Нядзеля, 18 студзеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Дыяспара Беластока збірае подпісы, каб арганізаваць урокі беларускай мовы для школьнікаў з Беларусі

MOST MOST
3 кастрычніка 2022, 14:32
Гісторыі
A A
беларускай мовы

Раздрукаваныя заявы ў падтрымку арганізацыі заняткаў беларускай мовы ў Беластоку знаходзяцца ў MediaPortBelarus па адрасе Sienkiewicza 44, справа ад уваходу. Фота: Наста Уткіна.

Ініцыятары пачалі кампанію 3 кастрычніка. Яе мэта — арганізаваць заняткі беларускай мовы ў польскіх школах.

Чаму ініцыятыва ўзнікла

Беларускую мову ў Беластоку з усіх школ цяпер выкладаюць толькі ў чацвёртай. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі.

Падчас апошняй хвалі эміграцыі ў Польшчы апынуліся многія беларусы, якія хацелі б забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовай. Але яны не маюць польскага грамадзянства, таму не могуць накіраваць дзяцей у беластоцкую школу №4 з магчымасцю вучыць беларускую мову.

— Але мы лічым, што ведаць родную мову, літаратуру, культуру — надзвычай важна, — адзначаюць ініцыятары. Таму і абвясцілі збор заяў да Дэпартамента адукацыі аб арганізацыі заняткаў беларускай мовай для дзяцей прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Як падтрымаць

Калі вы хочаце далучыцца да кампаніі, калі ласка, запоўніце заяву і прынясіце ў MediaPortBelarus у Беластоку па адрасе: Sienkiewicza 44. Можаце падпісаць заяву адразу на месцы — раздрукаваныя формы чакаюць вас у MediaPortBelarus.

Пасля ініцыятары занясуць заявы ў Дэпартамент адукацыі.

Заявы збіраюць ад 3 да 24 кастрычніка. MediaPortBelarus працуе ад 9 да 18 гадзін у працоўныя дні.

Пасля таго, як дыяспара атрымае адказ ад Дэпартамента, ініцыятары арганізуюць сустрэчу, на якой абмяркуюць наступныя крокі.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

прыбірае снег

«Я — як супервумен». Правялі дзень з беларускай, якая ў Польшчы прыбірае снег у дварах

MOST
16 студзеня 2026, 18:43

Студзеньскае надвор’е дадало клопатаў Валерыі. Беларуска жыве ў Беластоку і працуе прыбіральшчыцай, а зараз яшчэ і расчышчае сцежкі каля пад’ездаў. Журналістка MOST правяла з ёй працоўны дзень і...

купить квратиру в Польше

«Нужно было убедить, что именно мне нужно жилье». Беларуска выиграла конкурс на муниципальную квартиру в Варшаве

Хрысціна Гараніна
16 студзеня 2026, 13:43

За квартиру в Варшаве Елизавета платит всего 1200 злотых в месяц — это уже с коммунальными услугами и интернетом. Договор аренды бессрочный. Муниципальное жилье беларуска, которой пришлось эмигрировать...

экскурсіі па Варшаве

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове

MOST
15 студзеня 2026, 17:56

Калі ў Варшаве пачынаецца экскурсія на беларускай мове, не ўсе адразу здагадваюцца, што гід — паляк. Альбэрт Ежы Вежбiцкi праводзіць гарадскія туры для беларусаў з 2022 года —...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты