Субота, 14 лістапада 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Апошні дзень! Паспейце падпісацца, каб дзеці маглі вывучаць беларускую мову ў школах Беластока

MOST MOST
31 кастрычніка 2022, 11:08
Гісторыі
A A
беларускую мову

Фота: MOST

Амаль за месяц збору подпісаў, каб арганізаваць заняткі беларускай мовы ў школах Беластока, беларусам удалося сабраць больш за 30 заявак. Сёння апошні дзень, калі беларусы могуць паставіць подпіс.

Мэта кампаніі па збору подпісаў — арганізаваць заняткі беларускай мовы ў польскіх школах. Беларускую мову ў Беластоку з усіх школ цяпер выкладаюць толькі ў чацвёртай. Прычым вывучаць яе могуць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці — тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі. Тым часам у апошнюю хвалю эміграцыі ў Польшчы апынуліся беларусы, якія хацелі б забяспечыць дзяцей заняткамі беларускай мовай. Але яны не маюць польскага грамадзянства, таму не могуць накіраваць дзяцей у беластоцкую школу №4 з магчымасцю вучыць беларускую мову.

— Але мы лічым, што ведаць родную мову, літаратуру, культуру — надзвычай важна, — адзначаюць ініцыятары. Таму і абвясцілі збор заяў да Дэпартамента адукацыі аб арганізацыі заняткаў беларускай мовай для дзяцей прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Падпісаць зварот могуць бацькі, якія жывуць у Польшчы і маюць дзяцей школьнага або перадшкольнага ўзросту.

Як падтрымаць

Калі вы хочаце далучыцца да кампаніі, то сёння, 31 кастрычніка, — апошні дзень. Запоўніце заяву і прынясіце ў MediaPortBelarus у Беластоку па адрасе: Sienkiewicza 44. Можаце падпісаць заяву адразу на месцы — раздрукаваныя формы чакаюць вас у MediaPortBelarus. Сёння гэта можна зрабіць да 21:00 — у 19:30 тут пачнуцца другія заняткі сезона курсаў «Мова Нанова», гасцямі якіх стануць паэтка Наста Кудасава і музыкант Яўген Барышнікаў.

Пасля ініцыятары занясуць заявы ў Дэпартамент адукацыі.

«Беларускай мовай трэба карыстацца не толькі як факультатывам»

Праз збор подпісаў выказалася прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

«Дваццаць пяць (на 31 кастрычніка 2022 года больш за 30 — MOST) чалавек паставілі свае подпісы з жаданнем змяніць сітуацыю з навучаннем беларускай мовы на Беласточчыне. 25 з дзясяткаў тысяч беларусаў. Гэтая лічба — сімвал роспачы, шматгадовай русіфікацыі і занядбання мовы. Я разумею, як складана вучыць беларускай мове, асабліва дзяцей за мяжой. Гэта вялікі высілак. І нават болей — толькі заняткаў недастаткова. Трэба ёй карыстацца не толькі як факультатывам. Хачу вас запытаць параду: што трэба зрабіць, каб бацькі хацелі вучыць дзяцей роднай мове? Што канкрэтна іх можа заахвоціць сёння?» — напісала на сваёй старонцы ў Facebook Аліна Коўшык.

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

подача на ВНЖ в Варшаве

От прогноза погоды до поиска партнера для спорта. Беларус собрал полезные сервисы, созданные соотечественниками в Польше

Хрысціна Гараніна
13 лістапада 2026, 17:38

Подготовиться к экзамену по польскому, найти компанию для занятий спортом или даже оживить детский рисунок. Эти и другие сервисы создали беларусы, которые живут в Польше или их бизнесы...

магазин

«Приходила домой — и больше ничего не хотелось». Беларуска устроилась в польский магазин, где была единственной иностранкой в коллективе

Партнёрскі матэрыял
13 лістапада 2026, 15:01

Когда-то Ольга смеялась с коллегами: если начнут закрывать банковские отделения, им придется идти работать на кассы в «Евроопт». Тогда это была шутка: беларуска была уверена, что с ней...

пашпарт падарожніка па Польшчы

Беларус стварыў пашпарт падарожніка па Польшчы. Ім змогуць карыстацца і імігранты, і палякі

MOST
13 лістапада 2026, 13:56

Замак у Мальбарку, Мазурскія азёры і саляная шахта «Вялічка». Гэтыя і іншыя мясціны — відавочныя і менш вядомыя — беларус Жэня (ён выкарыстоўвае такую форму імені) сабраў у...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты