Аўторак, 27 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Аўтарытэт для «палітычных» і зэкаў. Як сядзіць у гродзенскай турме Дзяніс Івашын

MOST MOST
15 жніўня 2022, 16:33
Гісторыі
A A
івашын

Фота: Тэлеграм-канал «Дзяніс Івашын» / t.me/dzianisivashyn

Мае аўтарытэт сярод «палітычных» і звычайных арыштантаў, запісвае гісторыі сакамернікаў. Радыё Свабода расказвае, як сядзіць журналіст Дзяніс Івашын. MOST пераказвае гэты тэкст.

Суд над Дзянісам Івашыным пачаўся 15 жніўня 2022 года. Журналіста абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органа ўнутраных спраў і здрада дзяржаве.

Пра тое, як сядзіць журналіст Дзяніс Івашын, расказаў вязень, які сядзеў з ім у гродзенскай турме. Мужчына прыгадаў момант, калі ўпершыню пабачыў журналіста: яго перавялі ў камеру. Івашын зайшоў у камеру з трыма торбамі, у адной з іх былі кнігі, лісты і рукапісы. Па словах сакамерніка, Дзяніс запісвае цікавыя гісторыі іншых людзей, з кім ён сядзіць.

— Ён мае аўтарытэт і сярод «палітыкаў», і сярод звычайных зэкаў. Такіх, як ён, адзін на тысячу. Калі вязням прапаноўваюць прызнаць віну і абяцаюць скараціць тэрмін напалову, то большасць так і робіць. Дзянісу спачатку пагражала тры гады калоніі, потым яму дакінулі артыкул аб «здрадзе» да 15 гадоў калоніі, а ён усё роўна адмаўляецца пісаць «пакаянне», маўляў, рабіце, што хочаце, а праўда на маім баку і я буду далей рабіць, што рабіў, — кажа сакамернік Дзяніса.

Таксама ён расказаў, што Івашына не любяць супрацоўнікі гродзенскай турмы і пры нагодзе помсцяць. Напрыклад, яго часта перасяляюць з адной камеры ў іншую.

Івашын — вернік грэка-каталіцкай царквы, заўсёды моліцца перад ежай, мае пры сабе крыж і Біблію.

Тэгі: БеларусьГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

аэросани

«Напоминает детство». Беларус изобрел аэросани и катает друзей в Гданьске

MOST
27 студзеня 2026, 08:00

Андрей Пышинский построил в Гданьске необычный бизнес — катает клиентов на парапланах. Но это развлечение для лета, а зимой он удивил знакомых новым изобретением — моторными санями. На...

Алесь Папкович

Польша может передать Литве беларусского музыканта, который попросил международной защиты. Его судьбу решит суд

MOST
26 студзеня 2026, 19:00

Польша может передать Литве еще одного бывшего беларусского политзаключенного — музыканта Алеся Папковича. Он въехал в ЕС по литовской визе, а затем попросил международной защиты в Польше. Недавно...

Новый год в колони

«Чувствую себя не собранной, а живой». Бывший политзаключенный и волонтерка, которая ему помогала, строят отношения в эмиграции

MOST
26 студзеня 2026, 12:27

Когда волонтерка Татьяна подходила к варшавскому отелю, где разместили бывших беларусских политзаключенных, не знала, что этот день станет для нее особенным. Она сама прошла через тюрьму в Беларуси,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты