Аўторак, 9 чэрвеня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Мядзведзікаў будзе больш. Праект беларуса атрымае фінансаванне на новыя скульптуры ў Беластоку

Руслан Кулевіч Руслан Кулевіч
7 лістапада 2022, 13:57
Гісторыі
A A
мядзведзікаў

Фота: Юрась Дзяшук

Праект беларуса Лукаша Леанюка з фігуркамі мішак у цэнтры Беластока заняў чацвёртае месца ў гарадскім конкурсе. Гэта значыць, што ён атрымае фінансаванне на чарговыя скульптуры.

Першыя восем мядзведзікаў з’явіліся ў Беластоку ў 2021 годзе дзякуючы Лукашу Леанюку — прадстаўніку беларускай меншасці на Падляшшы. У 2017 годзе за праект беларуса прагаласавалі больш за 600 беластачан. У 2022-м яго праект атрымаў амаль сем тысяч галасоў. Кожны мядзведзік мае імя, звязанае з месцам, дзе ўсталяваны. MOST публікаваў інтэрв’ю з Лукашам і расказваў пра ідэю стварэння скульптур у Беластоку.

Як беларус Лукаш Леанюк прыдумаў скульптуры мядзведзікаў, якіх палюбілі ў Беластоку

Зоя Хруцкая
27 студзеня 2022, 17:03
Лукаш Леанюк

«Во якая неспадзяванка!» — усміхаецца пры сустрэчы Лукаш Леанюк і паказвае мядзведзіка, якога нехта апрануў у вязаны шалік і шапку....

Чытаць далейDetails

У жыхароў ёсць цікавасць да бюджэту грамадзянскага ўдзелу

У 2022 годзе на рэалізацыю праекта Лукаш атрымае 135 000 злотых з гарадскога бюджэту. У выніку ў Беластоку будзе 16 мішак — восем ужо ёсць. Увасобіць задуму ў жыццё Лукаш Леанюк змог дзякуючы беластоцкаму бюджэту грамадзянскага ўдзелу. Гэта спецыяльная частка бюджэту горада, якую можна накіроўваць на розныя праекты, якія палічаць важнымі жыхары. Любы ахвотны можа падаць заяўку, а камісія абірае пераможцаў. Горад дае на гэта фінансаванне.

У конкурсе агульнагарадскіх праектаў праект WidziMisie заняў 4 месца з больш чым 180 прапаноў.

— Цешуся, што будуць чарговыя восем фігурак у новых месцах Беластока. Я вельмі рады, што так многа людзей прагаласавалі, амаль 7 000 чалавек. Гэта ў дзесяць разоў больш, чым раней. Гэта вельмі файны вынік. Трэба адзначыць, што зараз больш людзей у Беластоку прымаюць удзел у конкурсе па бюджэту (усяго ў конкурсе галасавалі 80 000 жыхароў Беластока — MOST). Амаль кожны трэці жыхар прагаласаваў, і гэта кажа, што ў людзей ёсць цікавасць. Калі мішкі з’явяцца — мне пакуль цяжка сказаць. Першы праект быў у 2017 годзе, але рэалізаваны толькі ў 2021-м. Тады былі праблемы з конкурсам мастакоў, потым прыйшоў COVID і не было грошай у бюджэце. Можа, новыя мішкі з’явяцца да канца года, а можа, пазней.  Можа, не будзе конкурсу і той самы мастак зробіць фігуркі — будзе лягчэй і без дадатковых папер. Канешне, я хацеў бы каб яны з’віліся да турыстычнага сезону, калі ў Беласток едзе многа людзей, — распавёў MOST Лукаш Леанюк.

Мядзведзікі — сімвал Падляшша?

Лукаш тлумачыць, чаму загарэўся, каб на вуліцах з’явіліся менавіта мішкі:

— У Польшчы ёсць легенда, такі кпін — на Падляшшы, у Беластоку і іншых месцах Беласточчыны так холадна, што тут ужо белыя мядзведзі ходзяць па вуліцах і ядуць людзей. Мне хацелася візуалізаваць гэты стэрэатып, каб беластачане пасмяяліся з сябе. Калі чалавек сам з сябе смяецца, то іншым ужо смяяцца не хочацца. У гэтым ёсць крыху тэрапеўтычнага сэнсу, каб падбадзёрыць жыхароў, што мы супер: «Белыя мядзведзі? Ну окей, то маем белых мядзведзяў!».

Фота: Юрась Дзяшук
Фота: Юрась Дзяшук
Фота: Юрась Дзяшук
Фота: Юрась Дзяшук
Фота: Юрась Дзяшук
Фота: Юрась Дзяшук
Фота: Юрась Дзяшук
Фота: Юрась Дзяшук

Чытачы MOST збіраюць мядзведзікаў

У канцы чэрвеня 2022 года рэдакцыя MOST прапанавала чытачам пагуляць па Беластоку і адшукаць усе восем скульптур мядзведзікаў. Ганна Зубрыцкая была першай, хто сабраў міні-мядзведзікаў у розных месцах Беластока. Ад нашай рэдакцыі беларуска атрымала падарунак — кнігу Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенскіх старажылаў.

Восем мядзведзікаў Беластока

1. Мішка Блюзмэн / Miś Bluesman

2. Мішка Гетманова / Miś Hetmanowa

3. Мішка Урсідо / Miś Ursido

4. Мішка, які штурхае мячык / Miś z Kulą

5. Мішка Студэнт / Miś Student

6. Мішка святы Мікалай / Miś św. Mikołaj

7. Мішка Гетман / Miś Hetman

8. Мішка Акцёр / Miś Aktor

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

Кароль Навроцкий

Беларуска создает кукол-мотанок. Одну из них подарили президенту Польши

MOST
9 чэрвеня 2026, 15:23

Ангелочка, созданного беларуской Ольгой Пашкович, в январе подарили президенту Польши Каролю Навроцкому. Делать куколок-мотанок мастерица начала в эмиграции, и всего за несколько лет они разлетелись по миру, в...

штрафы для водителей в Польше

Поляки обсуждают в соцсетях, нужно ли запретить обмен иностранных водительских прав на польские без экзамена

MOST
9 чэрвеня 2026, 13:10

В польских группах в соцсетях активно обсуждают, стоит ли ввести дополнительный экзамен на вождение для иностранцев, которые обменивают национальные водительские права на польские. Поводом стала резонансная авария под...

врач

«Люди стесняются вызвать скорую». Беларуска работает дежурным врачом в Польше и выезжает на констатацию смерти

MOST
8 чэрвеня 2026, 18:58

Юлия работает врачом в Польше, в учреждении, которое оказывает помощь в ночное время, выходные и праздничные дни (NPL). К ней пациенты приходят, когда обычные поликлиники уже закрыты, а...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты