Чацвер, 22 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Яму пагражае да 15 год зняволення

MOST MOST
15 жніўня 2022, 09:13
Навіны
A A
івашына

Дзяніс Івашын. Фота: Telegram-канал «Дзяніс Івашын»

15 жніўня 2022 года пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным. Івашына абвінавачваюць ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў і здрадзе дзяржаве. Агулам журналісту пагражае сур’ёзны тэрмін — да 15 гадоў зняволення.

Суд распачнецца 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзёй будзе Валер Раманоўскі. Раманоўскі ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях: неаднаразова даваў суткі пратэстоўцам, разглядаў крымінальныя справы.

Дзяніс Івашын жыў у Гродне, працаваў для сайта InformNapalm і пазаштатным журналістам у газеце «Новы час». Дзяніс расследаваў, як былыя «беркутаўцы» ўладкоўваліся на працу ў сілавыя структуры Беларусі, а таксама пісаў пра ўплыў «рускага міру» на Беларусь. Дзяніс жанаты на журналістцы Вользе Івашынай.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КГБ. Сілавікі праводзілі ператрус у яго і ў доме яго маці, а пазней прыйшлі з ператрусам да 95-гадовай бабулі. Ужо паўтара года журналіст знаходзіцца за кратамі ў гродзенскай турме.

Спачатку Дзянісу Івашыну выставілі абвінавачванні па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў». У кастрычніку 2021 года прад’явілі новае абвінавачванне — артыкул 356 Крымінальнага кодэкса, па якім Дзяніса абвінавачваюць у супрацоўніцтве з украінскай разведкай.

Тэгі: Беларусь

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Заблудился в лесу

«Праз такі буралом цяжка прабрацца пешшу, а выехаць на тэхніцы немагчыма». Як Польшча выкарыстоўвае прыроду для абароны мяжы

MOST
22 кастрычніка 2026, 16:03

Праграма абароны ўсходняй мяжы Польшчы «Шчыт Усход» мае прыродны кампанент. Ён павінен заблакаваць прасоўванне варожых войск у выпадку вайны. Доктар Міхал Жміхорскі з Інстытута аховы навакольнага асяроддзя расказаў,...

судят в Польше

В Польше задержали второго подозреваемого в убийстве российского художника, критиковавшего Путина и Лукашенко

MOST
22 кастрычніка 2026, 15:35

Агентство внутренней безопасности Польши (ABW) задержало 22-летнего гражданина Грузии, которого подозревают в пособничестве убийству российского художника Роберта Кузовкова, известного под псевдонимом Семен Скрепецкий. Он критиковал российские и беларусские...

задержанная техника

Ввозили из Польши как личные вещи, а перевозили как трикотаж. В Беларуси изъяли технику на 160 тысяч рублей

MOST
22 кастрычніка 2026, 13:42

Брестские таможенники обнаружили в грузовике 92 единицы бытовой техники, строительных инструментов и игровых наборов, которые ввезли из Польши без уплаты необходимых таможенных платежей. По данным Государственного таможенного комитета...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты