрысціянам, на маю думку, трэба захаваць і памножыць веру і нацыянальную тоеснасць, а таксама дапамагаць людзям малітвай і справай.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Яўген з Ліды: «Немагчыма было ўжо адчуваць сябе нармальна»

— Я з Ліды. А ў Польшчы таму, што зона маёй свабоды звузілася на столькі, што немагчыма было ўжо адчуваць сябе нармальна. Я люблю хадзіць у пілігрымкі. Ну і калі не пойдзе адзін, другі, трэці, так і пілігрымка не назбіраецца. Пілігрымка — вельмі добрая і патрэбная духоўная практыка, раю ўсім. Якую ролю беларускім хрысціянам адыгрываць за мяжой? Такую самую, як і ў Беларусі, Іспаніі ці Бразіліі. Хрысціянін павінен заставацца хрысціянінам і весці сябе адпаведным чынам па-за залежнасцю ад месца ці краіны свайго знаходжання.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Марыся з Гродна: «Пілігрымка была набліжэннем да Беларусі»

— Я з Гродна. Прыехала ў Польшчу, бо ў Беларусі было небяспечна заставацца. Пайшла ў пілігрымку, каб мець час на цішыню, падумаць пра сваё жыццё, пагаварыць з Богам у такіх больш спрыяльных умовах. Ну і каб пахудзець, канешне. Гэты план праваліўся 🙂 Таксама я падумала, што магу ахвяраваць свае цяжкасці падчас пілігрымкі за супакой у Беларусі, каб беларусы не пайшлі вайной на Украіну.

Для мяне пілігрымка — гэта заўжды выклік і пакуты, таму гэта атрымалася. Таксама малілася ў прыватных інтэнцыях, у тым ліку за некаторых палітвязняў, якія цяпер моцна пакутуюць у турмах.

Яшчэ адзін супярэчлівы пункт — гэта маршрут да мяжы з Беларуссю. Я пасля пераезду забараніла сабе сумаваць, плакаць, хацець дадому, бо гэта вельмі цяжка перажываць. Пілігрымка была набліжэннем да Беларусі і магчымасцю аплакаць тое, што я згубіла не зусім па сваёй волі.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Таксама падчас пілігрымкі я ўсвядоміла, што многія беларусы згубілі Беларусь, але не згубілі сябе, што варта жыць тут і цяпер у тых умовах, якія дае Пан Бог, рабіць, тое, на што ёсць сілы, каб заставацца жывымі, каб рабіць дабро для беларусаў і Беларусі нават з-за мяжы. Гэта быў добры час вандравання, хоць і няпросты. Я ўдзячная арганізатарам і ўдзельнікам за тое, што ініцыявалі, сабралі ўсіх і прайшлі гэты шлях разам.

Перафразуючы Паўла Севярынца, лічу, што беларускім хрысціянам у Польшчы варта маліцца да Хрыста і гаварыць па-беларуску. Думаю, паўсюль і ўсім варта заставацца людзьмі, змагацца за тое, каб быць блізка Бога. Беларусам за мяжой, канешне, было б варта захоўваць і развіваць беларускую мову і культуру. Трымаць сувязь у беларусамі ў Беларусі, каб «не адрывацца ад беларускай рэальнасці». Любіць Бога і любіць Беларусь, і змагацца за абодва гэтыя пункты ў сваім жыцці. Яшчэ падчас пілігрымкі я ў чарговы раз усвядоміла, што Хрыстос быў уцекачом і Тым, Хто не меў дома, не меў, дзе галаву прыхіліць. Дык значыць Ён нас разумее як ніхто, а калі Ён быў вандроўнікам і ўцекачом, то чаму мы павінны гэтага пазбягаць?

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Аліса з Брэста

— Я прыехала з Брэста ў Польшчу на вучобу. Пайшла я таму, што пілігрымка — гэта канферэнцыі, размовы і малітвы на роднай мове, што ў дадзены час вельмі важна для мяне і маёй веры. Каб падысці бліжэй да мяжы і пабыць у грамадстве беларускамоўных каталікоў, якіх звязвае вера і малітва аб нашай Радзіме. Таксама памаліцца за Беларусь і быць бліжэй да яе не толькі ў думках, але і фізічна. Хрысціяне за мяжой зараз павінны ўзмоцнена развівацца таму, што многія эмігранты, якія прыязджаюць у Польшчу ці іншую краіну, губляюць веру — хтосьці з-за няведання мовы, хтосьці з-за навакольнага асяроддзя, хтосьці з-за праблем, якія ўзнікаюць пры пераездзе. Маліцца аб развіцці абавязкова трэба, але спыняцца нельга, у дадзены перыяд не хапае быць актывістам, кожны з нас павінен зрабіць свой унёсак, каб стаць дзеячам, пачаўшы з пошуку хрысціян у сваім горадзе і супольнай малітвы. Кожны беларускі хрысціянін можа і павінен адыграць сваю ролю за мяжой, і калі іншыя будуць глядзець на яго, таксама будуць цягнуцца да яго і яго веры.

Фота: архіў Яўгена Дудкіна

Як аказалася, пасля таго, як у аднаго пілігрыма ля мяжы запрацавала беларуская сім-карта, то потым з’явіўся званок з невядомага нумара. Што гэты магло значыць? Напэўна, яго шукаюць.

Беларускія рыма-католікі Варшавы шмат чаго робяць: беларускамоўная Святая Імшы кожную нядзелю, валанцёрства на складзе дабрачыннай арганізацыі для ўкраінскіх уцекачоў, а таксама правядзенне супольных сустрэч і дапамога.

Яўген Дудкін

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты