Пятніца, 7 жніўня 2026
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

У Беластоку пакажуць выставу «Пра рак. Гісторыі беларусак»

MOST MOST
9 лістапада 2022, 11:09
Гісторыі
A A
рак

Фота: Hrodna.life

Гераінямі фотавыставы ў Беластоку стануць тры беларускі, якія зараз праходзяць лячэнне ад рака малочнай залозы. Гэта Каця Пытлева, Каця Ваданосава і Лена. Іх асабістыя гісторыі жыцця з ракам падрыхтавала рэдактара Hrodna.life Ірына Новік.

Рак грудзей — захворванне ў наш час нярэдкае. На яго пакутуюць каля 10% жанчын ва ўсім свеце. Перажываць анкалагічныя захворванні цяжка ўсім. Але гісторыі трох беларусак — Каці Ваданосавай, Каці Пытлевай і Лены, пра якіх расказвае праект, асабліва вострыя. Гэтыя дзяўчаты, як і многія беларусы і беларускі, сутыкнуліся з хваробай у вельмі няпросты перыяд свайго жыцця — у эміграцыі.

Яны пазбаўленыя звыклай медыцынскай падтрымкі, яны ў чужых краінах, яны ў нязвыклых абставінах, у высокім стрэсе. Іх гісторыі пражывання рака — не пра фатальнасць і безнадзейнасць. Праект «Пра рак. Гісторыі беларусак» — гэта спроба паказаць анкалагічнае захворванне праз асабісты досвед гераінь. Праз тое, як дзяўчаты прынялі сваю хваробу і суіснуюць з ёй падчас лячэння. Праз тое, што з дыягназам «рак» жыццё працягваецца.

Фота: Hrodna.life

Зараз анкалагічны дыягназ ставяць нашмат часцей, чым раней. Не таму, што ўсё вакол кепска. Проста сучасная дыягностыка дазваляе гэта зрабіць. Ці заўсёды рак звязаны з фактарамі паводзін і спадчыннасцю, што можа медыцына і як лечаць рак малочных залоз — для праекта расказаў хірург-анколаг Валерый Астапенка.

Як быць тым, у каго на рак пакутуюць блізкія, чым дапамагчы і чаго лепш не рабіць — расказала для праекта псіхолаг Вольга Вялічка.

На рак грудзей хварэюць вельмі розныя жанчыны. Тое, што хвароба прыходзіць, — не чыясьці віна. Проста так часам здараецца.

Спадзяемся, што гісторыі дзяўчат і расповеды адмыслоўцаў дапамогуць падтрымаць сваіх блізкіх, калі хто з іх хварэе на рак, ці зрабіць пэўныя захады для прафілактыкі захворвання.

КАЛІ: субота, 12 лістапада 2022 года
ЧАС: 18:30-19:30
ДЗЕ: MediaPortBelarus у Беластоку (Sienkiewicza 44, Białystok)

https://mostmedia.io/events/adkryccjo-fotavystavy-pra-rak-gistoryi-belarusak/

Тэгі: АртыкулыГалоўнае

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

сериал 1670

Беларусские музыканты сыграли украинских казаков в новом сезоне сериала Netflix «1670»

MOST
6 жніўня 2026, 17:50

Участники беларусской группы Kasary снялись в третьем сезоне польского комедийного сериала «1670». Они сыграли украинских казаков. Представитель группы Сергей Долгушев рассказал MOST о съемках в сериале.  Съемки проходили...

Гдыня

«Над головой летает по 20 тонн». Брат и сестра из Беларуси рассказали, сколько зарабатывают в порту польской Гдыни

MOST
6 жніўня 2026, 14:07

Денис и Вероника — брат и сестра из Беларуси — живут в Гдыне и работают в местных портах. Денис прошел путь от рабочего — штауэра — до бригадира,...

аптека в Белостоке

«И так уже много набрали». Сходили в польскую аптеку, куда в день приезжает по 200-300 беларусов

MOST
6 жніўня 2026, 11:04

Лекарства и витамины — одна из самых популярных у беларусов статей шопинг-туризма. Кто-то покупает их для себя, а кто-то — для перепродажи. Журналист MOST съездил в одну из...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2026 Mostmedia.io. Час будаваць масты