Пятніца, 30 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як стварыць выдавецкае асяроддзе, якое ўзнясе аўтараў. У Беластоку выступіў пісьменнік і выдавец Алесь Аркуш

Зоя Хруцкая Зоя Хруцкая
28 верасня 2022, 15:53
Гісторыі
A A
Аркуш

Алесь Аркуш. Фота: Наста Уткіна / MOST

Беларускі пісьменнік і выдавец Алесь Аркуш падзяліўся з беларусамі Беластока сваёй гісторыяй у справе выпуску літаратуры і даў падказкі, чаму ў яго разам з паплечнікамі атрымалася стварыць такую моцную пісьменніцкую супольнасць. Сустрэчу арганізавалі MOST медыя і фонд  «Okno na Wschód».

Выступоўца адзначыў, што 80-90-я гады былі найбольш дэмакратычнымі за ўсю гісторыю Беларусі. Але каб стаць пісьменнікам, трэба было прайсці праз уяўную браму — выдавецтва «Мастацкая літаратура». Калі там надрукавалі, то ўжо толькі пасля гэтага аўтар мог сапраўды лічыцца пісьменнікам.

Аркуш пачаў пісаць па-беларуску ад 1985 года. Праз запрашэнне Анатоля Сыса трапіў у літаратурнае аб’яднанне. Яго ўдзельнікі збіраліся, чыталі адзін аднаму творы і абмяркоўвалі іх. Але самая гарачая дыскусія ўзнікла на тэму таго, як аб’яднанне назваць. Вырашылі літаратары параіцца наконт назвы «Тутэйшыя» са старэйшым пісьменнікам, Нілам Гілевічам. Той назву не ўхваліў, бо Янка Купала ў сваім творы так называў «недабеларусаў». Але маладыя аўтары вырашылі ўсё роўна ўзяць гэтую назву наўмысна і насіць яе, пакуль Беларусь не стане незалежнай.

Гэтае аб’яднанне было андэграўндным, і, па меркаванні выступоўцы, варта было і заставацца ў такім фармаце. Але Аркуш пераехаў на Полаччыну, дзе тады сабралася столькі яркіх пісьменнік, як ні ў якім іншым правінцыйным горадзе. І ў Полацку, і ў Наваполацку былі друкарні. Менавіта Аркуш выдаў у 1991 годзе першую кнігу другой паловы ХХ стагоддзя пасля таго, як ліквідавалі Галоўліт.

Алесь Аркуш. Фота: Наста Уткіна / MOST

У 1993 годзе пісьменнікі стварылі Таварыства Вольных Літаратараў, і гэта стала першай альтэрнатыўнай пісьменніцкай арганізацыяй. Таварыства зарэгістравалі, завялі банкаўскі рахунак, заснавалі альманах «Калоссе», выдавецкую суполку «Полацкае ляда» — зрабілі ўсё, каб існаваць незалежна ад іншых арганізацый, стварыць усю патрэбную інфраструктуру. А так як арганізацыя была зарэгістраванай, мела пячатку і рахунак, то маглі атрымліваць фінансаванне.

Адным з яскравых аўтараў, з кім супрацоўнічаў Аркуш, быў гродзенец Юры Гумянюк, які загінуў у 43 гады. Менавіта ён вярстаў «Калоссе» на камп’ютарах легендарнай газеты «Пагоня».

Адам Мальдзіс, пазнаёміўшыся з дзейнасцю таварыства, пракаментаваў, што арганізацыя нагадвае яму літаратурнае жыццё ў міжваеннай Польшчы. Бо гэтак жа вакол часопіса гуртуюцца аўтары, і што гэта прафесару было вельмі сімпатычна. Менавіта Мальдзіс прызнаў удзельнікаў таварыства пісьменнікамі, бо ўключыў іх у слоўнік. Упершыню ў Беларусі пісьменнікамі назвалі не тых, хто запісаны ў адпаведным саюзе, а тых, хто піша і выдае творы.

Пасля ў Беларусі паўстаў шэраг выдавецтваў, і кожнае з іх займела свой твар. Цяпер жа многія з беларускіх выдаўцоў жывуць у Польшчы і працягваюць працу.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

ВНЖ в Белостоке

«В день звоню около 40 раз». Беларусы рассказали, как пытаются ускорить получение ВНЖ в Белостоке

MOST
30 студзеня 2026, 20:36

В Белостоке резко увеличились сроки рассмотрения дел о видах на жительство для иностранцев. Беларусы, чьи дела рассматриваются уже довольно давно, рассказали MOST, что предпринимают, чтобы легализоваться в Подляском...

путешествия по Азии

«Такая работа — ездить по красивым местам, вкусно кушать и снимать». Беларусы 15 лет кочуют по Азии и Европе — пока остановились в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 17:11

Свой образ жизни Дмитрий называет кочевым. С женой Анастасией они провели в эмиграции почти 15 лет, путешествуя по Азии и Европе. За это время у них родилась двойня,...

жилье в Польше

«Нам сказали удалить фото с детьми из соцсетей». Собрали истории беларусов, которые взяли ипотеку в Польше

MOST
30 студзеня 2026, 13:26

Около 8% всех ипотечных кредитов в Польше выдается иностранцам. Беларусы — одни из самых активных покупателей недвижимости в кредит. MOST спросил у тех, кому удалось получить ипотеку, какие...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты