Нядзеля, 4 кастрычніка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Спосаб выйсці да беларускага асяродка». На Падляшшы з’явіліся турыстычныя буклеты па-беларуску

MOST MOST
9 верасня 2022, 15:31
Гісторыі
A A
«Спосаб выйсці да беларускага асяродка». На Падляшшы з’явіліся турыстычныя буклеты па-беларуску

Фота: Ігар Палынскі / MOST

У Падляскім ваяводстве з’явіліся турыстычныя буклеты на беларускай мове, выдадзеныя Маршалкоўскай управай. Ініцыятарам выдання стаў радны Сейміка ваяводства Славамір Назарук.

Тры каляровыя буклеты — «Падляскае няспешна», «Падляскае ў культурным тыглі», «Падляскае на ўік-энд» — расказваюць пра адметнасці Падляскага ваяводства: культурныя, турыстычныя, прыродныя.

— Ёсць тут мясцовыя беларусы, ёсць тыя, хто прыехаў з Беларусі. Прыйшлі да высновы, што трэба па-беларуску распавядаць пра турыстычныя атракцыі Падляшша, Беласточчыны. Выступіў з ініцыятывай, і атрымалася, — расказаў MOST радны Сейміка Падляскага ваяводства Славамір Назарук.

Падобныя ўлёткі існавалі на іншых мовах, у тым ліку па-польску і па-руску. Пераклад на беларускую мову выканала беларуская пісьменніца з Падляшша Міра Лукша.

«Гэта не такая і вялікая справа», — запэўнівае Славамір Назарук. Але адметная асабіста для яго як для чалавека, які лічыць сябе беларусам.

— Гэта спосаб выйсці да беларускага асяродка. Вядома, раней на Падляшша прыязджала больш турыстаў з Беларусі. Зараз сітуацыя іншая, але ёсць шмат беларусаў, якія тут жывуць і працуюць. Ну і ёсць надзея, што гэта паслужыць лепшаму пазнанню рэгіёна: чалавек працуе, але трэба калісьці і адпачыць, пазнаёміцца з гісторыяй і культурай мясцовасці, дзе знаходзіцца. Таму і з’явілася ідэя.

Фота: Ігар Палынскі / MOST

Славамір Назарук адзначыў, што ў будучыні, у залежнасці ад сітуацыі і магчымасцей, будуць імкнуцца працягваць знаёміць беларусаў з Падляшшам на нацыянальнай мове.

Буклеты распаўсюджваюцца бясплатна. Вы можаце знайсці іх, у тым ліку, на сядзібе MOST у MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44).
Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

цягнік

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў

MOST
2 кастрычніка 2026, 19:35

Ужо каля чатырох гадоў беларуская этнапедагагіня Марына Струнеўская жыве ў Вільні, а яе муж Вячаслаў — у польскім Рыбніку. Амаль увесь гэты час ён чакаў рашэння па карце...

Клара

«На клетках дочери протестируют 5 тысяч препаратов». Семья беларуса создала в Варшаве фонд, чтобы изучить редкую генетическую болезнь

MOST
2 кастрычніка 2026, 14:40

Когда Клара родилась, ее состояние не вызывало опасений. Врачи поставили ей максимальные десять баллов по шкале Апгар. Но очень быстро выяснилось, что девочка вялая и слабая. Первый месяц...

АЗС

Поляк сравнил уровень жизни в Польше и Беларуси по цене топлива. Под его постом спорят сотни человек

MOST
1 кастрычніка 2026, 18:05

Пользователь Facebook Матеуш сравнил покупательскую способность жителей Польши и Беларуси по цене автотоплива и пришел к выводу, что она почти одинаковая. Расчеты, для которых он использовал искусственный интеллект,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты