Пятніца, 28 лістапада 2025
No Result
View All Result
MOST Media
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama
No Result
View All Result
MOST Media
No Result
View All Result
Галоўная Гісторыі

Польшча адзначае Дзень Незалежнасці. Што гэта за свята і чаму яно ў лістападзе?

MOST MOST
11 лістапада 2022, 09:09
Гісторыі
A A

11 лістапада Польшча адзначае Дзень Незалежнасці. Чаму абраны менавіта лістапад? Як гэта звязана з французскім Камп’енем і падзеламі Рэчы Паспалітай? Пра што думалі і аб чым марылі ў першы Дзень Незалежнасці палякі? Пра гэта расказвае MOST.

Як Першая сусветная паўплывала на Польшчу

Раніцай 11 лістапада 1918 года ў французскім Камп’ене пасярод лесу ў чыгуначным вагоне адбылася найважнейшая падзея ў XX стагоддзі. Прадстаўнікі Антанты і Германіі падпісалі перамір’е, быў дадзены 101 залп — апошнія залпы Першай сусветнай вайны.

У той жа час у Варшаву вяртаецца з Магдэбургу з палону Юзаф Пілсудскі. 11 лістапада Рэгенцкая рада перадала вышэйшую вайсковую ўладу і вярхоўнае камандаванне Войскам Польскім Пілсудскаму:

«Рэгенцкая рада перадае ваенную ўладу і вярхоўнае камандаванне польскімі войскамі быгадзіру Юзэфу Пілсудскаму. Пасля стварэння Нацыянальнага ўрада ёй будзе перададзеная вышэйшая дзяржаўная ўлада ад Рэгенцкай рады»

Юзаф Пілсудскі — польскі палітычны, вайсковы і дзяржаўны дзеяч. Першы кіраўнік незалежнай Польшчы ў 1918-1922 гадах.

На наступны дзень, 12 лістапада, Юзаф Пілсудскі звярнуўся да польскага народа:

— Грамадзяне і грамадзянкі! […] Акупацыя ў Польшчы больш не існуе. Нямецкія салдаты пакідаюць нашу радзіму. Я выдатна разумею тую горыч, якую выклікала панаванне акупантаў ва ўсіх колах грамадства. Аднак я не хачу, каб нас захапілі пачуцці гневу і помсты. Адыход нямецкіх войск і зыход нямецкай улады павінен адбыцца ў поўным парадку.

Грамадзяне! Я заклікаю ўсіх вас захоўваць спакой, раўнавагу і мір, якія павінны панаваць у нацыі, упэўненай у сваёй вялікай і слаўнай будучыні.

Што сучаснікі думалі пра незалежнасць

Той лістапад стаў пераломным месяцам на шляху да незалежнасці Польшчы. Наперадзе — барацьба за межы краіны. Але пра што думалі палякі ў лістападзе 1918 года?

Стэфан Янкоўскі, грамадскі дзеяч (4 кастрычніка 1918 года): «Германія просіць міру! Польшча аб’яднаецца! […] Для нас велізарнае значэнне мае тое, што ўжо адбылося. Бо менавіта Германія пагаджаецца з трынаццатым пунктам Вільсана, які абвяшчае Польшчу незалежнай і адзінай са свабодным выхадам да мора. Тое, чаго няма ў аб’яднання Польшчы на сёння, — праціўнікаў».

Енджэй Марачэўскі, сябра Польскай ліквідацыйнай камісіі: «Немагчыма перадаць гэтае ап’яненне, гэтае шаленства і радасць, якое ахапіла ў той момант польскі народ. Праз 120 гадоў межы прарваныя. Няма «іх»! Свабода! Незалежнасць! Аб’яднанне! Свая дзяржава! Назаўжды! Хаос? Няма нічога! Усё будзе добра. Усё будзе, бо мы вольныя ад п’явак, зладзеяў, разбойнікаў, будзем кіраваць самі сабой. За два дні ад сімвалаў аўстрыйскага панавання не засталося і следу».

Фотарэпартаж з 10-11 лістапада 1918 года, які быў апублікаваны ў тыднёвіку «Świat».
Фотарэпартаж з 10-11 лістапада 1918 года, які быў апублікаваны ў тыднёвіку «Świat».

Ян Гаўроньскі, навучэнец пяхотнай кадэцкай школы (10 лістапада 1918 года): «Камендант вяртаецца з Германіі. Чаканы цягнік — я выбягаю, яшчэ цёмна. Здзіслаў Любамірскі чакае на пероне. […] Пачынаем балбатаць, шукаем цягнік. Якое шчасце, што Пілсудскага вызвалілі! Гэта апошняя надзея. Магчыма, ён зможа ўзяць сітуацыю пад кантроль».

Марыя з Любельскіх Гурска, землеўласніца: «Першы дзень сапраўднай незалежнай Польшчы, ачышчанай ад маскаля і немца. Мы нарэшце адны: аб чым марылі — спраўдзілася, што любім — атрымалі. Усё зрабіў Бог, каб мы не псавалі яго працы. […] Вуліцы перапоўненыя, людзі плачуць ад радасці, незнаёмцы абдымаюцца».

Казімеж Вяржынскі, паэт (лістапад 1918 года): «Усе ведалі, што гэта пачатак новай гісторыі. Радасць. Тыя, хто хадзіў у той час па Варшаве, ніколі не забудуць сваіх першых крокаў на плошчы свабоды. […] Бываюць перажыванні, якія трапляюць у людзей настолькі глыбока, што потым застаюцца ў памяці. […] Яны будуюць нас, прывязваюць да месца і вядуць у свет. […] »

Спачатку вайсковыя цырымоніі, пасля — свята

Ад 1919 да 1936 года адзначэнне Дня Незалежнасці адбывалася сціпла. Дзень адзначалі вайсковымі цырымоніямі з удзелам Юзафа Пілсудскага. Звычайна маршал Пілсудскі праводзіў агляд падраздзяленняў на Саскім пляцы ў Варшаве, пасля праводзілі парад. Асабіста апошні раз Пілсудскі праводзіў агляд у 1934 годзе.

Дата Дня Незалежнасці Польшчы ў гонар аднаўлення краіны пасля падзелаў была спрэчным пытаннем у Другой Рэчы Паспалітай. У міжваенны перыяд ішлі жорсткія спрэчкі, якую з падзей восені 1918 года варта лічыць сімвалічным момантам аднаўлення незалежнасці.

Упершыню ўрачыста адзначаўся Дзень Незалежнасці ў 1920 годзе. Пілсудскага ўшанавалі як пераможцу польска-бальшавіцкай вайны і ўручылі маршалкаўскую булаву. У 1932 годзе 11-га лістапада вызначылі выхадным днём.

Толькі праз 20 гадоў незалежнасці Польшчы дзень стаў дзяржаўным святам — гэта адбылося ў 1937 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны свята паспелі адзначыць толькі два разы — у 1937 і 1938 гадах.

Плакат з аб’явай обер-бургамістра Любліна Фрыца Заўрмана ад 9 лістапада 1939 года аб магчымых наступстваў святкавання палякамі 11-га лістапада. Фота: mojaniepodlegla.pl

Падчас вайны яго афіцыйна не адзначалі. Аднак, канешне, былі спробы нагадаць суайчыннікам пра знамянальную дату. Па гарадах былі малюнкі з надпісамі «Polska żyje», «Polska zwycięży», «Polska walczy», «Jeszcze Polska nie zginęła», «11.XI.1918».

Помнікі ўпрыгожвалі польскімі сцягамі, бела-чырвонымі кветкамі. Ад 1942 годзе распаўсюджваецца новы сімвал «Polska Walcząca» (сімвал у форме якара: уверсе знаходзіцца літара P, унізе — W). Афіцыйна ў гады Другой сусветнай вайны свята адзначалася польскім урадам у эміграцыі і польскімі вайскоўцамі на Захадзе.

Сітуацыя не палепшылася і пасля завяршэння Другой сусветнай: апазіцыя спрабавала правесці дэманстрацыі 11 лістапада 1945 года, але іх жорстка падаўлялі. Дзень Незалежнасці быў адноўлены рашэннем Сейма ў 1989 годзе.

Як палякі цяпер ацэньваюць Дзень Незалежнасці

Для многіх палякаў 11 лістапада — гэта магчымасць адпачываць і праводзіць час з сям’ёй. Траціна палякаў, апытаных IBRiS на запыт выдання Rzeczpospolita, адзначылі, што будуць у Дзень Незалежнасці з сям’ёй. Каля 7% рэспандэнтаў не збіраюцца адзначаць свята.

Амаль 32% збіраюцца вывесіць бела-чырвоны сцяг. Кожны дзясяты збіраецца пайсці на імшу, і толькі 6,9% хочуць прыняць удзел у патрыятычных святах.

11 лістапада 2022 года з нагоды 104-й гадавіны аднаўлення Незалежнасці Польшчы ў Варшаве пройдуць афіцыйныя цырымоніі з удзелам Анджэя Дуды, прадстаўнікоў урада і дэпутатаў Сейма. Прэзідэнт з жонкай ускладуць вянкі да помнікаў айцам незалежнасці, затым будуць святкаванні ля Магілы Невядомага Жаўнера, ускладанні кветак да помніка Юзафу Пілсудскаму і канцэрт.

У Беластоку, сярод іншага, пройдзе забег «Bieg dla Niepodległej», у сувязі з гэтым з раніцы да вечара на ўчастках шэрагу вуліц у горадзе будзе ўскладнены рух аўтамабіляў. У 12:30 ля помніка Юзафу Пілсудскаму на Рынку Касцюшкі пачнуцца святочныя ўрачыстасці.

Тэгі: АртыкулыГісторыя

ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ

крыж Сафіі Менскай

Беларуская папулярызатарка гісторыі намагаецца зрабіць рэпліку крыжа Сафіі Менскай — каралевы Дацкай і праўнучкі Усяслава Чарадзея

MOST
28 лістапада 2025, 14:21

Папулярызатарка беларускай гісторыі Марыя Грыц запусціла праект па стварэнні рэплікі знакамітага крыжа Сафіі Менскай — адной з самых славутых ювелірных каштоўнасцей Даніі. Але беларусам яна хіба што бліжэй:...

Черная пятница в Польше

Футболка с Тупаком подешевела на 20 злотых, а айфоны — без скидок. Прогулялись в Черную пятницу по торговым центрам Белостока

MOST
28 лістапада 2025, 10:06

В этом году Черная пятница — популярный в Европе день распродаж — пришлась на 28 ноября. Продавцы одежды, косметики, бытовой техники и других товаров уже накануне расклеили скидочные...

Евгений Веревка

«Американский военный оставил самые большие чаевые». Беларусский футболист тренирует в Польше три команды и подрабатывает в такси

MOST
26 лістапада 2025, 19:55

В Беларуси его трижды задерживали после выборов 2020 года, но он не уезжал до последнего, чтобы быть рядом с дочерью. Сегодня футболист Евгений Веревка живет в Познани и...

  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
  • Рэклама/Reklama
Пры выкарыстанні зместу MOST прачытайце нашы Правілы выкарыстання матэрыялаў

Звяжыцеся з намі: [email protected]

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты

No Result
View All Result
  • Галоўная
  • Навіны
  • Гісторыі
  • Гайды
  • Падтрымай!
  • ПРА НАС
    • Палітыка выкарыстання Cookies (EU)
    • Правілы выкарыстання матэрыялаў
  • Рэклама/Reklama

© 2025 Mostmedia.io. Час будаваць масты