Аўторак, 8 верасня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Як 93 гады таму ў Гродне адкрылі бюст Элізы Ажэшкі — пісьменніцы, якая яднае беларусаў і палякаў

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
20 кастрычніка 2022, 14:22
Гісторыі
A A
Ажэшка

Адкрыццё помніка Элізе Ажэшцы ў 1929 годзе. Фота: nac.gov.pl

Самы стары гарадскі помнік у Гродне ўрачыста адкрылі 93 гады таму — 20 кастрычніка 1929 года. Дзякуючы гараджанам ён захаваўся і працягвае стаяць на адной з цэнтральных вуліц Гродна, хоць і не там, дзе быў першапачаткова. MOST расказвае гісторыю помніка і тое, як яго пераносілі. 

Паставіць помнік Ажэшцы ў Гродне спрабавалі адразу пасля смерці пісьменніцы ў 1910 годзе, але тады царскія ўлады не далі на гэта дазвол. Да ідэі ўвекавечыць Ажэшку гараджане вярнуліся толькі пасля Першай сусветнай вайны. У пачатку 1920-х гадоў пачаўся збор грошай на помнік пісьменніцы, а ў 1923 годзе быў аб’яўлены конкурс. Перамог праект скульптара Рамуальда Зэрыха. Але ўсталяваць помнік у Гродне ўдалося толькі ў 1929 годзе. Яго ўрачыста адкрылі 93 гады таму, 20 кастрычніка 1929-га.

Вось фотаздымкі з адкрыцця помніка, якія знайшліся ў польскім Нацыянальным лічбавым архіве.

Адкрыццё помніка ў 1929 годзе. Фота: nac.gov.pl
Адкрыццё помніка ў 1929 годзе. Фота: nac.gov.pl
Адкрыццё помніка ў 1929 годзе. Фота: nac.gov.pl
Адкрыццё помніка ў 1929 годзе. Фота: nac.gov.pl

Гэта было вялікае свята для Гродна. На адкрыццё прыйшлі тысячы гродзенцаў: палякі, яўрэі, беларусы і іншыя. Былі і спецыяльныя госці: ваявода Караль Кірст, маршалак польскага сената Юльян Шыманскі, гродзенскі стараста Зыгмунт Рабачкевіч, віленскі ваявода Зыгмунт Бячковіч, пісьменнікі Юльян Тувім, Антоні Фердынанд Асяндоўскі і Зоф’я Налкоўска.

Урачыстасці ў гонар адкрыцця помніка пачаліся ў 11 гадзін з імшы ў Фарным касцёле, а 13:30 яны перамясціліся да тэатра. Спецыяльна ў дзень адкрыцця помніка ў тэатры быў пастаўлены спектакль па матывах рамана пісьменніцы «Над Нёманам». Позна ўвечары ў Каралеўскім замку адбыўся банкет.

Адкрыццё помніка ў 1929 годзе. Фота: nac.gov.pl
Адкрыццё помніка ў 1929 годзе. Фота: nac.gov.pl

Помнік Ажэшцы прастаяў каля тэатра 10 гадоў, пакуль у Гродна не ўвайшлі савецкія вайскоўцы. У 1939 годзе камуністы перайменавалі вуліцу Ажэшкі ў Ленінскую і спачатку хацелі прыбраць помнік польскай пісьменніцы з гарадскога парка. Але на лёс бюста паўплывала цэнтральная маскоўская газета «Правда», якая крытыкавала змену назвы вуліцы Ажэшкі ў Гродне. Камуністы падкрэслівалі яе сацыялістычныя погляды, паказваючы, што яна была папярэднікам камуністычных ідэй. Так помнік Ажэшцы застаўся каля тэатра да 1941 года. А пасля вайны вярнулася і назва вуліцы Ажэшкі.

Помнік у 1930-я гг. Фота: nac.gov.pl

Падчас нямецкай акупацыі помнік пісьменніцы новая ўлада загадала прыбраць. Па адной з версій, яго схавалі жыхары Гродна на каталіцкіх могілках, па іншай — выкінулі ў раку Гараднічанку.

Помнік пасля рэканструкцыі вярнулі ў 1949 годзе па рашэнні гарадскога Савета. Архітэктар Кліменка асабіста прасачыў, каб помнік адпавядаў разбуранаму арыгіналу. Аднак ён быў устаноўлены ў іншым месцы — на скрыжаванні вуліц Ажэшкі і Тэлеграфнай. На бакавых частках пастамента былі ўсталяваныя вазы для высадкі кветак, якія дэмантавалі ў пачатку XXI стагоддзя.

Помнік Элізе Ажэшцы на скрыжаванні вуліц Ажэшкі і Тэлеграфнай, 1950-я гг.

На мяжы 1960-х і 1970-х гадоў помнік Элізе Ажэшцы стаў месцам сустрэчы гродзенскіх хіпі. Тады яго называлі «каменнай матуляй».

Сёння помнік Ажэшцы разам з домам-музеем пісьменніцы — адна з самых папулярных турыстычных кропак Гродна.

Помнік Элізе Ажэшцы, кастрычнік 2019 г.

Хто такая Эліза Ажэшка

Эліза Ажэшка — пісьменніца, публіцыстка, грамадская дзяячка. У 1905 годзе вылучалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, але тады яе атрымаў Генрык Сянкевіч. У 1906 годзе ў гонар 40-годдзя яе літаратурнай дзейнасці быў выпушчаны памятны медаль

«Май сэрца як мага больш чыстае і аддавай як мага больш паслуг зямлі і людзям» — такі быў адзін з жыццёвых дэвізаў Ажэшкі. У памяці гродзенцаў Эліза Ажэшка засталася не толькі як пісьменніца, але і як мецэнатка, якая дапамагала людзям у нядолі. Калі ў Гродне ў 1885 годзе здарыўся страшэнны пажар і агонь знішчыў большую частку горада, пісьменніца ўзначаліла гарадскі камітэт па зборы сродкаў для дапамогі пагарэльцам. У 1910 годзе, калі Ажэшка памерла, тысячы гараджан выйшлі на вуліцы Гродна, каб правесці яе ў апошні шлях. Пахаваная Эліза Ажэшка ў Гродне на Фарных могілках.

Тэгі: ГалоўнаеГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кавалерийский рынок

«Если хорошо спрячете, то провезете». Как и что покупают и продают беларусы на польском рынке недалеко от границы

MOST
8 верасня 2026, 10:41

Пожилой поляк бегает по парковке в поисках беларусских сигарет. В обменнике меняют доллары чуть выгоднее, если сдать сразу тысячу. А продавец в магазинчике бытовой химии учит, как незаметно...

митинг в Гданьске

«Я в заложниках у польской бюрократии». Более 200 человек протестовали в Гданьске против долгой легализации

MOST
8 верасня 2026, 08:02

Более 200 человек собрались 7 сентября в Гданьске перед зданием Поморского воеводского ужонда, чтобы выступить против  чрезмерно долгой легализации иностранцев. Акцию организовал беларус Валентин Кареев. Недалеко от согласованной...

автобусы

«Еще одна мафия». Как брестские таксисты зарабатывают на очередях на беларусско-польской границе

MOST
7 верасня 2026, 16:26

Тимофей обычно пересекает границу с Польшей на машине, но в этот раз ему пришлось ехать автобусом через Брест. Уже на границе к нему подошел таксист и предложил довезти...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты