Аўторак, 20 мая 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Журналіст, культурніцікі менеджар, адзін з першых палітвязняў. Хто такі Павел Мажэйка, якога затрымалі ў Гродне

MOST MOST
8 верасня 2022, 10:41
Гісторыі
A A
Мажэйка

Павел Мажэйка

8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, у сеціве з’явілася адмысловая старонка, прысвечаная грамадскаму дзеячу і журналісту з Гродна Паўлу Мажэйку. Паўла затрымалі ў Гродне 30 жніўня, зараз ён у СІЗА. Пераказваем, хто такі Павел Мажэйка і як яго падтрымаць.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зняволенні — 27 супрацоўнікаў медыя.

Адзін з першых палітвязняў

Павел Мажэйка — менеджар культуры, стваральнік культавай гродзенскай прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» і моцнага грамадскага асяродку, вядомы журналіст, каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», якая спецыялізавалася на выданні кніг аўтараў з Гродна і пра Гродна. Ён шмат гадоў працуе над тым, каб захоўваць здабыткі і ствараць новае, робячы Гродна горадам, якім хочацца ганарыцца і натхняцца. Ён падтрымліваў шматлікія грамадскія ініцыятывы з перакананнем, што ствараючы сваё, беларускае, мы самі можам пабудаваць краіну, пра якую марым.

Павел — адзін з першых палітвязняў Беларусі: у 2002 годзе яго асудзілі на два гады «хіміі» за «паклёп» на прэзідэнта ў матэрыяле адной з першых незалежных газет «Пагоня». Літаратуразнаўчая экспертыза тройчы засведчыла, што ў публікацыях «Пагоні» адсутнічаў паклёп, але гэтага аказалася недастаткова. Павел адбываў пакаранне ў Жлобіне ў папраўчай установе адкрытага тыпу — працаваў на пілараме. Па амністыі тэрмін скарацілі на год, газету «Пагоня» закрылі.

Цэнтр гарадскога жыцця

У 2016 годзе Павел ствараў у Гродне «Цэнтр гарадскога жыцця», які граў важную ролю ў культурніцкім і грамадскім жыцці горада. Гэтая прастора гуртавала творчых, актыўных, ініцыятыўных людзей, тут папулярызавалася беларускасць і захоўвалася душа Гродна. У Цэнтры адбыліся сотні культурніцкіх імпрэз, навуковых канферэнцый, дзясяткі выстаў, прэзентацый кніг, канцэртаў і адукацыйных мерапрыемстваў. Сярод іх, напрыклад, канцэрт Лявона Вольскага, кніжны фестываль «Прадмова», гістарычныя канферэнцыі «Grodnae et orbi», фестывалі дакументальнага кіно, курсы «Мова Нанова» і іншыя. У 2019 годзе Цэнтр стаў адзіным месцам у Беларусі, дзе адбылася выстава фатаграфій самага прэстыжнага сусветнага конкурсу фатографаў World Press Photo.

У 2020 годзе Цэнтр гарадскога жыцця прадаставіў сваю пляцоўку для збору і працы валанцёраў, якія дапамагалі гродзенскам медыкам у барацьбе з пандэміяй каронавіруса. Сюды звозілі ахоўныя касцюмы і іншыя рэчы, неабходныя медыкам, тут збіраліся валанцёры, якія ўласнаруч сабралі тысячы ахоўных экранаў.

12 траўня 2021 года эканамічны суд Гродзенскай вобласці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтр гарадскога жыцця», нягледзячы на тое, што пад зваротам у абарону прасторы падпісаліся больш за 1200 чалавек.

«Гарадзенская бібліятэка»

Павел — адзін з арганізатараў штогадовых гістарычных канферэнцый у Гродне (з 2008 года), арганізоўваў штогадовыя «Гарадзенскія дыктоўкі» (2008-2020). Таксама Павел з’яўляецца адным з заснавальнікаў і каардынатарам незалежнай кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка», якая з’явілася ў 2006 годзе. Гэта быў адказ «бульдозернай рэканструкцыі», што прыйшла ў Гродна ў 2005 годзе і адзначалася знішчэннем гісторыка-культурнай спадчыны каралеўскага горада. Павел з аднадумцамі задумалі абараніць свой горад пры дапамозе інтэлектуальнага набытку.

Дзякуючы дзейнасці Паўла пабачылі свет больш за 30 выданняў: гістарычныя манаграфіі, біяграфіі і мемуары, эпісталярная спадчына, гістарычная і сучасная проза, даведнікі па Гродна і іншыя.

Шмат добрых карысных спраў Павел рабіў непублічна. Ён дапамагаў шматлікім людзям, напрыклад, ветэранам Адраджэння, якія аказваліся ў цяжкіх умовах.

Затрыманне, крымінальная справа і новы арышт

У сакавіку 2021 года Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадскога жыцця» партрэт дзеяча антысавецкага руху часу Другой сусветнай вайны Яўгена Жыхара. 26 сакавіка Паўла выклікалі на допыт у гродзенскую пракуратуру, дзе ён быў затрыманы. У дачыненні да Паўла, разам з Алесем Пушкіным, распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеянні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пасля 72 гадзін затрымання Паўла тады вызвалілі з фармулёўкай «зніклі падставы для затрымання».

Павел мог з’ехаць з Беларусі ўжо тады, аднак ён заставаўся ў краіне. У пачатку 2022 года крымінальную справу супраць яго спынілі.

Аднак 30 жніўня 2022 года Паўла зноўку затрымалі і арыштавалі. Прычыны невядомыя. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА гродзенскай турмы.

Як падтрымаць Паўла

Пішыце лісты, дасылайце паштоўкі, лепш за ўсё замоўныя. Пісаць лісты можна таксама з дапамогай сервісу Письмо.бел, не выходзячы з дому.

Таксама вы можаце дубліраваць свае лісты на пошту freepavelmazhejka@gmail.com, і яны абавязкова дойдуць да адрасата, калі гэта стане магчымым.

Можна таксама дасылаць Паўлу невялікія бандэролькі па пошце — каб паказаць, што пра яго памятаюць.

Адрас для лістоў: Турма №1, СІЗА, вул. Кірава, 1, 230023, г. Гродна. Мажэйку Паўлу Іванавічу
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Александр Чернухо

«Говорили, что Макс Корж — русский певец». В Варшаве снимают документальный фильм о беларусской музыке

MOST
19 мая 2025, 19:58

Беларусы создали в Польше независимый продакшн Vidok. Режиссер Виталий Карабань, продюсер Каролина Шарфман и оператор Ксения Гайдук объединились, чтобы снять документальный фильм о беларусской музыке «На скрыжаванні». Через...

проездной документ иностранца

«Я хочу, чтобы мой ребенок существовал». Во Вроцлаве беларусы хотят выйти на протест против долгой выдачи проездных документов иностранца

MOST
19 мая 2025, 16:58

Беларусы, живущие во Вроцлаве, рассматривают возможность выйти на митинг против долгих сроков получения проездного документа иностранца. Эта тема обсуждается в городском чате. Дело в том, что некоторые дела...

Ювеналіі

Гульня ў флянкі, забегі па лесвіцах і ключы ад горада. Як польскія студэнты адзначаюць сваё галоўнае свята — Ювеналіі

Максім Шульц
16 мая 2025, 21:24

У маі польскія студэнты робяць перапынак у вучобе, каб добра павесяліцца падчас Ювеналій (Juwenalia). На працягу гэтага свята адбываюцца розныя імпрэзы: спартыўныя турніры, канцэрты і нават спаборніцтвы па...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: most@mostmedia.io

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

Кіраваць згодай Cookies
Мы і нашы партнёры атрымліваем доступ і захоўваем інфармацыю на прыладзе і апрацоўваем асабістыя дадзеныя, такія як унікальныя ідэнтыфікатары і стандартную інфармацыю, якая адпраўляецца прыладай, альбо дадзеныя прагляду, каб выбраць і прафіляваць персаналізаваны змест і рэкламу, вымераць змест і рэкламную эфектыўнасць, а таксама распрацоўка і ўдасканаленне прадукцыі. Са згоды карыстальніка мы і нашы партнёры можам выкарыстоўваць дакладныя дадзеныя геалакацыі і ідэнтыфікацыю шляхам сканавання прылад. Націскаючы «Прыняць», вы пагаджаецеся на апрацоўванне звестак намі і нашымі партнёрамі, як апісана вышэй. Перш як пагадзіцца ці адмовіцца, вы можаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю і змяніць наладкі. Для некаторых відаў апрацоўвання звестак не патрэбная вашая згода, але вы маеце права не пагадзіцца. Параметры не будуць распаўсюджвацца на іншыя сайты, што маюць глабальны альбо сэрвісны дазвол.
Функцыянал Always active
Тэхнічнае сховішча або доступ строга неабходныя з законнай мэтай забеспячэння магчымасці выкарыстання пэўнай паслугі, відавочна запытанай падпісчыкам або карыстальнікам, або з адзінай мэтай ажыццяўлення перадачы паведамленняў па сетцы электронных камунікацый.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Статыстыка
Тэхнічнае сховішча або доступ, якія выкарыстоўваюцца выключна ў статыстычных мэтах. The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Маркетынг
Тэхнічнае сховішча або доступ, неабходныя для стварэння профіляў карыстальнікаў для адпраўкі рэкламы або для адсочвання карыстальніка на вэб-сайце або на некалькіх вэб-сайтах у аналагічных маркетынгавых мэтах.
Manage options Manage services Manage vendors Read more about these purposes
Налады
{title} {title} {title}
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты