Чацвер, 10 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса. Бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс

MOST MOST
12 сакавіка 2026, 12:43
Гісторыі
A A
натарыус у Польшчы

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: Pixabay

Алесь Ляўчук звярнуўся ў Беластоку да натарыуса, каб аформіць дакументы. Усё павінна было заняць тыдзень, але выніку беларус так і не атрымаў. Натарыус адмовіўся з ім супрацоўнічаць, растлумачыўшы гэта тым, што знайшоў мужчыну ў санкцыйным спісе і што той увогуле не можа знаходзіцца ў Польшчы. Праўда, у спісе знаходзіцца зусім іншы Аляксандр Ляўчук — дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Як удалося выйсці з сітуацыі, Алесь расказаў MOST.

Алесь прызнаецца, што стаўленне натарыуса з самага пачатку падалося яму незвычайным. Беларус вядзе свой праект — Telegram-канал DzikMedia, ён таксама заснавальнік аматарскага футбольнага клуба «Беластоцкія дзікі». Кажа, натарыус пажартаваў, чаму, маўляў, выкарыстоўваецца слова «дзік», а не «вавёрка». Але «дзіўныя жарты» — не прычына не замаўляць паслугу.

Неўзабаве натарыус паведаміў Алесю, што афармляць дакументы яму не будзе, паколькі з мая 2023 года той унесены ў санкцыйны спіс і яго ўезд і знаходжанне ў Польшчы ствараюць пагрозу бяспецы гэтай дзяржавы.

Такі спіс сапраўды існуе, ён размешчаны на сайце Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. 30 мая 2023 года ў яго дадалі Аляксандра Ляўчука, грамадзяніна Беларусі 1985 года нараджэння, дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Пружанскай акругі. У абгрунтаванні гаворыцца, што ён удзельнічаў у прыняцці законаў, накіраваных на рэпрэсаванне грамадзян Беларусі, а яго дзейнасць характарызуе яго як прыхільніка рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Такая пазіцыя ва ўмовах расійскіх ваенных дзеянняў ва Украіне, лагістычнай і палітычнай падтрымкі, аказанай Маскве беларускімі ўладамі, а таксама вядзення супраць Польшчы гібрыднай вайны стварае сур’ёзную рызыку правакацыі або ўзнікнення інцыдэнтаў, якія наносяць шкоду міжнароднай пазіцыі Рэспублікі Польшча», — сцвярджаецца ў тэксце абгрунтавання.

«Ніводнага пытання не ўзнікла»

Хаця ў Алеся супадаюць з дэпутатам імя і прозвішча, у іх розныя імёны па бацьку і даты нараджэння. Але данесці гэта да натарыуса яму так і не ўдалося.

— Я згубіў грошы, час, — наракае ён.

Але дадае, што аплачваць паслугі такога натарыуса адмовіўся.

Урэшце Алесь знайшоў іншага натарыуса. Растлумачыў ёй сітуацыю. Яна праверыла, што ў санкцыйны спіс унесены зусім іншы чалавек.

— Ніводнага пытання не ўзнікла, усё вырашылася за чатыры дні. Яна яшчэ здзіўлялася: «Як так, не праверыць — гэта ж непрафесійна», — расказвае Алесь.

Цяпер ён раіць усім беларусам у Польшчы папярэдне праверыць спіс на сайце польскага міністэрства і ў выпадку, калі там знойдзецца цёзка, звярнуць увагу натарыуса, банка або іншых устаноў, што гэта ўсяго толькі супадзенне.

Вы можаце абмеркаваць гэты матэрыял у нашым Telegram-канале. Калі вы не ў Беларусі, пераходзьце і падпісвайцеся.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеСанкцыі

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

роды в Польше

Потратить 5500 злотых на коляску и автокресло или получить вещи даром: сколько стоит рождение ребенка в Польше?

MOST
9 верасня 2026, 19:31

Подготовка к рождению ребенка в Польше может обойтись в тысячи злотых, а может совсем не ударить по семейному бюджету. MOST узнал у молодых родителей, которые сейчас живут в...

приложение

Беларус разработал приложение, которое помогает говорить по-польски без акцента. Оно учится на чужих ошибках

MOST
9 верасня 2026, 18:29

Виталий четверть века проработал в IT, но после пяти лет в вынужденной эмиграции называет себя «больше таксистом, чем программистом». Своей основной профессией он теперь занимается для души —...

грудь

«Люди теперь будут смотреть мне в глаза». Беларуска приехала из Польши на родину, чтобы уменьшить грудь

MOST
9 верасня 2026, 16:34

Виктория (имя изменено) увидела в магазине красивые легкие топики. Но девушка знала: ее грудь слишком большая для них. Позже, когда уже была назначена дата операции по ее уменьшению, она...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты