Пятніца, 30 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Сяргей Башлыкевіч з Leibonik: «Тэмпература на нашых канцэртах аднолькава высокая»

Раман Ганчарэнка Раман Ганчарэнка
20 верасня 2022, 10:12
Гісторыі
A A
Leibonik

Фота: архіў гурта LEIBONIK

Зусім хутка — у суботу, 24 верасня — Сяргей Башлыкевіч і гурт Leibonik дадуць канцэрт у Беластоку. Мы пагутарылі з музыкам і шоўмэнам пра Беларусь і чужыну, творчасць у часы п*дзеца ды чаканні ад канцэрту ў сэрцы Падляшша.

З сярэдзіны мінулай зімы лідар беларускага гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч жыве ў Амстэрдаме. Прызнаецца, што зарабляе зусім не музыкай — працуе ў ІТ-кампаніі ў сферы вандровак. Ці надоўга — не ведае. Але ўдакладняе: «Веру, што з’ехаў не канчаткова».

«Паразмаўляем, парэфлексуем і абавязкова патанчым»

— Што зараз з музычнымі планамі, мо праанансуеш новыя праекты-прэм’еры?

— Пакуль складана будаваць нейкія музычныя планы. З аднаго боку, вельмі шмат напрацовак, якія чакаюць запісу. З іншага боку — хочацца і нечага новага. Адзіны і асноўны план пакуль — адыграць у найлепшым выглядзе бліжэйшыя канцэрты з Leibonik.

— Дзе месца музыкі сярод навакольнага п*дзеца? Як нешта ствараць і як слухаць самому? Ці можа музыка «ратаваць»?

— Месца для музыкі ёсць заўсёды, як бы ні было навокал. Так, пляцоўкі для канцэртаў могуць зачыняцца, але пісаць і слухаць людзі не перастануць. Часам, пад ціскам навін, не хочацца ні таго, ні іншага… Гэта натуральна і нічога з гэтым, мо, і не трэба рабіць. Хіба даць сабе адпачыць эмацыйна. А часам, наадварот так цісне, што немагчыма не пісаць і немагчыма не слухаць — і ў такія хвіліны музыка ратуе.

— Што зараз з канцэртамі Leibonik (дзе цябе чакаць, а дзе — пакуль не)?

— Пакуль у планах — толькі ўжо анансаваны восеньскі міні-тур па Літве і Польшчы. Далей нічога не плануем, але адкрытыя да запрашэнняў. Як мінімум, час ад часу буду з’яўляцца з акустычнымі сэтамі ў розных новых для сябе гарадах. Пра ўжо наведаныя таксама пастараюся не забывацца.

— Зусім хутка канцэрт у Беластоку. Чаго чакаць?

— У першую чаргу чакаць усе залатыя хіты гурта Leibonik, нават калі вы з імі і не знаёмыя. Зайграем праграму на аснове альбома «Жакі», паразмаўляем пра жыццё, парэфлексуем і абавязкова патанчым!

«Тэмпература на канцэртах аднолькава высокая»

— Маеш нейкія асацыяцыі з Беластокам? Месцы, куды тут хочаш схадзіць? Людзі, з якімі плануеш пабачыцца?

— Беласток для мяне — гэта ў першую чаргу незабыўны досвед «Бардаўскай восені» на сцэне опернага тэатра ды залатыя людзі, з якімі я пазнаёміўся падчас тых «бардаўскіх» фэстаў. І гэтым разам спадзяюся на сустрэчу з імі, з усімі беластоцкімі беларусамі, якія не забываюцца на свае культурныя карані. А таксама — са сваімі гродзенскімі сябрамі, якіх лёс апошнімі двума гадамі закінуў праз мяжу.

— Слухач Leibonik у эміграцыі і на радзіме — ёсць розніца? У чым?

— Згодна са статыстыкай, на радзіме наш слухач часцей слухае Яндэкс.Музыку, а за мяжой — Spotify. У астатнім складана адрозніць: тэмпература на канцэртах, па нашым досведзе, аднолькава высокая.

— Пытанне, якое 100% задавалі мільён разоў, але: што такое Leibonik? 🙂

— Адказ давайце пакінем для канцоўкі канцэрта — абавязкова адкажам на гэтае пытанне суботнім вечарам у беластоцкай тэатральнай кавярні LALKI.

Калі і дзе канцэрт Leibonik у Беластоку

Калі: субота, 24 верасня, а 20:00.
Дзе: Кавярні «Lalki» у Беластоку (Kalinowskiego 1).
Квіткі: 60 злотых — у перадпродажы ([email protected]); 70 злотых — перад канцэртам. У кошт квіткоў уваходзіць піва/торт/кава (адна порцыя). А таксама два квіткі MOST неўзабаве разыграе ў Instagram — падпішыцеся, каб не прапусціць!

Іншыя канцэрты Leibonik у туры

• 23/09 Вільня / BAR PAHONIA, 19:00
• 25/09 Гданьск / PASZCZA LWA 19:00
• 29/09 Познань / CK Nowe Amore, 19:00
• 30/09 Варшава / BarBazaar, 19:00
• 01/10 Кракаў / Chicago Bar, 19:00
• 02/10 Лодзь / KIJ, 18:00

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

Revolut BLIK

У беларуса один ВНЖ в Польше скоро закончится, а нового еще нет. Он пытается избежать блокировки счета на Revolut

MOST
29 студзеня 2026, 11:17

Британско-литовский онлайн-банк Revolut предложил решение для беларусов, у которых истек предыдущий ВНЖ в странах ЕС, а новый они только ждут. Чтобы избежать блокировки счета, они могут предоставить документ,...

намет

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула

MOST
28 студзеня 2026, 15:45

Яўген Гуцалаў выйшаў з Вены, калі там было 23 градусы цяпла, а працягваў падарожжа пры мінус трох. За 54 дні ён пешшу пераадолеўшы 2500 кіламетраў і прайшоў праз...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты