Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Яму пагражае да 15 год зняволення

MOST MOST
15 жніўня 2022, 09:13
Навіны
A A
івашына

Дзяніс Івашын. Фота: Telegram-канал «Дзяніс Івашын»

15 жніўня 2022 года пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Івашына абвінавачваюць ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў і здрадзе дзяржаве. Агулам журналісту пагражае сур’ёзны тэрмін — да 15 гадоў зняволення.

Суд распачнецца 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзёй будзе Валер Раманоўскі. Раманоўскі ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях: неаднаразова даваў суткі пратэстоўцам, разглядаў крымінальныя справы.

Дзяніс Івашын жыў у Гродне, працаваў для сайта InformNapalm і пазаштатным журналістам у газеце «Новы час». Дзяніс расследаваў, як былыя «беркутаўцы» ўладкоўваліся на працу ў сілавыя структуры Беларусі, а таксама пісаў пра ўплыў «рускага міру» на Беларусь. Дзяніс жанаты на журналістцы Вользе Івашынай.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КГБ. Сілавікі праводзілі ператрус у яго і ў доме яго маці, а пазней прыйшлі з ператрусам да 95-гадовай бабулі. Ужо паўтара года журналіст знаходзіцца за кратамі ў гродзенскай турме.

Спачатку Дзянісу Івашыну выставілі абвінавачванні па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў». У кастрычніку 2021 года прад’явілі новае абвінавачванне — артыкул 356 Крымінальнага кодэкса, па якім Дзяніса абвінавачваюць у супрацоўніцтве з украінскай разведкай.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ипотека под 2% в Польше

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты на большие суммы, чем поляки

MOST
5 снежня 2025, 10:22

Беларусы берут в Польше ипотечные кредиты в среднем на большие суммы, чем поляки. Такие данные со ссылкой на Puls Biznesu приводит издание WNP. Средняя сумма кредита на жилье,...

беларус в Гданьске

В Гданьске мужчине не продали алкоголь после 22.00. Он достал нож и выместил злость на беларусе

MOST
4 снежня 2025, 19:19

В Гданьске будут судить 55-летнего мужчину, который с ножом в руках требовал от беларуса уехать из Польши. Так он отреагировал, когда в магазине ему отказались продать алкоголь после...

Илья Железняков

Умер беларус, которому в Польше пересадили сердце

MOST
4 снежня 2025, 12:19

Умер Илья Железняков, беларус, которому в марте 2025 года пересадили сердце в Польше. Об этом сообщает «Еўрарадыё». Илья был тату-мастером из Гомеля. В 2018 году он переехал в...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты