Аўторак, 14 красавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны

MOST MOST
18 сакавіка 2026, 19:39
Гісторыі
A A
беларусский паспорт

Сяржук Доўгушаў са знойдзеным пашпартам. Фота з яго Facebook

Беларускі музыка, этнограф і арт-менеджар Сяржук Доўгушаў згубіў у Варшаве пашпарт. Кінуўся шукаць — і знайшоў. Але не свой, а жанчыны-беларускі. Неўзабаве яна паведаміла Сержуку, што знайшла ягоны дакумент. Неверагоднай гісторыяй музыка падзяліўся ў Facebook і расказаў падрабязнасці MOST.

Пра страту пашпарта Доўгушаў паведаміў 16 сакавіка. Ён атрымліваў новую карту віду на жыхарства ва Упраўленні па справах замежнікаў у Варшаве. А адтуль паехаў па справах у адміністрацыю варшаўскага раёна Бялаленка. Там і заўважыў, што неяк згубіў беларускі пашпарт. Абшукаў усю машыну, перарыў кішэні — дарэмна. Вырашыў вярнуцца ва Упраўленне па справах замежнікаў у Варшаве.

«Быў там ужо некалькі разоў, усё абшукаў — няма. Крыўдна, яшчэ год дзейнічаў. Не ведаю, што і рабіць, у пятніцу трэба ехаць з выступамі ў Літву», — паскардзіўся ён.

Паступова музыка стаў усведамляць, што гастролі, верагодна, прыйдзецца адмяніць.

«Безнадзейна. Развітваюся з мінулым, адкрываю новы партал з будучым атрыманнем еўрапейскага пашпарта», — пісаў ён у адказ на пытанне пра дакумент.

«Такі мой квэст: трэба знайсці тры згубленыя беларускія пашпарты ў Варшаве, тады мой вернецца»

17 сакавіка Доўгушаў зноў паехаў у раённую адміністрацыю. Пакуль чакаў дакументы, пачуў, што ў дзяржоргане знойдзены нейкі пашпарт. Ужо вырашыў, што ягоны. Але не пашанцавала: пашпарт, хоць і быў беларускі, належаў жанчыне.

Тады беларус вырашыў дапамагчы суайчынніцы — напісаў пост у буйную групу ў Facebook «Беларусы ў Варшаве». Жанчына адгукнулася. Высветлілася, што і для яе страта пашпарта магла апынуцца вялікімі турботамі: яна мусіла ляцець у Люксембург.

«Мабыць, гэта такі мой квэст: трэба знайсці тры згубленыя беларускія пашпарты ў Варшаве, тады мой вернецца», — пажартаваў ён. Але квэст лёсу аказаўся крыху лягчэйшым.

У той самы дзень жанчына забраць пашпарт на дала рады, прыехала 18 сакавіка. І знайшла ў адміністрацыі не толькі свой пашпарт, але і Доўгушава. Каму тэлефанаваць, яна ўжо ведала.

Цяпер музыка прызнае, што атрымаў урок. І хоць дапамагаць з пошукамі трох пашпартоў не спатрэбілася, суразмоўца кажа, што цяпер будзе рабіць добрыя справы.

«Сачыце за дакументамі, ніколі не губляйце пашпарты. Асабліва беларускія», — раіць ён, маючы на ўвазе, што для многіх беларусаў атрыманне новага пашпарта зараз немагчымае.

Вы можете обсудить этот материал в нашем Telegram-канале. Если вы не в Беларуси, переходите и подписывайтесь.

Тэгі: АртыкулыГалоўнаеПашпарт

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ліст

«З тым жа поспехам маглі даслаць на Марс». Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас

MOST
14 красавіка 2026, 13:50

Падатковая інспекцыя аднаго з раёнаў Варшавы даслала Валянціну (імя змененае) ліст на мінскі адрас. З палітычных прычын беларус жыве ў Польшчы, не вяртаецца на радзіму і лічыць, што...

перевод пенсии в Польшу

«Приходит 180 евро, из них 30 забирают». Беларуска перевела пенсию в Польшу и не жалеет

MOST
13 красавіка 2026, 18:44

Маргарита получает беларусскую пенсию на карту польского банка. Правда, из 180 евро теряется примерно 30. Но зато отпала необходимость составлять доверенности на проведение операций в Беларуси и волноваться...

Влодава

«Было дело, дроны тут летали». Съездили во Влодаву — польский город у границ с Беларусью и Украиной

MOST
13 красавіка 2026, 15:36

Влодава — город на самом стыке Польши, Беларуси и Украины. Беларусский агрогородок Томашовка — сразу за Бугом, до Украины — примерно 6 километров. Столетие назад здесь соседствовали евреи,...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты