Чацвер, 12 сакавіка 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Навіны

Мядзведзікаў у Беластоку можа быць больш. Беларус збірае галасы, каб выйграць у гарадскім конкурсе

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
4 кастрычніка 2022, 14:52
Навіны
A A
мядзведзікі ў Беластоку

Лукаш Леанюк. Фота: Наста Уткіна / MOST

Беларус Лукаш Леанюк абвясціў, што яго праект з мядзведзікамі ў чарговы раз удзельнічае ў гарадскім конкурсе. Калі ён выйграе, то атрымае фінансаванне з гарадскога бюджэту Беластока на яшчэ восем скульптур.

Першыя восем мядзведзікаў з’явіліся ў Беластоку ў 2021 годзе дзякуючы Лукашу Леанюку — прадстаўніку беларускай меншасці на Падляшшы. Праект увасобіў мастак Даміян Куцаба з Кракава. Кожны мядзведзік мае імя, звязанае з месцам, дзе ўсталяваны. MOST рабіў інтэрв’ю з Лукашам і расказваў пра ідэю стварэння скульптур у Беластоку.

Увасобіць задуму ў жыццё Лукаш Леанюк змог дзякуючы беластоцкаму бюджэту грамадзянскага ўдзелу. Гэта спецыяльная частка бюджэта горада, якую можна накіроўваць на розныя праекты, якія палічаць важнымі жыхары. Любы ахвотны можа падаць заяўку, а камісія абірае пераможцаў. Горад дае на гэта фінансаванне.

— У першым конкурсе, які праходзіў у 2018 годзе, мы хацелі, каб у Беластоку было 15 такіх мішак, але рэалізацыя праекта з тым самым бюджэтам была толькі ў 2021. То, вядома, што цэны пайшлі ўгару. Таму можна было рэалізаваць на тыя грошы толькі восем фігурак.

Скульптуры мядзведзікаў ужо паспелі стаць адным з любімых месцаў для сэлфі ў Беластоку. Мядзведзіка Урсідо хтосьці ўпрыгожыў вязаным шалікам і шапкай. Фота: MOST

Цяпер Лукаш удзельнічае ў новым конкурсе з новымі васьмю мядзведзікамі, якіх не паспелі зрабіць у 2021 годзе. Калі беларус выйграе, то атрымае бюджэт у размеры 135 000 злотых на рэалізацыю праекта.

— Сёлета мы вырашылі дадаць яшчэ адну скульптуру, і ў выніку ў Беластоку можа быць 16 мішак, калі людзі за гэты праект прагаласуюць. Мы хочам закончыць пачатае ў 2018 годзе. Цікавасць да скульптур ёсць. Але праект не закончаны. Пакуль няма і зацікаўленасці з боку горада, каб яны ўзялі гэтых мядзведзікаў за свой брэнд.

Як прагаласаваць?

У конкурсе можа прыняць удзел любы жыхар Беластока. Прагаласаваць можна ад 3 да 17 кастрычніка. Жыхары змогуць галасаваць традыцыйна (папяровы варыянт) і ў электронным выглядзе. Кожны зможа выбраць чатыры праекты і прагаласаваць толькі адзін раз.

Новыя скульптуры Лукаша на гарадскім конкурсе.

Мядзведзікі — сімвал Падляшша?

Лукаш тлумачыць, чаму загарэўся, каб на вуліцах з’явіліся менавіта мішкі:

— У Польшчы ёсць легенда, такі кпін — на Падляшшы, у Беластоку і іншых месцах Беласточчыны, так холадна, што тут ужо белыя мядзведзі ходзяць па вуліцах і ядуць людзей. Мне хацелася візуалізаваць гэты стэрэатып, каб беластаччане пасмяяліся з сябе. Калі чалавек сам з сябе смяецца, то іншым ужо смяяцца не хочацца. У гэтым ёсць крыху тэрапеўтычнага сэнсу, каб падбадзёрыць жыхароў, што мы супер: «Белыя мядзведзі? Ну окей, то маем белых мядзведзяў!».

Чытачы MOST збіраюць мядзедзікаў

У канцы чэрвеня 2022 года рэдакцыя MOST прапанавала чытачам пагуляць па Беластоку і адшукаць усе восем скульптур мядзведзікаў. Ганна Зубрыцкая была першай, хто сабраў міні-мядзведзікаў у розных месцах Беластока. Ад нашай рэдакцыі беларуска атрымала падарунак — кнігу Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенскіх старажылаў.

Восем мядзведзікаў Беластока

1. Мішка Блюзмэн / Miś Bluesman

2. Мішка Гетманова / Miś Hetmanowa

3. Мішка Урсідо / Miś Ursido

4. Мішка, які штурхае мячык / Miś z Kulą

5. Мішка Студэнт / Miś Student

6. Мішка святы Мікалай / Miś św. Mikołaj

7. Мішка Гетман / Miś Hetman

8. Мішка Акцёр / Miś Aktor

Тэгі: Польшча

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

забор на границе

Польша начинает строить второй забор вдоль границы с Беларусью

MOST
11 сакавіка 2026, 10:42

Вдоль польско-беларусской границы в Подляском воеводстве построят второе ограждение. Пограничники рассчитывают, что с ним нарушителям будет еще труднее нелегально пересечь границу. Работы начнутся в ближайшие дни, сообщает RMF...

карта поляка

Только три группы заявителей теперь смогут записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске

MOST
11 сакавіка 2026, 09:51

Записаться на замену карт поляка в консульстве Польши в Минске смогут только некоторые категории лиц: меняющие документ при наступлении совершеннолетия, лица старше 65 лет, а также находящиеся в...

депортация из Польши

У Польши возникают проблемы с депортацией криминальных авторитетов в Беларусь, Россию и Грузию

MOST
10 сакавіка 2026, 19:15

За последний год Польша задержала пятерых криминальных авторитетов с постсоветского пространства: четверых грузин и гражданина Беларуси. В таких случаях с депортацией возникают проблемы: страны их гражданства не спешат...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты