Пятніца, 5 снежня 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

«Усё трымалася на маёй ініцыятыве, на маім сэрцы». Чаму закрылася крама беларускай сімволікі ў Беластоку

MOST MOST
22 верасня 2022, 10:27
Гісторыі
A A
крама

Людміла Жданко. Фота: Наста Уткіна / MOST

Крама беларускай сімволікі зачынілася ў Беластоку ў пачатку верасня. Яна адпрацавала амаль год. Сярод тавараў былі беларускія і ўкраінскія сцягі, сувеніры, байкі і майкі з нацыянальнымі беларускімі сімваламі і многае іншае. Яе стваральніца Людміла Жданко расказала MOST, як у яе з’явілася ідэя афлайн-крамы і чаму бізнес прыйшлося прыпыніць.

«Справы ішлі кепска»

Людміла Жданко пераехала ў Беласток яшчэ да падзей 2020 года. Аднак рэпрэсіі зачапілі яе сям’ю: сына затрымалі і збілі сілавікі падчас пратэсных акцый. У Беластоку ў лістападзе 2021 года Людміла адчыніла краму беларускай сімволікі. Па яе словах, ідэя прыйшла спантанна. Жанчыне захацелася адкрыць тое, чаго яшчэ не было, але ўсе шукалі.

— Я рабіла месца, куды могуць прыйсці беларусы, папіць кавы, паразмаўляць. Людзі маглі знайсці штосьці і для сябе.

Людміла падкрэслівае, што ад пачатку бізнес ішоў не вельмі добра.

— Справы ішлі кепска. Усё трымалася на маёй ініцыятыве, на маім сэрцы. Гэта не быў столькі бізнес, гэта быў занятак для душы, — дзеліцца ўладальніца крамы.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў краме беларускай сімволікі з’явіліся тавары і з украінскай сімволікай, сцягі. Вайна паўплывала і на бізнес, і асабіста на Людмілу. Акупацыю ў Бучы перажыў ейны бацька, а сама жанчына актыўна ўключылася ў валанцёрства.

— У апошні час людзі пакупалі, у асноўным, сцягі і налепкі на аўтамабільныя нумары. Налепка каштуе два злотых, а вы разумееце, што пратрымаць бізнес на гэтым немагчыма. Крама стала хіба музеем, куды прыходзяць паглядзець, але не набываць.

Людміла ўспамінае, што за амаль год працы крамы шмат што перажыла: «У нас скралі тры сцягі, скралі нават банер». Вясной і летам пачаліся праблемы з бухгалтарам, яна паўгода не вяла дакументацыю.

Тым не менш, Людміла лічыць, што закрыццё крамы — цалкам яе віна.

— Я не вінавачу людзей, якія не прыходзілі, ці Польшчу, таму што ў мяне не атрымалася. Калі што, то ў мяне яшчэ застаўся тавар, ён чакае пакупнікоў.

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST

Парады для тых, хто хоча адкрыць бізнес

Галоўнае, што заўважае Людміла, — не рабіць усё аднаму. Па яе словах, можна спрабаваць, але яна на ўласным досведзе сцвярджае, што гэта амаль што немагчыма.

— Калі хочацца зрабіць бізнес хутка і добра, то калі ласка — для гэтага ёсць спецыяльныя людзі. Лепш заплаціць гэтыя 500, 800, 1 000 злотых, чым марнаваць час. Час — гэта грошы, але яго не вярнуць. Адкрыць фірму — тры дні, закрыць — тыдзень.

Чым адрозніваецца бізнес у Польшчы і Беларусі? Людміла мяркуе, што ў Беларусі складана рабіць бізнес таму, што ў людзей проста няма грошаў на звычайныя прадукты. Таксама жанчына адзначае, што сістэма падаткаў у Польшчы празрыстая:

— Перад адкрыццём бізнесу, фірмы, ты можаш усё падлічыць на год наперад. Ты будзеш ведаць, колькі табе трэба грошаў аддаць. Ты можаш выбраць, што табе канкрэтна трэба адчыняць.

Чым Людміла займаецца цяпер

Людміла Жданко паставіла бізнес на паўзу. Яна расказвае, што ў яе ўжо ёсць планы на будучыню: адкрыццё філіяла ўкраінскага фонду ў Беластоку. Валанцёрства ад пачатку вайны Расіі супраць Украіны забрала шмат часу, і яна хацела б працягваць сваю працу па дапамозе людзям.

— Я магу дапамагаць: аднаму, двум, траім. І ім стане лепш. Мы цяпер сядзім і размаўляем, а ў бабці з Мікалаева няма вады і ежы. Мне цяжка пра гэта думаць. Мне трэба сябе камусьці аддаваць, камусьці дапамагаць.

Тэгі: Інтэрв'ю

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

кинолог

«На всех старых фотографиях я с собаками». Беларус переехал в Польшу и исполнил мечту детства — стал кинологом

MOST
4 снежня 2025, 17:43

Еще в детстве Сергей Величко был уверен: он станет кинологом. Но жизнь распорядилась иначе — годы работы в других сферах отложили мечту на потом. Только вынужденная эмиграция в...

работа таксистом в Польше

В такси Bolt в Варшаве теперь можно выбрать водителя, который знает польский. Что об этом думают таксисты-иммигранты?

MOST
4 снежня 2025, 14:06

С 1 декабря сервис такси Bolt ввел в Польше новую услугу — выбор машины, за рулем которой будет гражданин этой страны или иностранец со знанием польского языка не...

похоронить домашнее животное в Польше

Что делать, если домашнее животное умирает в Польше? Беларуска поделилась грустным, но полезным опытом

MOST
3 снежня 2025, 17:12

Чихуахуа Зарик прожил 16 лет — это немало для маленькой собаки. Но для Татьяны, которая сейчас живет в Варшаве, смерть все равно была ударом. Женщина признается, что для...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты